Page 1 of 5

Лепшы альбом N.R.M.

Posted: 2.10.2005 - 15:34
by Megaloman
Ну вось, напэўна, адна з самых папулярных тэм на любым форуме. Магчыма, трэба й нам такую завесьці.

Па сабжу:
Першы альбом - вельмі добры дэбют, выдатныя тэксты, аднак, канешне ж, якасьць запісу жадае быць лепшай. Амаль тое ж самае можна сказаць і пра "Одзірыдзідзіну".
"Пашпарт" значна дадае ў якасьці, але ж, на мой погляд, альбом крыху не роўны - на фоне усем вядомых хітоў некаторыя песьні, на мой погляд, выглядзяць слаба і іньшародна. Таксама мне не вельмі спадабаецца трасянка ў "Кумбе" і "25, 26, 27" - такія песьні не красяць гурт.
"Дом культуры" - усе акалічнасьці добрага альбому ў наяўнасьці - пачынаючы ад добрага афармленьня выкладкі да самой музыкі: па-першае, выдатная якасьць запісу, ў наяўнасьці і добрыя баевікі накшталт "Дарогі" ды другіх "Чарапах", і балады ("Мае Пакаленьне", "Сакрэт", "Прастора"), і псіхадэлічны дэпрэсняк ("Фабрыка", "Легкія"), і жарты ("Хавайся ў бульбу"). Адзінае, что на мой погляд выпадае з альбому, з агульнай атмасфэры, гэта звязка "Елкі-палкі" - "ФМ". Якіх-небудзь прабдем яна не падымае і робіць з выдатнага альбома проста набор песень.

На першае мейсца пастаўлю "Трох чарапах". Усе тыя ж самыя якасьці, за выключэньнем аднаго - гэты альбом без слабых мест, з добрым гучаньнем і выключнай атмасфэрай ад пачатку і да самага заканчэньня.

Posted: 2.10.2005 - 15:54
by Slaver
Ну, можна доўга спрачацца тут - хтосьці абавязкова й будзе, але мой любы альбом "Пашпарт грамадзяніна N.R.M."! Хаця, я люблю ўсе альбомы :)

А вось, мне здаецца, у сьпісе не павінна быць "Акустычных канцэртаў", бо гэта хоць і асобны альбом, але ён не студыйны, г.зн. проста зборка песень. Тое ж тычыцца і "Справаздачы"!

Posted: 2.10.2005 - 17:32
by macie3k
"акустычныя канцэрты" гэта ня простая зборка - песьні гучаць у іншых а часам зусім ("одзірыдзідзіна") аранжуваньнях. гэта нялёгкая справа каб цяжкія, "хард-н-хэві" песьні заграць на дэлікатных, акустычных гітарах. адны прагучалі сьвежа ды цікава ("одзірыдзідзіна", "лалалала"), адных магло б ня быць ("медны купарос", "пакуль не пачнецца вайна"), але гэтая спроба на маю думку ўдалая.

усе альбомы мае ўлюбёныя :) але галасую на "дом культуры" таму што
:arrow: там мая абсалютна ўлюбёная песьня якая неаднаразова выклікае ў мяне нават сьлёзы ("фабрыка")
:arrow: соля й гітара-пасьля-соля ў "прасторы" гучaць зусім якбы граў іх гурт Lady Pank :mrgreen:
:arrow: п'еса - супер!! :D

Posted: 3.10.2005 - 05:13
by Megaloman
Slaver,
працягну думку Macie3ka - на "Справаздачы" таксама дзве новых рэчы, хаця канешне цалкам згодны - гэта зборка "The Best Off". На маю думку, некаторыя альбомы цалкам лепш.

Posted: 3.10.2005 - 07:14
by VaLaDaR
Я прагаласаў за "Одзiрыдзiдзiну". Астатнія альбомы таксама добрыя.Аднак ён лепшы сярод роўных, таму шта там ёсць "Партызынская" і "Песня падземных жыхароў" . У "Сраваздачы" яны таксама ёсць, але яны не спалучаюцца з іншымі песнямі па духу.

Posted: 3.10.2005 - 11:16
by Alonka
Megaloman, на конт трасянкі. Чаму ўсе ўспрымаюць N.R.M. выключна як сур'ёзных дзядзечак, якія грузяцца палітычнымі і грамадзкімі праблемамі рэчаіснасьці? N.R.M. - гэта ў першую чаргу вельмі вясёлыя хлопцы, якія здольныя рабіць тонкі сьцёб над сучаснасьцю. Сама Рэспубліка Мроя, дзяржаўныя сымбалі і трасянка - гэта і ёсьць той самы сьцёб. І калі зь ім не парабольшваць, што пакуль хлопцам не пагражае, гэта наадварот выглядае цікава, весела і ў тэму.

Posted: 3.10.2005 - 11:21
by Alonka
А прагаласавала за "Дом культуры". Ня ведаю чаму, але гэты альбом мне бліжэй за астатніх. Кажуць, што з-за ўзросту:)

Posted: 3.10.2005 - 19:26
by QzWeR
Галасаваў за "Одзiрыдзiдзiну", але гэта самая брудная справа - выбіраць ці то лепшы альбом, ці то песьню. У мяне густ залежыць ад настрою.
І яшчэ. "25, 26, 27" - адна з маіх улюбёных песьняў. І на ўсе 100 згодзен з Алёнкай на гэты конт.

Posted: 3.10.2005 - 19:41
by Slaver
І яшчэ. "25, 26, 27" - адна з маіх улюбёных песьняў. І на ўсе 100 згодзен з Алёнкай на гэты конт.
І я цалкам падтрымліваю!

Posted: 3.10.2005 - 21:50
by Anton
LaLaLaLa najlepszy tamuszta niekamiercyjny <LOL>

Posted: 4.10.2005 - 00:02
by Punisher
Скажыце, калі ласка, ці ёсьць у НРМ якія-небудзь новыя кліпы ці забытыя старыя

Posted: 4.10.2005 - 05:10
by Megaloman
Алёнка, QzWeR, Slaver,
як гаворыцца, аб густах не спрачаюцца, альбо як там на адной з старонак кнігі - у нас галоснасьць. Гэта толькі мая думка (на мой густ) і не больш. Мне таксама (на мой густ) не вельмі спадабаюцца такіе тэмы (песьні), як ЛаЛаЛаЛа і Одзірыдзідзіна і тая ж Кумба - музыка добрая, завадная, але тэкст прыпеву безсэнсоўны.

Posted: 4.10.2005 - 08:01
by VaLaDaR
Megaloman, "Пашпарт" ,здаецца, павінны былы перавыдаць на дысках. Але пакуль няма.

Posted: 5.10.2005 - 15:21
by Iкс,
25,26,27 сапрауды таленавiтая песьня нягледзячы на трасянiстасьць. Самы лепшы альбом на мой погляд "Пашпарт", потым iдуць "Одзiрыдзiдзiна", "Тры чарапахi", "Лалалала", "Дом культуры", "Акустыка"

Posted: 6.10.2005 - 05:29
by Megaloman
Магчыма, каб зразумецб "Пашпарт" у поўным сэнсе, трэба паслухаць яго на кружэлцы, а не на mp3, як гэта мушу рабіць я.

Posted: 8.10.2005 - 23:06
by АЛЕНА
А МНЕ ПАДАБАЕЦЦА ДОМ КУЛЬТУРЫ. ХАЦЯ АБРАЦЬ НЕШТА АДНО ВЕЛЬМІ СКЛАДАНА.
ПРЫВІТАННЕ УСІМ!

Posted: 8.10.2005 - 23:10
by Zap
"Дом культуры" я чуў першым, таму ён і здаецца лепшым. Але, "Тры Чарапахі" таксама вельмі добры.

Posted: 13.10.2005 - 09:49
by Сяргей
Дарэчы, у мяне ёсьць плытка "Дваццаць восьмая зорка" ў выдатным стане.
Хто зацікавіўся, пішыце на [email protected] or [email protected].
Магу перапісаць

Posted: 17.10.2005 - 14:01
by Dzik
Лепей бы адкрылі галасаваньне: Які альбом найгоршы? Я б тады прагаласаваў за Тры чарапахі. Ці за Дом культуры...

Posted: 17.10.2005 - 16:47
by Alonka
Dzik, чаму?