Page 1 of 3

NRM! Гародня Вас чакае!

Posted: 19.04.2007 - 21:34
by dm_garadzensky
паважаныя нрм, чакаем вас у гароднi. прыезджайце да нас, калi ласка.) апошнi канцэрт адыгралi у сакавiку 2004... мы вас чакаем. разумеем - праблемы з памяшканнем, але надзея ёсць надзея.)

Posted: 19.04.2007 - 22:00
by litwin1794
такіх паведамленняў на маю памяць за гэтыя тры гады каля тысячы было..... а сэнс...??

Posted: 20.04.2007 - 07:28
by Slaver
dm_garadzensky, ехаць на пустое месца? Вы спачатку арганізуйце ўсё, а потым запрашайце…

Posted: 20.04.2007 - 18:47
by Кастусь Капялюш
dm_garadzensky, можна ва Флінце, можна ў Стопе, можна ў Космасе, можна ў Вастоке.
Найбольш жыцьцяздольны варыянт - Флінт

Posted: 20.04.2007 - 19:25
by litwin1794
Калі б НРМ вельмі жадалі гэтага канцэрту, яны б арганізавалі яго й у гарадзенскіх сутарэннях.....але ГРОШЫЫЫЫЫ, за "падвальныя" канцэрты ж пэўна нічога не атрымаеш...!!!

Posted: 20.04.2007 - 20:30
by dm_garadzensky
+ офiс АГП, але памяшканне там невялiкае.(

ну што, чакаем паведамленняу афiцыйных асоб.

Posted: 21.04.2007 - 14:37
by Кастусь Капялюш
:oops: А дзе знаходзіцца ў нас офіс АГП? :oops:
Хаця навошта, я іх усё роўна не паважаю...

Posted: 21.04.2007 - 14:45
by dm_garadzensky
будзёнага 48а ... далей не памятаю

Posted: 21.04.2007 - 16:53
by Alonka
litwin1794, NRM ня ў тым...хм...узросьце, каб вельмі жадаць нейкіх канцэртаў.

Гурт прыяжджае туды, куды яго запрашаюць. Удзельнікі каманды не займаюцца арганізацыяй выступаў.

Posted: 22.04.2007 - 19:23
by litwin1794
Што ж запрашаем.... няхай наладзяць дабрачынны канцэрт у падтрымку архітэктурных каштоўнасцей Гародні..... ДА НІКОЛІ Ў ЖЫЦЦІ ТАКОГА НЕ БУДЗЕ!!!!ГЭТА МАРА!!! Яны лепш у Варшаву паедуць, там жа ўсё падрыхтавана і аргазавана...

Posted: 22.04.2007 - 21:22
by dm_garadzensky
:( шкада. лявон занадта у палiтыку адыходзiць. занадта добра да польшчы ставiцца. грошы.(((

Posted: 22.04.2007 - 23:57
by Alonka
litwin1794, а няхай прыхільнікі наладзяць дабрачынны канцэрт у падтрымку новага альбому і кліпу НРМ. Вы ж слухаць і глядзець хочаце - дык дайце грошай.

Posted: 23.04.2007 - 08:09
by Андрэй
dm_garadzensky wrote::( шкада. лявон занадта у палiтыку адыходзiць. занадта добра да польшчы ставiцца. грошы.(((
прычым тут палітыка і польша? гэта праца музыканта -- даваць канцэрты.

Posted: 23.04.2007 - 15:01
by Nika
dm_garadzensky adkul tu uziałsia taki durny?

kali chočaš kancarta tali arhanizuj. vialmi prosta.

jakaja ž heta prablema?[/b]

Posted: 23.04.2007 - 16:10
by macie3k
Nika wrote:jakaja ž heta prablema?[/b]
А прыпомніць табе зь якімі цяжкасьцямі ты сьцягнула ва Ўроцлаў ПітПаффа? Ужо забыла?

Posted: 23.04.2007 - 18:57
by litwin1794
Alonka wrote:litwin1794, а няхай прыхільнікі наладзяць дабрачынны канцэрт у падтрымку новага альбому і кліпу НРМ. Вы ж слухаць і глядзець хочаце - дык дайце грошай.
А для вас падтрымка новага альбому з'яўляецца важнейшым за захаванне культурна-архітэктурнай спадчыны Гародні..?? Што ж, з НРМам і з вамі ўсё зразумела (апошняе ваша словазлучэнне якраз адпавядае гэтаму)... Больш таго ад НРМ ніхто не патрабуе ладзіць вялікія электрычныя фэсты, хапіла б і акустыкі....

"Вы ж слухаць і глядзець хочаце - дык дайце грошай" - як зразумець гэты выраз?? Што, НРМ пачалі "прадаваць" беларусшчыну..???

Posted: 23.04.2007 - 19:11
by Андрэй
litwin1794 wrote: "Вы ж слухаць і глядзець хочаце - дык дайце грошай" - як зразумець гэты выраз?? Што, НРМ пачалі "прадаваць" беларусшчыну..???
не злуйце мяне! зараз загружаны па працы, але як асвабажуся, абавязкова напішу FAQ для сайта. Пасля гэтага ўсялякія размовы такога кшталту будуць проста выдаляцца. А пакуль, адкажу вам тэзісна-вобразна:

1. Ітак, НРМ едзе да вас у Гародню бараніць спадчыну за бесплатна. Але, па дарозе машына спыняецца. Чаму? Скончылася паліва. Бярэ Лявон каністру і ідзе на запраўку. А там яму што кажуць? Правільна! ДАВАЙ ГРОШЫ!

2. Пераселі міністры на велікі, дабраліся да Гародні. Граюць канцэрт, тут Піт падае ў галодны вобмарак. Чаму ж ён не пад'еў, небарака? Запытаецеся вы. А справа ў тым, што ў краме хлеб з кіўбасой не даюць проста так. Там за гэта просяць ГРОШЫ!

3. Добра, адкачалі Піта, граюць далей. Тут у Юрася ірвецца струна на басу. Плача Юрась, не граць яму болей. Чаму? Запытаецеся вы. А таму што ў музычнай краме за новыя струны трэба плаціць ГРОШЫ!

4. Адыгралі канцэрт. Ледзьве дабраліся да дому. А тут, такая прыкрасьць, лаецца на Алезіса жонка. Патрэбна ёй новая сукенка. Пайшоў Алезіс у Алімп, а там, вось дзіва, за вопратку трэба плаціць ГРОШЫ!

Зразумейце вы нарэшце, што музыкант -- гэта такая ж прафэсія, як і усе астатнія. І за музыку трэба плаціць, як і за вопратку, ежу, квіткі ў кіно, кнігі і г.д.

Posted: 23.04.2007 - 19:45
by Nika
macie3k wrote:
Nika wrote:jakaja ž heta prablema?[/b]
А прыпомніць табе зь якімі цяжкасьцямі ты сьцягнула ва Ўроцлаў ПітПаффа? Ужо забыла?
prypaminać mianie niczoha nia treba.

prablemy byli ale adbyłsia i kancert, ty użo zabył pra heta?

(a Pit do dzisiaj mi za ten koncert dziękuje... )

przypadek grodzienski mi bialostoczczyzną trąci :twisted:

Posted: 23.04.2007 - 21:39
by Кастусь Капялюш
Вольскі ўдельнічае ў Крамбамбуле і ў Амерыцы выступае таксама не забясплатна. У Паўлава таксама два праекты:Пете Пафф і Гарадзкія. Ад беднасьці Міністры, хутчэй за ўсё, не памруць. І я ўвогуле не зразумеў, няўжо мы вас завем за бясплатна граць? Зрабіць квіткі па 10000p. - і N.R.M. давольны(спадзяюся), і прыхільнікі не пакрыўджаны.

P.S.
Я не шукаю славы таннай
Я пяю не для грошаў
Мроя - Рок-Музыкант
Забейце мяне, калі гэта пеў не Вольскі :)

Posted: 23.04.2007 - 22:00
by Андрэй
Кастусь Капялюш wrote:Вольскі ўдельнічае ў Крамбамбуле і ў Амерыцы выступае таксама не забясплатна. У Паўлава таксама два праекты:Пете Пафф і Гарадзкія. Ад беднасьці Міністры, хутчэй за ўсё, не памруць. І я ўвогуле не зразумеў, няўжо мы вас завем за бясплатна граць? Зрабіць квіткі па 10000p. - і N.R.M. давольны(спадзяюся), і прыхільнікі не пакрыўджаны.
НЕ АРГАНІЗУЕ НРМ КАНЦЭРТЫ!
НЕ АРГАНІЗУЕ РОЛЛІНГ СТОУНЗ КАНЦЭРТЫ!
НЕ АРГАНІЗУЕ ДДТ КАНЦЭРТЫ!
НЕ АРГАНІЗУЕ БРЫТНІ СПІРЗ КАНЦЭРТЫ!
Нават Паліна Смолава, і та, не АРГАНІЗУЕ КАНЦЭРТЫ!

Ну як вам яшчэ патлумачыць? Гэта праца зусім іншых людзей -- канцэртных агенцый. А НРМ -- гэта музыкі.

Каб арганізаваць канцэрт трэба:

1. знайсьці памяшканьне і скласьці папярэднюю дамову.
2. пайсці ва ўпраўленьне культуры пры выканкаме і набыць гастрольнае пасьведчаньне (заплаціць за яго з разліку на колькасць месцаў у залі)
3. заключыць дамову з памяшканьнем.
4. аплаціць памяшканьне
5. знайсці ахову і аплаціць ейную працу.
6. пайсці ў тыпаграфію і надрукаваць афішы.
7. расклеіць афішы.
8. даць рэкляму ў газэтах, мэтро, інтэрнэце, на радыё.
9. пайсці ў падатковую інспекцыю і зарэгістраваць квіткі.
10. прадаць квіткі.
11. знайсці апарат. аплаціць яго. прывезці. устанавіць. наладкаваць.
12. дамовіцца з гатэлем, набыць квіткі музыкам, прыняць іх, накарміць.
13. правесьці канцэрт.
14. здаць памяшканьне пасьля канцэрту.
15. правесьці грошы па бухгальтэрыі. заплаціць падаткі. здаць справаздачы ў падатковую.

нішто не забыў??

цяпер вы зразумелі, што гэта ня справа музыкаў? Ці вы хочаце, каб Піт бегаў па горадзе і расклейваў афішы, а Юрась сядзеў на касе і гандляваў квіткамі? Сумняваюсь, што ў іх застанецца час пасля гэтага на, ўласна, музыку...