Page 2 of 3

Posted: 23.04.2007 - 22:29
by Iкс
"Каб арганізаваць канцэрт трэба:"

Вось чытаў Дзятліковіча і не памятаю, для Мроі ў годзе 87-89 так жа сама арганізоўвалі канцы, ці ўсё было куды прасьцей...

Posted: 23.04.2007 - 22:44
by Nika
Андрэй wrote:Ці вы хочаце, каб Піт бегаў па горадзе і расклейваў афішы, а Юрась сядзеў на касе і гандляваў квіткамі?
hetaja ideja mianie vialmi spadabałasia :twisted:

Posted: 23.04.2007 - 22:54
by Alonka
Андрэй, рэспэкт і ўважуха!

litwin1794, паверце мне, калі праходзіць юнацкі максымалізм, для кожнага чалавека найпершай задачай робіцца захаваньне ўласнай сям'і, а не культурна-архітэктурнай спадчыны Гародні. Калі б я (ці нехта з тых, каго Вы маеце на ўвазе) была дачкой нафтавага магнату, я б з задавальненьнем зладзіла НРМу дабрачынны тур па краіне, а так - прабачце, канечне, музыкаў, што замест правядзеньня канцэрту яны набываюць ежу дзецям.

Кастусь Капялюш,
1. у Амэрыцы канцэрты арганізуе блізкі Лявону чалавек, які САМ аплочвае музыку ўсе побытавыя выдаткі. Акрамя таго, ганарар Лявон не атрымлівае.
2. за квіткі ў 10 тыс. у Гародні канцэрт наўпрост не адаб'ецца арганізатарам. Калі нехта асабіста гатоў выкласьці з кішэні некалькі сот даляраў - калі ласка.
3. уважліва пачытайце інтэрвію: праз 10 год пасьля развалу МРОІ Лявон сказаў, што яму калі й ня сорамна за песьні тых часоў, дык сьмешна ад іх - дакладна.

Posted: 24.04.2007 - 09:39
by Кастусь Капялюш
Alonka wrote:2. за квіткі ў 10 тыс. у Гародні канцэрт наўпрост не адаб'ецца арганізатарам. Калі нехта асабіста гатоў выкласьці з кішэні некалькі сот даляраў - калі ласка.
1. У Ваўкавыску, кали я не памыляюся, былі па 7тыс...
2. Кто хоча, прыйдзе і за 20тыс. :)

Posted: 24.04.2007 - 11:28
by Alonka
Кастусь Капялюш, шчыра кажучы, ня ведаю, колькі каштавалі квіткі ў Ваўкавыску, але мне дакладна вядома хто й як гэты канцэрт арганізоўваў. Па-першае, займаўся гэтым дарослы надзейны чалавек, зь якім мы перад гэтым не адзін месяц вырашалі пытаньні райдэру. Па-другое, рэкляму яны рабілі ледзь не на ўсю вобласьць. Па-трэцяе, клюб працаваў без арэнды, на колькі мне вядома. І самае галоўнае - чалавек захацеў зрабіць канцэрт, ён запрасіў і зрабіў, а не крычэў на форуме, каб НРМ прыехалі ў яго родны горад ;) .

Posted: 24.04.2007 - 15:25
by litwin1794
Дзякую за падрабязныя каментары..!!! Усё добра, усё выдатна, але......
1) "не злуйце мяне!...Пасля гэтага ўсялякія размовы такога кшталту будуць проста выдаляцца" - вы дэмакрат?? Пэўна вы зразумелі, што я меў на ўвазе...
2) як дакладна адзначыў мой зямляк-гарадзенец, Вольскі і Ко усё ж такі не жабракі. Дадам да гэтага толькі тое, што Юрась яшчэ працуе тэхнікам у БДУ, Паўлаў дае платныя ўрокі гітары (пра гэта чуў даўно, можа сёння ўсё змянілася..). Лявон і Алезіс могуць зарабляць грошы маляваннем ці літаратарствам. Але не РОК-музыкай....Я думаю, у іх хопіць на квіток да Гародні
3) "за музыку трэба плаціць, як і за вопратку, ежу, квіткі ў кіно, кнігі" - тады вы згодны, што НРМ - гэта прадукт поп-індустрыі?? Гэта вы зразумейце нарэшце, што ІДЭЮ нельга прадаваць за нейкія там грошы... Уявіце сабе, што б было, каб я пачаў у вас патрабаваць грошы за тое, што я карыстаюся беларускай мовай на гэтым форуме..?? Калі яны жадаюць прадаваць сваю музыку, няхай спяваюць пра любоў і Новы год..
4) паўтаруся: ніхто ад НРМ не патрабуе ладзіць вялікія канцэрты. Няхай прыедуць з акустыкай, стануць каля таго ці іншага будынка і пачнуць граць...

Posted: 24.04.2007 - 15:28
by litwin1794
Alonka wrote:
litwin1794, паверце мне, калі праходзіць юнацкі максымалізм, для кожнага чалавека найпершай задачай робіцца захаваньне ўласнай сям'і, а не культурна-архітэктурнай спадчыны Гародні. Калі б я (ці нехта з тых, каго Вы маеце на ўвазе) была дачкой нафтавага магнату, я б з задавальненьнем зладзіла НРМу дабрачынны тур па краіне, а так - прабачце, канечне, музыкаў, што замест правядзеньня канцэрту яны набываюць ежу дзецям.
Глядзіце частку 2 і асабліва канцоўку 3 часткі майго папярэдняга паведамлення....

Posted: 24.04.2007 - 15:54
by Наста
litwin1794 wrote: 2) як дакладна адзначыў мой зямляк-гарадзенец, Вольскі і Ко усё ж такі не жабракі. Дадам да гэтага толькі тое, што Юрась яшчэ працуе тэхнікам у БДУ, Паўлаў дае платныя ўрокі гітары (пра гэта чуў даўно, можа сёння ўсё змянілася..). Лявон і Алезіс могуць зарабляць грошы маляваннем ці літаратарствам. Але не РОК-музыкай....Я думаю, у іх хопіць на квіток да Гародні
А не здаецца вам, што справа зусім не ў гэтым?
А лічыць, хто, адкуль, як і сколькі зарабляе, прынамсі не прыгожа.

Posted: 24.04.2007 - 16:15
by Slaver
Я фігею проста…

Posted: 24.04.2007 - 16:52
by Андрэй
litwin1794 wrote: 1) "не злуйце мяне!...Пасля гэтага ўсялякія размовы такога кшталту будуць проста выдаляцца" - вы дэмакрат?? Пэўна вы зразумелі, што я меў на ўвазе...
гэта вы мяне не зразумелі. справа ў тым, што рэгулярна з перыядам у тры-чатыры месяцы на гэтых форумах узнімаюцца адныя і тыя ж пытаньні. І кожнаму новаму чалавеку прыходзіцца тлумачыць адно і тое ж... Шкада часу.

Posted: 24.04.2007 - 17:25
by Alonka
Image
у мяне больш не хапае словаў... Вырашыце толькі, хто будзе з-за кратаў міністраў вызваляць пасьля такіх вандровак...

Posted: 24.04.2007 - 21:40
by QzWeR
піпец

Posted: 24.04.2007 - 22:14
by macie3k
litwin1794 wrote:тады вы згодны, што НРМ - гэта прадукт поп-індустрыі??
Точна.
Дакладна.
Зусім так.
Абсалютна.
Якраз.
Otóż to.

Posted: 25.04.2007 - 09:33
by litwin1794
to Наста: "А не здаецца вам, што справа зусім не ў гэтым?" - а ў чым жа?? Адчыніце мне вочы...

to Андрэй: я прыхільнік выразу "у спрэчцы нараджаецца ісціна"
to Alonka: "уважліва пачытайце інтэрвію: праз 10 год пасьля развалу МРОІ Лявон сказаў, што яму калі й ня сорамна за песьні тых часоў, дык сьмешна ад іх - дакладна." - а вось за песню "Зямля" яму таксама сорамна??? Няхай скажа гэта тым, каго ў канцы 80-х за гэтыя песні ва універах цкавалі, тым, хто наслухаўшыся іх у 90-91-м годзе ішоў на мітынгі і стаяў там па 5 гадзін.....

Posted: 25.04.2007 - 09:41
by litwin1794
macie3k wrote:
litwin1794 wrote:тады вы згодны, што НРМ - гэта прадукт поп-індустрыі??
Точна.
Дакладна.
Зусім так.
Абсалютна.
Якраз.
Otóż to.
За сінанімію вам дзесятка!!!

Posted: 25.04.2007 - 12:10
by Alonka
litwin1794, не параўноўвайце тыя часы й гэтыя. Тады была маладосьць - і песьні, і ўчынкі былі заснаваныя на юнацкім максымалізме. Зараз - іншы час для НРМ. У іх ужо іншая мэта існаваньня. На іх месцы прыйшлі іншыя маладыя людзі. Вы ж зразумейце, што хоць гэта і музыкі, але ж яны такія ж людзі. У іх ёсьць жонкі і дзеці, ім хочацца ўлетку адпачыць зь сям'ёй хаця б у Крыму. Хочацца бачыць, як тваё дзіцятка ідзе ў першы клас, як яно расьце, як атрымлівае дыплём. Хочацца ўбачыць унукаў ці ўнучак. Ім таксама хочацца спакою і звычайнага чалавечага шчасьця. Ведаеце фразу: "ты паміраеш, калі нараджаецца тваё першае дзіцятка"? Паверце, празь нейкі час Вы ўсё гэта зразумееце.

Posted: 27.04.2007 - 16:48
by litwin1794
Я добра разумею, што гэта такое маць дзяцей. Аднак дзе вы тут бачыце перашкоду для прыезду ў Гародню...?? А т.зв. юнацкі максімалізм, якім Вольскі і іншыя вельмі часта апелююць, ні што іншае, як паказчык адданасці сваёй справе....!! Між іншым, хто хацеў (і хоча) перавыдаць гэтыя юнацка-максімалістычна-смешныя песні?? Я думаю, на гэтай аптымістычнай ноце спрэчка наша і скончылася...хаця калі жадаеце, можна яе працягнуць далей

Posted: 27.04.2007 - 19:07
by Alonka
litwin1794, перавыдаць МРОЮ можна толькі для гісторыі. Быў такі гурт - вось запісы. Яны, безумаўна, маюць культурную каштоўнасьць для краіны. Але толькі як запісы і словы ТЫХ часоў, як перадгісторыя НРМ і дарослага жыцьця.
А перашкода ў тым, што у музыкаў, па-першае, банальна не хапае часу для такіх вандровак (уявіце, што пасьля Гародні з кожнага гораду пачнуць паступаць такія просьбы - і кожны будзе крыўдаваць на адмову). А па-другое, выступ НРМ ля нейкага будынку ў любым выпадку будзе расцэньвацца як парушэньне парадку, за што хлопцам сьвеціць 15 сутак. Вы гэтага хочаце?

Posted: 27.04.2007 - 20:02
by Андрэй
litwin1794 wrote:Я добра разумею, што гэта такое мець дзяцей.
:lol:

Posted: 14.01.2008 - 23:04
by litwin1794
Эхх.. і дзе ж гэта НРМ..?? Чаму ж ня едуць..?? :lol: :lol: