Якая лепшая песьня альбому на вашую думку? |
Nas da chalery |
|
3% |
[ 5 ] |
Stalinhrad |
|
9% |
[ 12 ] |
Hadziucznik |
|
5% |
[ 7 ] |
Miensk i Minsk |
|
26% |
[ 34 ] |
Toe, szto josc pamizh nami |
|
2% |
[ 3 ] |
Palmy i biarozy |
|
1% |
[ 2 ] |
Padvodnaja lodka |
|
1% |
[ 2 ] |
Svabody hlytok |
|
3% |
[ 4 ] |
Kitaj |
|
2% |
[ 3 ] |
Himn bielaruskaha rok-n-rolszczyka |
|
6% |
[ 8 ] |
Nikoli-nikoli |
|
13% |
[ 17 ] |
Tolki dla ciabie |
|
4% |
[ 6 ] |
Nie pytaj |
|
3% |
[ 4 ] |
Mama, tata, heta ja |
|
16% |
[ 21 ] |
|
Усяго прагаласавала: 128 |
|
Аўтар |
Паведамленьне |
Marnatrauny
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск, Рэспубліка НРМ
Паведамленьні: 294
Зарэгістраваны: 27.08.2006
|
# Дададзена: 21.04.2007 - 21:01 |
|
|
Новы альбом Дзяржаўнага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю народнае песьні й пляскі Незалежнае Рэспублікі Мроі (N.R.M.) яшчэ ня выйшаў, але ўжо вольна блукае па лякальных сецевах ды РВшках. Вось і дайшоў ён да мяне тры дні назад. Гэтыя тры дні прайшлі да мяне пад чорна-чырвоным сьцягам Рэспублікі НРМ...
Так сталася, што пра кожны новы альбом НРМ кажуць "Папса!", "Мінулы быў лепей", "НРМ здох" і наогул і вабшчэ... Але ж НРМ застаецца самым вядомым беларускім гуртом, яго ўсё яшчэ слухаюць, ён мае не адну сотню прыхільнікаў. Мройцы ўсё яшчэ граюць сваю музыку; граюць так, як хочацца ім, зьневажаючы на камэнтары ад прэсы й ад фанатаў. Мабыць менавіта таму, што НРМ ня мкнецца задавальняць жаданьні ўсіх, а грае па-першае тое, што хоча, яго й любяць. І ня любяць.
Назва новага альбому шчэ не вядомая шырокім колам грамадства. Назвы песень таксама застаюцца загадкай. Але ж некаторыя песьні ўжо гучалі на канцэртах. Мы ўжо чулі "Гадзючнік", "Менск-Мінск", "Нас дахалеры", "Падводную лодку", "Толькі для цябе". І таму чакалі, што будзу далей. А далей будзе шчэ дзевяць песень. 14 песень - сваеасаблівы рэкорд, калі ня ўлічваць "Акустычных канцэртаў" ды "Візы" (то бок трыб'юту).
Ці не перайшла якасьць у колькасьць? Я лічу, не. Канечне, ёсьць традыцыйны для НРМ панкаўскі выбрык - 13ы трэк, які я назваў бы "Пайшоў на фіг", бо гэтую фразу Вольскі крычыць гучней за ўсё. Але ж падобныя выбрыкі кшталту "Нам усім гамон!" прыдаюць свайго антуражу .
Астатнія песьні мне нагадалі раннія запісы. Па-першае, якасьцю. Нажаль, яна зноў на сярэдненькім ўзроўні: нейкія глюкі з вакалам, зьвянячая (а ня звонкая) гітара, пасроднае зьвядзеньне. Але мне гэта не псуе настрою. Прызвычыліся ўжо . Самі песьні маюць традыцыйны дэпрэсіўна-сьцёбны натрой. Яны трошкі дзіцячыя й трошкі сур'ёзныя, трошкі цяжкія й трошкі папсовыя. У тэкстах шмат урбаністычных нотаў. Газэты, вуліцы, крамы, СМС-кі... А яшчэ шмат "мітынгавых" песень: усё будзе добра, мы пераможым, разом нас богато. Бачна, што гурт зьмяніўся за 5 год творчага застою-запою.
Ёсьць і "соплі", якія так ня любыя большасьці мужчынсай частцы фанатаў: "Толькі для цябе" ды "Паміж намі". Гэта пошук таго "чыстага-сьветлага", якога знайсьці наканавана ня многім. Ёсьць і працяг тэмы "Лёгкіх" - "Ніколі" ды "Узрост" ("Мама, тата, гэта я..."). Гэта ўжо больш самаіронія, сьцёб са свайго жыцьця, якое з кожным днём падыходзіць бліжэй да труна. Так хацелася зрабіць штосьці, так шмат было мараў... Але ж "лёс склаўся так, што хрусьць і папалам".
Тэмы астатніх песень сыходзяцца на адным: "Мы пераможам". Мабыць гэта і аднастайна, мабыць і неарыгінальна. Але ж ці не стаміліся мы ўсе ад нашага жыцьця? Ці ня хочацца нам той самай сваьоды? Ці не ў такія песьні нам хочацца верыць? Ці не такі НРМ павінен быць? Гэта ўжо пытаньні да Міністраў...
Я ня ведаю, наколькі папулярным будзе гэты альбом. Я ня ведаю, якія песьні стануць гітовымі, а якія згубяцца ў памяці. Я ня ведаю, якіх новых фанатаў прыцягне новы альбом (хаця й ведаю, якіх адштурхне). Але я ведаю, што НРМ застаўся такім, якім я яго палюбіў. І што гэты альбом ня горшы за астатнія. Што ж, ЖЫВЕ Н.Р.М.!
З.Ы. Усё ж мяне катуе сумленьне. Як толькі альбом зьявіцца ў продажу, абавязкова набуду. Хаця б каб наставіць на паліцу, для калекцыі
З.З.Ы. Гэта не была рэцэнзыя ці спроба напісаньня артыкулу, хутчэй звычайны флуд...
З.З.З.Ы. Чакаю адказаў іншых людзей пра гэты альбом. Цікава, раптам ён не аднаму мне спадабаўся?  _________________ На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
|
|
|
|
Iкс
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Паведамленьні: 412
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 12:12 |
|
|
alex_aerson, дасылай у газэту  _________________ Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
|
|
|
|
NеўR
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 27
Адкуль: БССРыя, саўгас імя Лукашэнкі)))
Паведамленьні: 55
Зарэгістраваны: 21.04.2007
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 12:35 |
|
|
Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду. _________________ Я - рок-музыкант старых традыцый. Гэта не прызваньне, гэта - пазыцыя!
|
|
|
|
Lick
Сябар Offline
Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: з Менску
Паведамленьні: 61
Зарэгістраваны: 28.02.2006
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 12:39 |
|
|
NеўR пісаў(-ла): | Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду. |
Пачакай крыху, i ў любой музычнай краме можна будзе набыць  _________________ "Хай гучыць наш духоўны гімн і наша сьвятая Беларуская мова. Хай вечна жыве Беларусь!"
|
|
|
|
NеўR
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 27
Адкуль: БССРыя, саўгас імя Лукашэнкі)))
Паведамленьні: 55
Зарэгістраваны: 21.04.2007
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 12:44 |
|
|
Lick пісаў(-ла): | NеўR пісаў(-ла): | Дай паслухаць, бо нідзе я яго не знайду. |
Пачакай крыху, i ў любой музычнай краме можна будзе набыць  | Дзякую! Ты мне адчыніў вочы ))))))))))))))))))))) _________________ Я - рок-музыкант старых традыцый. Гэта не прызваньне, гэта - пазыцыя!
|
|
|
|
Ultrabelarus
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 28
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 12:57 |
|
|
Блін, ну калі???????????????????????????????????? ЧАКАНЬНЕ ДАСТАЛА, між іншым! Захапленне беларускай музыкай пачалося з тады толькі выйшаўшага "Дома культуры", і вось пяты год чакаю на новы альбом  _________________ Нас мiльёны, нас дахалеры!
|
|
|
|
Iкс
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Паведамленьні: 412
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 13:12 |
|
|
Цытата: | Захапленне беларускай музыкай пачалося з тады толькі выйшаўшага "Дома культуры", і вось пяты год чакаю на новы альбом |
У мяне крыху раней з прагляду па Першым Музычным "Чыстай-Сьветлай", гэта было недзе ў верасьні 2001-га, пасьля выбараў _________________ Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
|
|
|
|
Ганна
Сябар Offline

Пол: жанчына
Узрост: 27
Паведамленьні: 74
Зарэгістраваны: 27.10.2006
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 14:13 |
|
|
А ў Польшчы калі будзе даступны новы альбом? Я ўжо дачакацца не магу!  _________________ Сонца нам дапаможа =)
|
|
|
|
macie3k
Скарпіён Offline

Пол: мужчына
Узрост: 36
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 16:57 |
|
|
Ганна, напэўна ў краме Лацінкі будзе.
|
|
|
|
litwin1794
Сябар Offline
Пол: мужчына
Адкуль: Гародня
Паведамленьні: 38
Зарэгістраваны: 11.10.2005
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 19:12 |
|
|
На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..??
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 22.04.2007 - 19:27 |
|
|
litwin1794 пісаў(-ла): | На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..?? |
навошта песьня пра мову? яны ж и так на ёй сьпяваюць...
|
|
|
|
Marnatrauny
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск, Рэспубліка НРМ
Паведамленьні: 294
Зарэгістраваны: 27.08.2006
|
# Дададзена: 23.04.2007 - 17:06 |
|
|
litwin1794 пісаў(-ла): | На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..?? |
Эээ... А як ты гэта сабе ўяўляеш? Ты чуў песьню Тэзаўруса "Тэзаўрус"?
"Ты не губляй тэзаўрус,
Свой ты знайдзі тэзаўрус,
Ты захавай тэзаўрус..."
Тэкст-та пісаў Мартыненка... _________________ На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
|
|
|
|
Shadow
Сябар Offline

Паведамленьні: 27
Зарэгістраваны: 29.06.2006
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 10:03 |
|
|
alex_aerson
Дражнісься?
Нельга так зьдзекавацца над зьнявечанымі доўгім чаканьнем альбому фэнамі...
|
|
|
|
litwin1794
Сябар Offline
Пол: мужчына
Адкуль: Гародня
Паведамленьні: 38
Зарэгістраваны: 11.10.2005
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 15:33 |
|
|
Андрэй пісаў(-ла): | litwin1794 пісаў(-ла): | На жаль у НРМ няма песні пра беларускую мову.... Думаў на гэтай плытцы што-небудзь адносна яе з'явіцца, але зважаючы на вышэй надрукаваны "артыкул" наўрад ці....
Ці можа я памыляюся..?? |
навошта песьня пра мову? яны ж и так на ёй сьпяваюць...  |
Я маю на ўвазе песню пра сучаснае становішча беларускай мовы
|
|
|
|
Андрэй
Адказны сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 16:54 |
|
|
litwin1794 пісаў(-ла): |
Я маю на ўвазе песню пра сучаснае становішча беларускай мовы |
А што за становішча такое?
|
|
|
|
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю Offline

Пол: жанчына
Узрост: 35
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 17:30 |
|
|
Адарве Піт галаву таму, хто зьліў альбом са студыі  _________________ And I'm sorry for just being me...
|
|
|
|
Solv
Сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 16
Зарэгістраваны: 28.08.2006
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 18:01 |
|
|
Можа яки добры чалавек выкладже словы "тольки для цябе"?!!
сення-заутра пад гитарку ужо б сьпявали
ЗЫ
А кали яки найдабрэйшы чалавек закине мне на asergg{}rambler.ru саму кампазыцыю буду бязмежна удзяцны Бязмежны рэспект и поунае инкогнита гарантую  _________________ таму што тут никому ничога не патрэбна....
|
|
|
|
Iкс
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск, АНГАРСКАЯ-2
Паведамленьні: 412
Зарэгістраваны: 27.09.2005
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 19:12 |
|
|
СКАНЧАЙЦЕ ХАЛЯВІЦЬ! _________________ Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
|
|
|
|
Solv
Сябар Offline
Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 16
Зарэгістраваны: 28.08.2006
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 20:55 |
|
|
словы-гэта не халява _________________ таму што тут никому ничога не патрэбна....
|
|
|
|
Marnatrauny
Сябар Offline

Пол: мужчына
Узрост: 29
Адкуль: Менск, Рэспубліка НРМ
Паведамленьні: 294
Зарэгістраваны: 27.08.2006
|
# Дададзена: 24.04.2007 - 21:04 |
|
|
Я так лічу, што гэта - не халява. Бо той, каму трэба, усё роўна набудзе афіцыйны альбом. Я ў тым ліку. А пакуль што проста "чаканьне дастала"  _________________ На небi трохи тепло, пiд небом трохи зимно нам всiм... (© Скрябін)
|
|
|
|