Уражаньні ад новага альбому
Posted: 21.04.2007 - 21:01
Новы альбом Дзяржаўнага вакальна-інструмэнтальнага ансамблю народнае песьні й пляскі Незалежнае Рэспублікі Мроі (N.R.M.) яшчэ ня выйшаў, але ўжо вольна блукае па лякальных сецевах ды РВшках. Вось і дайшоў ён да мяне тры дні назад. Гэтыя тры дні прайшлі да мяне пад чорна-чырвоным сьцягам Рэспублікі НРМ...
Так сталася, што пра кожны новы альбом НРМ кажуць "Папса!", "Мінулы быў лепей", "НРМ здох" і наогул і вабшчэ... Але ж НРМ застаецца самым вядомым беларускім гуртом, яго ўсё яшчэ слухаюць, ён мае не адну сотню прыхільнікаў. Мройцы ўсё яшчэ граюць сваю музыку; граюць так, як хочацца ім, зьневажаючы на камэнтары ад прэсы й ад фанатаў. Мабыць менавіта таму, што НРМ ня мкнецца задавальняць жаданьні ўсіх, а грае па-першае тое, што хоча, яго й любяць. І ня любяць.
Назва новага альбому шчэ не вядомая шырокім колам грамадства. Назвы песень таксама застаюцца загадкай. Але ж некаторыя песьні ўжо гучалі на канцэртах. Мы ўжо чулі "Гадзючнік", "Менск-Мінск", "Нас дахалеры", "Падводную лодку", "Толькі для цябе". І таму чакалі, што будзу далей. А далей будзе шчэ дзевяць песень. 14 песень - сваеасаблівы рэкорд, калі ня ўлічваць "Акустычных канцэртаў" ды "Візы" (то бок трыб'юту).
Ці не перайшла якасьць у колькасьць? Я лічу, не. Канечне, ёсьць традыцыйны для НРМ панкаўскі выбрык - 13ы трэк, які я назваў бы "Пайшоў на фіг", бо гэтую фразу Вольскі крычыць гучней за ўсё. Але ж падобныя выбрыкі кшталту "Нам усім гамон!" прыдаюць свайго антуражу .
Астатнія песьні мне нагадалі раннія запісы. Па-першае, якасьцю. Нажаль, яна зноў на сярэдненькім ўзроўні: нейкія глюкі з вакалам, зьвянячая (а ня звонкая) гітара, пасроднае зьвядзеньне. Але мне гэта не псуе настрою. Прызвычыліся ўжо . Самі песьні маюць традыцыйны дэпрэсіўна-сьцёбны натрой. Яны трошкі дзіцячыя й трошкі сур'ёзныя, трошкі цяжкія й трошкі папсовыя. У тэкстах шмат урбаністычных нотаў. Газэты, вуліцы, крамы, СМС-кі... А яшчэ шмат "мітынгавых" песень: усё будзе добра, мы пераможым, разом нас богато. Бачна, што гурт зьмяніўся за 5 год творчага застою-запою.
Ёсьць і "соплі", якія так ня любыя большасьці мужчынсай частцы фанатаў: "Толькі для цябе" ды "Паміж намі". Гэта пошук таго "чыстага-сьветлага", якога знайсьці наканавана ня многім. Ёсьць і працяг тэмы "Лёгкіх" - "Ніколі" ды "Узрост" ("Мама, тата, гэта я..."). Гэта ўжо больш самаіронія, сьцёб са свайго жыцьця, якое з кожным днём падыходзіць бліжэй да труна. Так хацелася зрабіць штосьці, так шмат было мараў... Але ж "лёс склаўся так, што хрусьць і папалам".
Тэмы астатніх песень сыходзяцца на адным: "Мы пераможам". Мабыць гэта і аднастайна, мабыць і неарыгінальна. Але ж ці не стаміліся мы ўсе ад нашага жыцьця? Ці ня хочацца нам той самай сваьоды? Ці не ў такія песьні нам хочацца верыць? Ці не такі НРМ павінен быць? Гэта ўжо пытаньні да Міністраў...
Я ня ведаю, наколькі папулярным будзе гэты альбом. Я ня ведаю, якія песьні стануць гітовымі, а якія згубяцца ў памяці. Я ня ведаю, якіх новых фанатаў прыцягне новы альбом (хаця й ведаю, якіх адштурхне). Але я ведаю, што НРМ застаўся такім, якім я яго палюбіў. І што гэты альбом ня горшы за астатнія. Што ж, ЖЫВЕ Н.Р.М.!
З.Ы. Усё ж мяне катуе сумленьне. Як толькі альбом зьявіцца ў продажу, абавязкова набуду. Хаця б каб наставіць на паліцу, для калекцыі
З.З.Ы. Гэта не была рэцэнзыя ці спроба напісаньня артыкулу, хутчэй звычайны флуд...
З.З.З.Ы. Чакаю адказаў іншых людзей пра гэты альбом. Цікава, раптам ён не аднаму мне спадабаўся?