Page 6 of 12

Posted: 6.06.2007 - 14:27
by Alonka
Kascjuszka wrote:Калі б не было Пальмаў і Глытка - альбом атрымаўся б супэрным..

Ну скажыце мне, на халеры нэрэму пісаць хэровы песьні??? Было б 12, і колькасьць, і якасьць, і разнастайнасьць...
ці я знову не правы?
Не, гэта зноў справа густу. Вось я, прыкладам, не магу сказаць, што "Пальмы" і "Глыток" - херовыя песьні. Мне "Гімн" не падабаецца. Адразу бачна, што ні Лявон, ні Алезіс да тэксту руку не прыклалі.

Gansales, згодна з Вамі. Але тут трэба ўлічыць, што альбом напісаны пад уражаньнем ад падзей года 2006-га. Тады ва ўсіх быў своеасаблівы стан афэкту. Якая ўж ут глыбокая думка й філязоўскія роздумы, калі людзям побач ламаюць рукі, моладзь садзяць за краты й зьбіваюць.

Posted: 6.06.2007 - 17:33
by Лютавер
Спадарства! А як можна прагаласаваць за песьню? :? Хто небудзь падкажыце!!!

Posted: 6.06.2007 - 17:38
by Лютавер
Усё, знайшоў javascript:emoticon(':D')

Posted: 6.06.2007 - 18:10
by Ramashkin
Gansales, наконт мэтафарыстычнасці,няўжо ў падводнай лодцы яе мала?

Posted: 6.06.2007 - 19:47
by Gansales
2 Alonka, запісвалі летам-зімой 2006, як напісана на дыску. Усё ж паўгады, крыху болей. Хаця-хаця... І ўсё ж напісанае па гарачых слядах праз час губляе сваю вартасць. Адна справа заклік з пастаўленай праблемай, іншая - заклік да супраціву з сітуацыяй, якая, на жаль, не акрэслена. Хаця і вядомая. А рукі ламаюць не толькі моладзі, але і музыцы, і мове, і літаратуры(((

2 Ramashkin. А рыбін тлушч - мусіць, крамбамбуля)))

Posted: 6.06.2007 - 20:17
by Alonka
Gansales, гэта запісвалі летам-зімой, а пісалі ў розныя перыяды. "Тое, што ёсьць паміж намі", здаецца, трохгадовага ўзросту. "Падводная лодка" - твор канца 2006-га. "Сталінград" яшчэ ў 2005-м зьявіўся. А вось "Нас да халеры" і "Гадзючнік" тыповыя прадстаўнікі вясны 2006-га. Так што тут зразумела, адкуль ногі ратуць :) .

Posted: 6.06.2007 - 20:22
by macie3k
Alonka wrote:А вось "Нас да халеры" і "Гадзючнік" тыповыя прадстаўнікі вясны 2006-га. Так што тут зразумела, адкуль ногі ратуць :) .
Дык Гадзючнік гучаў ужо на Басах 2005. Ці я штосьці паблчтаў ?

Posted: 6.06.2007 - 20:55
by Ultrabelarus
Лютавер, на music.fromby.net

Posted: 6.06.2007 - 22:13
by Alonka
macie3k, хм... Мне здаецца, усё ж такі на Басах-2006...

Posted: 6.06.2007 - 23:23
by Sylver
Сябры, надоело ждать, когда же N.R.M. раскрутиться в России! Дайте кто-нибудь ссылочку на скачку альбома, или на мыло пришлите. [email protected]

Posted: 7.06.2007 - 00:29
by Marnatrauny
Gansales, такое адчуваньне, што ты перарос НРМ. Мо ты сапраўды надта сур'ёзна ставісься да музыкі? Ня ведаю, можа ты й правы, але ж пераглядзі ранейшыя песьні НРМ (і нават Мроі): увесь час камбінаваліся як сур'ёзныя, так і жартоўныя песьні, лірычныя й крычалкі, філязоўскія й разьдзяўбайска-панкаўскія.

Узгадай Ла-Ла-Ла-Ла. На фоне большасьці сьцёбных з новае ўлады песень мы бачым шэдэўральную (хто будзе спрачацца???) "Бывай" ды няслабую, але ж чамусьці зараз забытую, "Мітусьня". А яшчэ там была зусім нэўтральная па свае тэматыцы "Дзе тое слова" (папсаватая песенька пра каханьне, але ж з непаўторнае энэргетыкаю).

Бярэм Одзірыдзідзіну. Тут сапраўдны швэцкі стол. Хуліганская "Одзірыдзідзіна" ды сьцёбнаватая "На вуліцы маёй", стод-рокавая "Мела мамка тры сыночкі" (пэўна фанаты Песьняроў гэтую песьню ненавідзяць...). "Партызанская" - нескладана здагадацца, што песьня з падтэкстам. "Песьня падземных жыхароў" - мо й без падтэксту, а так наўпрост у лоб, гімн андэграунду. "Лепей ня будзе" - колькі кілабайтаў ужо напісана пра гэтую самую пэсэмістычную па тэксту, але ж вельмі аптымістычную па ўражаньнях песьню....

Я б яшчэ гадзіну мог друкаваць, ды лянота :) Карацей, дай табе Божа (Яхвэ, Алах, Буда, Джа, Ктулху...) прачытаць кнігу "Іх Мроя, іх НРМ". Апасьля яе ў мяне вельмі зьмянілася стаўленьне да творчасьці гурту. Хаця й не кажу, што я іх цалкам разумею.


З.Ы. НРМ увесь час правакавала сваіх фанатаў. Гэткі "натуральны адбор". Згадзіцеся, тых, хто перажыў без душэўных траўмаў ды зразумеў кліп на "Чыстую-сьветлую", было ня так шмат. Тых, хто зразумее гэты альбом, будзе шчэ меней. Вось і кажыце пасьля, што НРМ - папса, накіраваная на заклік новых фанатаў...

З.З.Ы. Хаця ад новага альбому форум ажывіўся :)

Posted: 7.06.2007 - 08:01
by Slaver
Песьня «Гадзючнік» упершыню была выкананая 13.05.2005 на першым і апошнім канцэрце ў «Саюз Online», таму цалкам верагодна, што на «Басовішчы-2005» выконвалася!

Posted: 7.06.2007 - 14:33
by Alonka
Slaver, упс... Лаханулася :lol: . Аааааа! Яна ж Амэрыцы прысьвечана! Значыцца, напісана была пасьля вяртаньня (ці падчас знаходжыньня) з ЗША :) . Таксама песьня-перавёртыш! Вунь, з оды амэрыканскаму стылю жыцьця стварылі гімп беларускай плошчы :lol: .

alex_aerson, а калі б яшчэ на вокладцы адрэсу гэтага форуму ўзгадалі... Нічога, хутка выправім ;) .

Posted: 7.06.2007 - 19:18
by Gansales
Перарос і сур'ёзна стаўлюся. Тэкст песні, як не круці, - паэтычны твор, што вымагае і зместу, і формы, а ў музыцы - шчэ й музычнага аздаблення.

Одзірыдзідзіна - насампраўду самы сур'ёзны альбомчык. Жыхары, Мы самі па сабе, Вуліца, Партызнаская, Лепей не будзе, Лінія фронта.

Кніжачку прачытаў ужо дааааааааўно. Такое адчуванне, што яна прайшла 4 цэнзуры і ў ёй шмат белым плямачак.

Новы альбом - крок не назад, але вось на месцы ці наперад. Калі наперад, то па якой дарозе? Спрашчэння? Спадзяюся, не.

Posted: 8.06.2007 - 22:14
by krapachino
Sylver, а купіць дыск ня хочаш? Магу прыслаць.

Posted: 8.06.2007 - 22:30
by VOLNY
Нармальны альбом. Напішу потым па-болей, зараз так, першае ўраджанне. Ёсць нечаканасці)

Posted: 9.06.2007 - 09:42
by Zap
krapachino, дзіўна чаму на knihi.net няма. Супрановіч муціць нешта ці што..

Posted: 9.06.2007 - 10:51
by VOLNY
Вельмі дзіўна, што за "Падводную лодку" ніхто не прагаласаваў - адзіная (ну хіба яшчэ мама, тата, гэта я і Менск-Мінск), якая цягне на гіт. Гіт у сэнсе гітарны, тое, што можна паграць каля вогнішча. Астатнія песні цяжка пад гітару ўзнавіць.

Posted: 9.06.2007 - 14:58
by Zap
"Не пытай" можна й без гітары..

Posted: 9.06.2007 - 15:28
by Alonka
VOLNY, спадары міністры, відаць, з Вамі ня згодныя, і акустыка ў Графіці таму пацьверджаньне :) .