Page 7 of 12

Posted: 9.06.2007 - 20:05
by CRAFT
У цэлым альбом не спадабаўся. Пайшоў слухаць старое..

Posted: 10.06.2007 - 09:34
by Marnatrauny
Альбом, пэўна ж, і не ствараўся, каб спадабацца кожнаму й цалкам. Але ж кожнага адна-дзьве песьні зачапілі. Ці я не правы?

Posted: 10.06.2007 - 11:05
by Мікалай
мне спадабаўся

Posted: 10.06.2007 - 21:38
by VOLNY
Alonka wrote:VOLNY, спадары міністры, відаць, з Вамі ня згодныя, і акустыка ў Графіці таму пацьверджаньне :) .
магчыма. Я ўвогуле як паслухаў плытку, пашкадаваў, што мала на канцэрты хадзіў. Але пагадзіцеся, ёсць у гэтым +: акрамя гадзючніка песні чуў амаль у першы раз. (на 2 канцэртах яшчэ чуў нас да халеры, Менск-Мінск мо яшчэ штосьці)

Posted: 11.06.2007 - 06:24
by Megaloman
Пасля чарговага праслухоўваньня крышачку болей сталі падабацца песьні, што з першага раза падаліся слабымі. Вельмі спадабалася "Ніколі-Ніколі" - з першага раза не разабраў увесь сэнс тэксту, і зусім па-другому слухаецца й музыка.

Posted: 11.06.2007 - 09:00
by Андрэй
Трэба на форуме ўвесьці правіла: пісаць камэнтары толькі пасьля двухтыднёвага праслухоўваньня новага альбому :)

Posted: 11.06.2007 - 10:32
by князь жжош
На мой погляд, гэта адзін з лепшых альбомаў! І музыка і тэксты на вышыні, але есць, як я лічу і слабыя песьні... Мабыць я іх мала слухаў? =))

Найбольш спадабаліся мне:

Miensk i Minsk
Nikoli-nikoli
Mama, tata, heta ja

Posted: 11.06.2007 - 14:42
by VOLNY
Хто напісаў словы "Не пытай"? І чаму там уступ з "Твой партрэт"? Шкада да аўтограф сесіі не чуў, цікава, што б спадары міністры адказалі наконт гэтага. А так пенся прышпільная, хоць ад НРМ такога не чакаў

Posted: 11.06.2007 - 15:42
by IGI
Мне так сама альбом вельмі спадабаўся! Акрамя песні "не пытай" . Але чагосці не хапае. :-?

Posted: 11.06.2007 - 17:57
by keller-stas
IGI, "не пытай" жэсць :)

Posted: 11.06.2007 - 18:15
by krapachino
VOLNY, а вось і не пытай іх чаму такі уступ!!! Класная песня. Усе класныя акрамя "свабоды глыток"

Posted: 11.06.2007 - 18:30
by Slaver
Галасуйце за «Nie pytaj» — лепшую песнью альбому! А тое ніхто акрамя мяне з Запам і не прагаласаваў :(

Posted: 11.06.2007 - 22:00
by Iкс
не, ну класная песьня, хто спрачаецца :). але Мінск-Менск лепш :Р

Posted: 11.06.2007 - 22:20
by VOLNY
Не сказаў бы, што Менск-Мінск лепшая. Магчыма, толькі па словах. Галасаваў за "Нас да халеры", бо дзякуючы ёй набыў альбом

Posted: 12.06.2007 - 08:51
by Zap
Шчыра кажучы, альбом набыў, паслухаў пару разоў і паставіў на палічку. Альбом, канешне, добры, але яго, у адрозьненьне ад ДК, напрыклад, трэба слухаць з такім рамантычным настроем, мы пераможам, нас дахалеры, ўсім ппц і пайшлі ўсе нафіг. Па дарозе на мітынг. Калі ад гэтага трошкі стаміўся, амаль усе песьні на альбоме губляюць сваю вартасьць. Колькі там песень проста_пра_жыцьцё? Адна-дзьве.
Я ведаю, што ёсьць і крамбамбуля й шмат чаго шчэ каб слухаць ня як рэвалюцыйныя крычалкі. Але для мяне НРМ гэта ня толькі плошча, гоў хоўм і бчб падводная лодка.
Проста хацелася напісаць, чаму я яго ня слухаю)

Posted: 12.06.2007 - 17:06
by VOLNY
Zap, Змяні ўспрыманне песень. Тая ж Бел-чырвона-беоая падводная лодка абсалютна нерэвалюцыйная. Пазітыўная, файная песня. Проста пра НАШАЕ жыццё. НАлічыў 8 "нерэвалюцыйных" песень. Калі так успрымаць, выкарыстанне беларускай мовы - ужо страшэнная апазыцыя і поўны гамон)

Posted: 14.06.2007 - 10:41
by Marnatrauny
Zap, я таксама дыск на наступны дзень на паліцу паставіў...
Бо загнаў альбом у МРЗ і ледзь не штодзённа слухаю. Песень "пра жыцьцё" там хапае

Posted: 15.06.2007 - 15:51
by Marnatrauny
Дарэчы, пэрсанальна ведаю двух чалавек, якім з 06 болей за ўсё спадабалася "Не пытай"...

Posted: 15.06.2007 - 19:10
by NaDzejKa
мне плытка спадабалася.
што ж скажаш: гэта ж NRM!

Posted: 17.06.2007 - 15:23
by ales.by
А мне больш за ўсё спадабалася толькі для цябе