dafik, буду адказваць па пунктах па хочу чытаньня паста.
1. "Т.к. это делает НРМ, то как это может быть не по нрмовски и как это может не нравиться" - знайдзіце ў маіх тэкстах хоць адно слова пра тое, што ўсё, што робіць НРМ - гэта супэр й варта захавацца ў музычнай гісторыі й быць паказальнікам якасьці для наступных пакаленьняў? Ніколі публічна я не дазваляю сабе выказваць уласнае фе і ніколі не прэтэндую на аб'ектыўнасьць - я, дзякуй богу, не музычны крытык.
2. "Есть та музыка, за которую НРМ и полюбили. И мы не дебилы, чтобы всегда кричать "одабрям" всякому творчеству НРМ" - ёсьць та музыка, якую хоча рабіць гурт. І яны не дыбілы, каб заўсёды рабіць тое, што патрабуюць фаны. Ці ня творчасьць "па замове" ёсьць першая прыкмета папсы, а? Вам не падабаецца - слухайце той НРМ, які Вы палюбілі. Ваш густ ня ісьціна ў апошняй інстанцыі, згадзіцеся.
3. "Не спорю, никто не хочет становиться заложником жанра, как это было са многими. Но надо понимать, что люди любят не тебя такого хорошего, а результат твоей работы" - вооооооооооооось. А добрая праца - гэта якасная праца па тэкстах, па музыцы, па запісу й г.д., а ня тая, дзе грамчэй гучыць "жыве Беларусь".
4. "Не стоит здесь создавать кумиров и идолов. Если человек один раз сыграл, что-нибудь стоящее, то это не значит, что теперь всё оставшиеся время все будутт рукоплескать ему, если даже тот играет отборнейший бред" - заўважце, менавіта Вы першы ўзгадалі словы "кумір" і "ідал"
. Ніхто нікога не стварае. І тут я з Вамі цалкам згодная. Але НРМ пад гэтую сытуацыю пры ўсім жаданьні не трапляе.
5. "Но есть люди, которым полюбилась начальная НРМ. И они хотят слыщать нечто подобное. И не стоит говорить, что новое также хорошо, только потому, что ешо написало НРМ" - давайце ўзгадаем, што ёсьць людзі, якія любяць і гэты НРМ. І яны хочуць пачуць нешта новае. І ня варта казаць, што новае брэд толькі таму, што Вам яно не падабаецца.Новае добра ў тым выпадку, калі яно зроблена на адпаведным узроўні. І неістотна, якая каманда гэта грае. Я ненавіжу... мммм... прыкладам, Білана. Але казаць, што гэта ацтой, згадзіцеся, глупства. Таму што чалавек працуе на такім узроўні, да якога большасьці з расейскіх музыкаў (я ўжо не кажу пра беларусаў) яшчэ цягнуцца й цягнуцца. "Хорошо", як Вы кажаце, залежыць не ад густаў, а ад агульнай якасьці музыкі.
6. "Мы наверное вправе считать, что такое поээнеремовски. Это тоже, что и стиль, а стиль определяется самым началом творчества, идеей с целью которой создавалась группа. Сомневаюсь, что целью была играць самбы и румбы" - а НРМ ня ў праве лічыць, што такое па-іхняму? Цяпер гэта прыхільнікі вырашаюць? Цікава-цікава. І Вы лічыце, што мэтай стварэньня гурта было граць рок да апошняй сэкунды жыцьця й памерці з крыкам "Лукашэнка, буць ты прокляд, гат!"? Мда... А мне неяк здавалася, што людзі хацелі несьці беларускую культуру ў масы... Эх, дура я дура...
7. "Если группа меняет стиль, то пусть будет готова, что изменятся и круг её поклонников" - яна заўсёды да гэтага гатова, таму й экспэрыментуе ня гледзячы вось на такія пасты.
8. "И не надо убеждать, что группа осталась такой же" - я кажу, што гурт застаўся такім жа ж? Мммммм... А ў самым першым сказе Вы зачапіліся за мае словы пра эвалюцыю гурта. У каго з нас праблемы з лёгікай і ўспрыманьнем тэксту?
9. "за...бала говорить (а это твой основной тезис), что то, что сделано НРМ это есть настоящая НРМ и нам всем надо её любить" - за першае слова я Вам ужо рабіла заўвагу. На першы раз дарую. Далей. Спраўдны НРМ - гэта Лявон, Піт, Юрась, Алезіс і іх творчасьць. Здаецца, "06" рабілі тыя ж асобы. Ці я нешта прапусьціла? Вам ня хочацца іх любіць? Калі ласка!!! Я што, трымаю пісталет ля Вашага віска й прымушаю круціць НРМ? Брррррр. І яшчэ - калі знойдзеце ў маіх паведамленьнях словы пра тое, што ўісм трэ любіць НРМ, я выканаю любое Вашае пажаданьне.
10. "Кроме того есть понятие художественный уровень. И поэтому мы вправе сравнивать песни, хотя бы согласно ему" - "мне дурно, дайце мне воды". Не, не магу больш нічога сказаць
.
11. "НРМ была и мы её за это любим камандой протеста" - а я НРМ палюбіла за эмацыянальнасьць і за шчырасьць. І далей што? Гэта завецца "кожнаму сваё".
12. "А наоборот какраз в это время наблюдался самый расцвкт НРМ во всех смыслах" - росквіт НРМ адбыўся не таму, што гэта была супэрпупэрмэгапрафэсыйная каманда з высокім мастацкім узроўнем, а таму, што яны апынуліся "в нужное время в нужном месте" са сваім максымалізмам. Дык і ў гэтым альбоме 10 з 14-ці песень - пратэстанскія. У чым тады пытаньне? Дэпрэсыўнасьці Вам не хапае? Дык пастаўце Уліс. А хлопцы пашаліць хочуць - што тут такога?
13. "НРМ по-моему должна была писать определенный рок" - павінны былі? Што?!
Каму?!
Лявон уласна крывёю падпісваўся пад нейкім лістом з абавязкамі й кляўся фанам на альбоме "ЛаЛаЛаЛа"? Тады прабачце, я проста не прысутнічала.
14. "А если у НРМ выходят песенки нецикавыя и прадказальныя, то это говорит о кризисе жанра, и о том, что каманда уже не может писать, то ради чего создавалось" - дык і я пра гэта. Калі б "Сталінград" прайшоў праз увесь новы альбом, гэта было б крызысам (бо пасьля такога альбому быў бы адзіны шлях - павесіцца ад дэпрэсыі). А так - вы не чакалі, а мы вам "Тое, што ёсьць паміж намі", "Падводную лодку", "Маму й тату". Непрадказальна? Тады мы пішам далей
.
Усё, больш няма моцы адказваць, чэсна. Бо і так ужо гістэрыка ад смеху. Вы так сур'ёзна да ўсяго ставіцеся, да маіх паведамленьняў, большасьць зь якіх накіравана на падтрыманьне актыўнасьці на форуме (нішто так не цікавіць людзей, як спрэчкі й сваркі, гыгыгы). Вы не спрабавалі проста слухаць музыку і атрымліваць асалоду ад таго, што яна існуе? Радавацца таму, што і ў нашай краіне нараджаюцца геніі, што адзін з такіх геніяў яшчэ й вельмі добры чалавечак, які паклаў усё жыцьцё на алтар Радзімы, а ня зьехаў за мяжу. Што ёсьць магчымасьць сабрацца зь сябрамі, схадзіць на канцэрт улюбёнага гурта... Азірніцеся вакол - ня ўсё так дрэнна, сьвет ня шэры й ня чорна-белы
.
Апошняе:
"за оскарбления в адрес Алонки глубочайше раскаиваюсь, впредь подобногоно обещаю не совершать" - нагадвае "прабач, хацеў яшчэ пакласьці грошы, але ўжо запячатаў канверт"
. І я ўсё ж такі Алёнка. Вы вось тут пра змагарства крычыце, а лацінку чытаць не навучыліся