Page 9 of 12

Posted: 23.06.2007 - 13:30
by Норма Бэліні
спадарства! не сварыцеся! стылістыка гурта ня можа й не павінна заставацца аднолькавай. яна эвалюцыянуе, зьмяняецца. і натуральна, што ня ўсім будзе гэта падабацца.
так што сапраўды - кожнаму сваё. а наконт змаганьня - ну-ну, паспрабуй тут пазмагайся. прыдуць злыя дзядзькі ў шэрым і ўсіх разгоняць. энтузіязм народа слабее з кожным годам (і далей па тэксьце...) скрушна! і калі ў такой атмасфэры яшчэ хоць нешта робіцца, гэта ўжо добра! а чаго ж вы яшчэ хацелі? знам, на жаль, расплочыацца цяпер за ТОЕ, ЧАГО МЫ НЕ ВЫБІРАЛІ! тым ня меней, з гэтай уладай жыць НАМ. і цяжка выправіць чужую лёсавую памылку.............

Posted: 25.06.2007 - 20:38
by Slaver
Я, як і аябцаў, выдаліў усё тое, што ня тычыцца тэмы гэтага топіку. Апошняе ўсім папярэджаньне: буду баніць!

Posted: 25.06.2007 - 21:29
by Ігар
Норма Бэліні wrote:спадарства! не сварыцеся! стылістыка гурта ня можа й не павінна заставацца аднолькавай. яна эвалюцыянуе, зьмяняецца. і натуральна, што ня ўсім будзе гэта падабацца.
Тым больш, што тое казалі наконт НРМа пасьля Мроі, наконт альбома "Тры чарапахі", а зараз тыя ж кажуць, што лепшы альбом, так і зь новым альбомам. Я лічу, што, тое, што кожны альбом адрозьніваецца ад другога - гэта вельмі добра, т.я. не прыядаецца музыка.

Posted: 25.06.2007 - 21:39
by macie3k

Posted: 28.06.2007 - 15:19
by VOLNY
У 2 словах: лажаюць ці хваляць? Бо Будкін - урод сапраўдны са сваёй рэцэнзіяй. Мне ніколі не падабаліся яго рэцэнзіі. Кшталту: які я круты, што магу аблажаць! Прабачце мне, але за ўсю рэцэнзію не сказаць ніводнага добрага слова пра кружэлку - гэта паказчык музычнага безгустоўя ці мудазвонства

Posted: 28.06.2007 - 20:36
by macie3k
Хваляць.

Posted: 28.06.2007 - 22:42
by Slaver

Posted: 28.06.2007 - 23:01
by Iкс
За «прыхильникау НРМ» забіваюць дошкаю з цьвіком
upd: "дауж-дауж", адныя маскалі ў галаве...
Карацей чарговае абсяралава (ІМХО)

Posted: 29.06.2007 - 22:23
by Alonka
Пасьля апошняга артыкулу ўзьнікла пытаньне: а людзі ўвогуле ведаюць, што ня ўсе тэксты Лявон піша?

Posted: 29.06.2007 - 22:32
by macie3k
Alonka, я праглядзеў вокладкі "ДК", "Справаздачы", "Одзірыдзідзіны" і "06" (арыгінальныя) - нідзе ня піша, хто аўтар тэкстаў.

Posted: 29.06.2007 - 22:36
by Alonka
macie3k, гэта зразумела. Гэта палітыка партыі :) . Але ж заўсёды шмат гаворыцца пра аўтарства Алезіса. "Прыхільнікі" НРМ павінны былі б ведаць...

Posted: 30.06.2007 - 12:24
by Норма Бэліні
Алезіс - добры кампазытар, але як сьпявак... Мне больш да спадобы манэра выкананьня Юрася Ляўкова, ня лічачы, зразумела, Вольскага:)

Posted: 30.06.2007 - 14:11
by Alonka
Норма Бэліні, ну, першапачаткова ён усё ж такі тэкставік. Кампазытарствуют яны ўсе разам :) .

Posted: 3.07.2007 - 22:27
by Норма Бэліні
музыка - перш за ўсё. я гэта як прафэсійны музыказнаўца гавару. ня будзь гэтага ў НРМ, ніколі б я іх не ўпадабала.:)))))))

Posted: 3.07.2007 - 22:31
by Норма Бэліні
VOLNY wrote:У 2 словах: лажаюць ці хваляць? Бо Будкін - урод сапраўдны са сваёй рэцэнзіяй. Мне ніколі не падабаліся яго рэцэнзіі. Кшталту: які я круты, што магу аблажаць! Прабачце мне, але за ўсю рэцэнзію не сказаць ніводнага добрага слова пра кружэлку - гэта паказчык музычнага безгустоўя ці мудазвонства
у Будкіна рэцэнзіі шчыра няздарныя нават калі ён хваліць каго бы там ні было. Мне асабіста гэта відавочна. Да прыкладу, рэцэнзуючы ДК НРМ, ён захоплена адорваў песьні гурта эпітэтамі "прыгожая музыка". Гэта непісьменна і непрафэсійна. Паняцьце прыгажосьці адноснае, і калі для мяне прыгожая песьня, скажам, "Чыстая-сьветлая", то для маёй сяброўкі - зусім не. А хлопец з суседняга дому скажа, што НРМ - уродзтва, а прыгожа - гэта песьня гурта Сябры "Бацькка всех построіть сможет"...

Posted: 4.07.2007 - 00:05
by Marnatrauny
Норма Бэліні, аб'ектыўных музычных крытыкаў ня можа быць. Можна ацаніць якасьць выкананьня, узровень граньня, якасьць запісу, але ж немагчыма ацаніць саму музыку НЕСУБ'ЕКТЫЎНА. Ведаеш, у мяне з маёй дзяўчынай ледзь не ідэнтычныя музычныя густы, але ж адрозьненьні ёсьць ва ўражаньнях ад кожнае песьні.
Чалавек ня можа сказаць, ці добрая дадзеная песьня ці не, а толькі падабаецца яна яму ці не. Для кагосьці тая ж "Слушай Батьку" будзе добрай, роднай.
Таму з музычнае крытыкі я ўспрымаю інфармацыю толькі аб колькасьці трэкаў ды іх назьве :)

Posted: 4.07.2007 - 00:17
by Alonka
Норма Бэліні, музыка можа быць самым галоўным, але кампазытара гэта з Алезіса ўсё роўна ня зробіць :lol: . Тэксты ён піша перш за ўсё, музыка НРМ - акульная справа каманды.

Posted: 4.07.2007 - 12:05
by Норма Бэліні
alex_aerson wrote:Норма Бэліні, аб'ектыўных музычных крытыкаў ня можа быць. Можна ацаніць якасьць выкананьня, узровень граньня, якасьць запісу, але ж немагчыма ацаніць саму музыку НЕСУБ'ЕКТЫЎНА. Ведаеш, у мяне з маёй дзяўчынай ледзь не ідэнтычныя музычныя густы, але ж адрозьненьні ёсьць ва ўражаньнях ад кожнае песьні.
Чалавек ня можа сказаць, ці добрая дадзеная песьня ці не, а толькі падабаецца яна яму ці не. Для кагосьці тая ж "Слушай Батьку" будзе добрай, роднай.
Таму з музычнае крытыкі я ўспрымаю інфармацыю толькі аб колькасьці трэкаў ды іх назьве :)
;)))) гэта ўсё, што нам застаецца. Крытыка, зрэшты, можа быць субэектыўнай і ў той жа час адэкватнай (а ў нас збольшага - або БСК, або дзіцячае лепятаньне)

Posted: 4.07.2007 - 12:08
by Норма Бэліні
Alonka wrote:Норма Бэліні, музыка можа быць самым галоўным, але кампазытара гэта з Алезіса ўсё роўна ня зробіць :lol: . Тэксты ён піша перш за ўсё, музыка НРМ - акульная справа каманды.
І сапраўды - але я гэтага ня ведала... Цяжка мне ўявіць, як гэта НРМ разам кампазытарствуюць;) - мо таму ў іх здараюцца цікавыя й неардынарныя гармоніі... У іх, пэўна, свае мэтады!

Posted: 4.07.2007 - 17:10
by Alonka
Норма Бэліні, дык усе музыкі, якіх я ведаю, так робяць. Кожны свае партыі піша, у выніку атрымліваецца песьня :) .