Page 10 of 12

Posted: 4.07.2007 - 17:39
by Кастусь Капялюш
Alonka,
Ну...
Кожны бачыць песьню па свойму, і таму калі кожны піша сам губляецца аўтарская задумка. Напрыклад ты хочаш, каб былі спакойныя, павольныя бубны, а барабуля табе кардан піша і г.д.
У мяне ад такога напісаньня музыкі вопыт выключна адмоўны

Posted: 4.07.2007 - 20:07
by Ігар
А як разам можна запісаць? Якасць будзе ня вельмі добрая, таму пішацца толькі па аднаму. Адразу пішуць гітары, потым барабаны, прычым барабаншчык слухае ў вушах гітары і пішацца і г.д.

Posted: 4.07.2007 - 21:15
by Alonka
Пішуць у сэньсе пішуць музыку, песьні выдумляюць, а ня ў студыі запісваюць. Там, зразумела, што кожны паасобку. І першым пішыцца менавіта барабуля ;) . Потым бас, а толькі потым гітара.

Posted: 13.07.2007 - 19:10
by anon1m
Толькі што праслухаў альбом. У цэлым добра. З таго што не спадабалася:
"Кітай" (хаця ідэя і цікавая);
"Не пытай" (прабачце, але гэта абы што нейкае...).
Таксама, пагаджуся з тым, хто сказаў (дакладна не памятаю, т.я. проста хутка праглядзеў папярэднія пасты), што ш альбоме ўсё ж такі зашмат рэвалюцыйных песен.
P.S. "Нас да халеры", "Сталінград", "Менск і Мінск", "Ніколі-ніколі", "Толькі для цябе" і "Мама, тата, гэта я!" - проста выдатна!!!

Posted: 14.07.2007 - 14:32
by Zap
Не пытай - лепшая песьня альбому на думку трох прыхільнікаў, у тым ліку й маю)

Posted: 14.07.2007 - 17:17
by anon1m
Zap, а найлепшая песьня мінулых альбомаў - "Нам усім гамон!"...

Posted: 14.07.2007 - 21:58
by Zap
Ну, не найлепшая, але нешта ў ёй ёсьць.

Posted: 29.07.2007 - 01:13
by Zap
Што падумаў.. Шмат чаго з таго што набываю, адразу даю бацьку слухаць. Бо густы ў некаторых стылях супадаюць. напрыклад, ОЕ, Сплин, Ночных Снайперов магу даць. ДК N.R.M. даваў. Новы альбом - не магу.. Гэта зусім іншае. Нейкае дзяцінства, ці што.

Posted: 29.07.2007 - 08:08
by anon1m
Zap wrote:Што падумаў.. Шмат чаго з таго што набываю, адразу даю бацьку слухаць. Бо густы ў некаторых стылях супадаюць. напрыклад, ОЕ, Сплин, Ночных Снайперов магу даць. ДК N.R.M. даваў. Новы альбом - не магу.. Гэта зусім іншае. Нейкае дзяцінства, ці што.
Калі б даваў каму-небудзь паслухаць N.R.M., то апошні альбом адразу, напэўна, не даў...

Posted: 31.07.2007 - 02:00
by Kascjuszka
чуш несусьветная

Posted: 31.07.2007 - 10:44
by Raider
Адзін "Менск - Мінск" чаго каштуе.

Posted: 31.07.2007 - 12:34
by Marnatrauny
У чымсьці з панам anon1m'ам я згодны. Для знаёмства з НРМ я б распачаў яшчэ зь песень Мроі. Але ж на канец пакінуў бы дэсэрт - "06"... :)

Posted: 31.07.2007 - 16:40
by Raider
А вось я ніколі б не пачаў з Мроі.
Мне здаецца, што "06" іх не лепшы альбом, але толькі не з Мроі.

Posted: 31.07.2007 - 16:58
by anon1m
я ж не сказаў, што альбом зусім дрэнны ("Менск і Мінск", "Толькі для цябе", "Мама, тата, гэта я", "Ніколі-ніколі" увогуле супер песьні), але калі б я яго пачуў першым, то думаю, што гуртам бы так не зацікавіўся - большага ад гэтага альбому чакаў...
Наконт Мроі... Мне падабаецца. Дарэчы, раней чытаў, што выйдзе дыск з песнямі "Мроі". Ён выйшаў??? І дзе можна спампаваць песьні Мроі??? У мяне толькі "Краіна крывавых дажджоў", "Вайна" і "Прадчуванне крыві".

Posted: 31.07.2007 - 20:57
by Raider
anon1m wrote:я ж не сказаў, што альбом зусім дрэнны ("Менск і Мінск", "Толькі для цябе", "Мама, тата, гэта я", "Ніколі-ніколі" увогуле супер песьні), але калі б я яго пачуў першым, то думаю, што гуртам бы так не зацікавіўся - большага ад гэтага альбому чакаў...
Наконт Мроі... Мне падабаецца. Дарэчы, раней чытаў, што выйдзе дыск з песнямі "Мроі". Ён выйшаў??? І дзе можна спампаваць песьні Мроі??? У мяне толькі "Краіна крывавых дажджоў", "Вайна" і "Прадчуванне крыві".
А вось у мяне Мроя ёсьць.
Калі жадаеш, можам звязацца.

Posted: 5.09.2007 - 20:05
by Sierzhuk
Новы альбом НРМ-гэта Новы альбом.Ня трэба парауноуваць яго з астатнiмi,трэба яго проста успрыняць.

Posted: 5.09.2007 - 20:08
by Sierzhuk
Raider, Я таксама бы жадау набыць Мрою.У мяне калiсцi было 2 касеткi але яны згубiлiся

Posted: 5.09.2007 - 20:16
by Дзед_Мiнай!
Raider, мабыць ты маеш Зрок на добрае якасьці (адносна, канечне). Толькі ня забуздься ўзымаць грошы за паслугі :) А лепш піва

Posted: 16.09.2007 - 07:27
by Kascjuszka
Зрока нямае ня ў кога, апрача лявонція.

Posted: 16.09.2007 - 09:21
by Дзед_Мiнай!
Шкада :(