Page 11 of 12
Posted: 7.01.2008 - 21:46
by 6ApcyK
Усім прывітанне!!!!!!!!!!! Я Ўпершыню тутака!!!!!!!!! Мне вельмі падабаецца гурт N.R.M. а асабліва ягонная беларускасць у самым шырокиім сэнсе гэтага слова. Мая любімая песня - Маё Пакаленне. А якая ваша???????????????????????????????????????????????????????
Posted: 8.01.2008 - 00:38
by VOLNY
6ApcyK wrote:Усім прывітанне!!!!!!!!!!! Я Ўпершыню тутака!!!!!!!!! Мне вельмі падабаецца гурт N.R.M. а асабліва ягонная беларускасць у самым шырокиім сэнсе гэтага слова. Мая любімая песня - Маё Пакаленне. А якая ваша???????????????????????????????????????????????????????
Таму што гэта вашае пакаленне)?
Posted: 8.01.2008 - 18:59
by Iкс
6ApcyK, а мы любім песьні дзе мала ????????????? і !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Posted: 9.01.2008 - 12:21
by Marnatrauny
Дарэчы, наконт любімых песень. Апытаньне паказвае, што альбом напраўду знайшоў свайго слухача. І што кожная песьня кагосьці ды закранула. Улічваючы, што праслухала альбом значна болей людзей, чым прагаласавала, можна сьцьвярджаць, што нават Свабоды Глыток - песьня добрая, бо кагосьці закранула.
А на пана Барсука не наяжджайце, усё ж упершыню на форуме. І песьня "Маё пакаленьне" тычыцца, нажаль, і нас, і яго таксама. Спадзяюся, мае дзеці гэтую песьню ўжо ня будуць разумець...
Posted: 9.01.2008 - 14:27
by 6ApcyK
alex_aerson, Вялікі дзякуй за падтрымку!!!!!!!!
Posted: 11.01.2008 - 00:54
by VOLNY
Сяджу і слухаю 06. Асалоооодаааа...
нешта праз паўгады і так торкнуў)
Posted: 11.01.2008 - 18:09
by krapachino
alex_aerson wrote:Улічваючы, што праслухала альбом значна болей людзей, чым прагаласавала, можна сьцьвярджаць, што нават Свабоды Глыток - песьня добрая, бо кагосьці закранула.
ой блін, як быццам бы праблема "прамадэрыраваць" галасаванне:)
а можа сам пан Вольскі прагаласаваў, каб не кідаўся нуль у вочы. Падводная лодка нашмат лепей песьня, але ж тока 1 голас.
VOLNY, цікава, трэба і мне паслухаць, мо таксама торкне, а то ужо пылам кампакт пакрыўся...
Posted: 11.01.2008 - 19:23
by Shanouny Spadar
Падводная лодка нашмат лепей песьня, але ж тока 1 голас.
Так.
Самыя-самыя:
Менск - Минск
Мама, тата, гэта я
+
Тое, што ёсць памiж намi
Толькi для цябе
Падлоцца
Ніколі-ніколі
Posted: 12.01.2008 - 02:12
by Ganna
Zasluhala albom da dzirak,kali tak mozhna skazacz,i tolki 2 pesni jashche ne nadakuchyli MIENSK I MINSK dy NAS DA HALERY,tamu dauno pryhavala plytku da lepshyh chasou
Posted: 12.01.2008 - 21:50
by Alonka
krapachino wrote:alex_aerson wrote:Улічваючы, што праслухала альбом значна болей людзей, чым прагаласавала, можна сьцьвярджаць, што нават Свабоды Глыток - песьня добрая, бо кагосьці закранула.
ой блін, як быццам бы праблема "прамадэрыраваць" галасаванне:)
а можа сам пан Вольскі прагаласаваў, каб не кідаўся нуль у вочы.
Пан Вольскі галасаваць ня мае права, бо праглядае форум як госьць. Галасаваньні ніхто ніколі не мадэрыруе.
Posted: 13.01.2008 - 00:54
by VOLNY
Alonka, а мо ён зарэгіўся? Адкуль мы ведаем, што вось хоць тая Ganna - не Вольскі))? ці Вольская
Posted: 13.01.2008 - 01:30
by Ganna
VOLNY wrote:Alonka, а мо ён зарэгіўся? Адкуль мы ведаем, што вось хоць тая Ganna - не Вольскі))? ці Вольская
Z jakoj nagody takija merkavanni?Ja ne Volskaja
i tym bolsh ne Volski
) Darechy,taksama razvagzala na hety kont:mogza jon nasamrech zaregistravany,sprachajezza z nami,razvagzaje tut,a my i ne vedajem
Posted: 13.01.2008 - 09:30
by VOLNY
Ganna, так усе кажуць, а потым за песні накруткі робяць)))
Posted: 13.01.2008 - 11:04
by Ganna
VOLNY,ne vedaju,jak czabe upeunicz u advarotnym.Spadzajusa,toe,shto ne imknusa nichoha dakazacz,ne budze lichyzza pryznannem.A sam ty chasam ne VOLSKI
,ha?
Posted: 13.01.2008 - 13:14
by Ultrabelarus
Давайце зробім апытанне: "вы Вольскі?"
Posted: 13.01.2008 - 13:22
by Marnatrauny
ага. і адзін з варыянтаў: "я ня вольскі, йа креведко". цікава, колькі будзе вольскіх і колькі креведок
Posted: 13.01.2008 - 14:23
by Alonka
VOLNY wrote:Alonka, а мо ён зарэгіўся? Адкуль мы ведаем, што вось хоць тая Ganna - не Вольскі))? ці Вольская
Сьмешныя вы. Нібы ў Лявона больш справаў няма, толькі рэгістравацца на форумах, рабіць накруткі і спрачацца зь невядома кім. Ну-ну...
Posted: 13.01.2008 - 18:28
by Ganna
Alonka,navat samyja zanatyja ludzi bavacz chas u internecze,u tym liku na forumah,i Volski taksama zhyvy chalavek.Hacza mne zdajezza,shto jaho tut nama,my b vykryli uzgo
Posted: 13.01.2008 - 18:41
by VOLNY
Alonka wrote:VOLNY wrote:Alonka, а мо ён зарэгіўся? Адкуль мы ведаем, што вось хоць тая Ganna - не Вольскі))? ці Вольская
Сьмешныя вы. Нібы ў Лявона больш справаў няма, толькі рэгістравацца на форумах, рабіць накруткі і спрачацца зь невядома кім. Ну-ну...
Ды жартуем жа
Лявон нават часу на жж не знаходзіць, каб пісаць і каменціць - якія тут форумы. "Нават" у сэнсе, што жж хоць неяк карысны для піара
Posted: 13.01.2008 - 18:43
by Alonka
Ganna, ён і бавіць. Я даўно казала, што сп. Лявон праглядае форум. І калі б ён захацеў выказацца, зрабіў бы гэта адкрыта і ад свайго імя, як рабіў гэта ў іншых месцах. Ён не 18-ці гадовы хлопчык, а адэкватны дарослы чалавек.