Page 3 of 12

Posted: 21.05.2007 - 17:36
by VaLaDaR
Slaver wrote:Image
А дзе набыць мона???

Posted: 21.05.2007 - 19:09
by Slaver
VaLaDaR, я думаю, нідзе… Фота з сайту http://nrm.com.pl/

Posted: 21.05.2007 - 19:17
by Alonka
А мне альбом здаецца лепшым энэрэмаўскім. І гэтым усё сказана :lol: .

Posted: 21.05.2007 - 19:33
by VaLaDaR
Alonka wrote:А мне альбом здаецца лепшым энэрэмаўскім. І гэтым усё сказана :lol: .
Напэўна і мне праз некалькі дзён ён таксама будзе здавацца самым лепшым...
P.S. Песьню "Ніколі-ніколі" па эмацыйным пасыле я б параўнаў з "Лёгкімі-Лёгкімі"...

Posted: 21.05.2007 - 19:46
by Alonka
VaLaDaR, а я б іх параўнала яшчэ й па нотах :lol: . Асабліва ўступ.
Тут ня ў часе праслухоўваньня справа. Дарослы ён. Раней такім для мяне быў ДК.

Posted: 21.05.2007 - 20:02
by Alonka
Ну вось... Цяпер я ня ведаю, за што галасаваць...

Posted: 21.05.2007 - 20:10
by VaLaDaR
Блін, чаму толькі адну песьню...
Я прагаласаваў за "Ніколі-ніколі", але аддаўбы яшчэ і за "Менск-Мінск"

Posted: 21.05.2007 - 21:01
by Iкс
Блін. Магу хоць за ўсе прагаласаваць, але выбраў Мінск-Менск.

Posted: 21.05.2007 - 22:00
by QzWeR
Alonka wrote:Ну вось... Цяпер я ня ведаю, за што галасаваць...
Вы што, мадмуазэль?

Posted: 21.05.2007 - 22:04
by Alonka
QzWeR wrote:
Alonka wrote:Ну вось... Цяпер я ня ведаю, за што галасаваць...
Вы што, мадмуазэль?
Я нічога. Я за тату й маму ;) .

Posted: 21.05.2007 - 22:22
by QzWeR
Alonka wrote:
QzWeR wrote:
Alonka wrote:Ну вось... Цяпер я ня ведаю, за што галасаваць...
Вы што, мадмуазэль?
Я нічога. Я за тату й маму ;) .
вось я і кажу. за іх (ну ты ведаеш каго) і галасуй. 8)

Posted: 22.05.2007 - 06:32
by Megaloman
Выдатны альбом, хаця Дом Культуры й Тры Чарапахі мне спадабаюцца болей.
Пэўна, альбом крышачку расьцягнуты.
Першая частка (чатыры песьні) - мая ацэнка ад выдатна (Нас да халеры) да "лепей не бывае" (усе астатнія).
Другая частка, сярэдзіна (с пятай па дзевятаю) - тут музыкі праявілі свой агульнавядомы гумар ва ўсей красе.
Ня ведаю як Вам, а мне здаецца, што тут не абыйшлося без уплыву Бітлз.
Тое, што есць паміж намі - параўнайце з All you need is Love.
Ну а Падводная Лодка - самі разумееце, Yellow Submarine ці Octopuses Garden.
Тым не меньш, калі тут і быў плагіят ідэй, то выкананы вельмі добра.
Пальмы й бярозы - адносіцца больш яшчэ да першай часткі.
Свабоды глыток - мне здаецца, што паскарэньне тэмпу не дадала песьні якасьці, наадварот, яна губляе ў мелёдыцы. Канцовачка добрая.
Кітай - гумарная рэч, але таксама з мелёдыкай не вельмі.
Ну і апошняя частка, канцовачка (10-14).
Гімн бел.рок-н-рольшчыка - выдатна.
Ніколі-ніколі - папытка такой павольнай дэпрэсіўнай музыкі, але да ўзораў накшталт Легкія-легкія ды Катуй-Ратуй, Фабрыкі ці Дастала не дацягвае. Сама песьня неблагая.
Толькі для цябе - увесь час не пакідала ўражаньне, што вось на гэтым куплеце да Лявона далучацца бас ды бубны. Дачакаўся толькі калі Лявон скончыў пець. Песьня ж добрая.
Не пытай - неблагі інструментал, паміж двумя павольнымі рэчамі ен спатрэбен.
Мама тата гэта я - выдатная канцоўка, мне спадабалася.
Вывад: вельмі якасны, выдатны альбом. Сярэдзіна крышачку зацягнута, потым цяжка пераходзіць ад усіх гэтых трамбонаў да зноў цяжкай музыкі. Імхо, не хапае такіх павольных і дэпрэсіўных рэчаў, як на Трох Чарапахах ды Доме Культуры, паміж легкімі павольнымі і цяжкімі хуткімі рэчамі.
Хаця канешне гэта толькі першае праслухоўваньне, мяркую, мае меркаваньні могуць зьмяняцца.
Выбраў Гадзючнік, усе ж столькі падзей звязана з ім, хаця Мінск-Менск дагэтуль грае ў галаве.

Posted: 22.05.2007 - 18:32
by Zap
Калі падзяляць на нейкія часткі, то я вылучу першую - як добрыя, але даўно вядомыя песьні, нешта незразўумелае ў сярэдзіне й апошнюю - новыя файныя песьні)

Posted: 23.05.2007 - 01:31
by Michal.on
Niezvyčajnyja uražańni: čym bolš slychaješ, tym bolš padabajecca.
Niahledziačy na roznabakovaść stylovyju i tekstavuju albom usprymajecca jak adno celaje, chacia kanceptualnym jaho i nie nazavieš...

Posted: 25.05.2007 - 09:45
by Малайчынка
По мне так это самый лучший альбом N.R.M.
Конечно, на определение лучшего альбома сказалось и то, что ждали его 5 лет... А на счёт того концептуальный он или нет - по-барабану!!! Да я и вообще не понимаю что такое концептуальный - это чтобы все песни были на один мотив и примерно про одно и то же?)))
Если выделять какую-то песню, то это сделать сложновато будет (проголосовал за "Сталінград") - альбом очень ровный, за исключением разве что "Не пытай" - хотя на концерте она попрёт на все 100%!!!
Не помню кто здесь писал, но он прав - "Гімн..." - вылетая МРОЯ!!!

Posted: 25.05.2007 - 11:17
by Iкс
Не помню кто здесь писал, но он прав - "Гімн..." - вылетая МРОЯ!!!
Я пісаў

Posted: 25.05.2007 - 11:40
by Малайчынка
Iкс wrote:
Не помню кто здесь писал, но он прав - "Гімн..." - вылетая МРОЯ!!!
Я пісаў
Значит ты и был прав!!!! :D

Posted: 25.05.2007 - 15:35
by Аляксандр_Магутны
Усё па мне добра, толькі Падводная лодка крыху папсовая, не заўважылі?)

Posted: 26.05.2007 - 00:33
by Marnatrauny
Наўрад ці можна вылучыць лепшы альбом N.R.M. - кожны зь іх - як асобны гурт, як іншыя людзі. Гэта ж вам не Вайцюшкевіч..

Posted: 26.05.2007 - 06:33
by Megaloman
Аляксандр_Магутны,
Ня ведаю як Вам, а мне здаецца, што тут не абыйшлося без уплыву Бітлз.
Тое, што есць паміж намі - параўнайце з All you need is Love.
Ну а Падводная Лодка - самі разумееце, Yellow Submarine ці Octopuses Garden.
Тым не меньш, калі тут і быў плагіят ідэй, то выкананы вельмі добра.