Page 4 of 12

Posted: 27.05.2007 - 11:48
by Аляксандр_Магутны
Megaloman, ужо ёсьць падобная песьня ў Андрэя Хадановіча з Песень Свабоды, Вожык патрыёт называецца)))

Posted: 27.05.2007 - 12:11
by Kascjuszka
Я За ''Гімн''!

хоць адна нармальная песьня..

Posted: 27.05.2007 - 14:06
by Alonka
Лявон заўсёды быў прыхільнікам Бітлз і ніколі не хаваў той факт, што "Падводная лодка" створана пад уплывам гэтага гурта. Лявон яшчэ пару гадоў таму казаў, што хоча напісаць нешта падобнае да "Белага альбому" Бітлоў. Толькі вось тады ён сказаў, што гэта будзе апошняя творчасьць НРМ...

Posted: 27.05.2007 - 14:46
by Kat
Alonka, а што Лявон кажа зараз? хопіць яшчэ ў нэрэмаўцаў "энтузазізму" на працяг творчых шляхоў :) ?

Posted: 27.05.2007 - 19:51
by Alonka
Kat, а халера іх ведае, хопіць ці ня хопіць. Тое, што яны кажуць, звычайна адрозьніваецца ад таго, што думаюць.

Posted: 27.05.2007 - 21:49
by Sasha
А вы ведаецебшто на управе БНФ альбом ужо можна здабыць.Каштуе 12 000.Я сам альбом не слухау,бо пакуль ня маю грошей.

Posted: 27.05.2007 - 22:15
by Slaver
Sasha, а вы ў самы верх форума глядзелі?

Posted: 28.05.2007 - 05:48
by Megaloman
Alonka wrote:Лявон заўсёды быў прыхільнікам Бітлз і ніколі не хаваў той факт, што "Падводная лодка" створана пад уплывам гэтага гурта. Лявон яшчэ пару гадоў таму казаў, што хоча напісаць нешта падобнае да "Белага альбому" Бітлоў. Толькі вось тады ён сказаў, што гэта будзе апошняя творчасьць НРМ...
Ну, тады, спадзяюся гэта будзе не скора:
Yellow Submarine - з альбому Revolver (1966),
а All You Need Is Love - з альбому The Magical Mistery Tour (1967).

Posted: 28.05.2007 - 18:54
by Кастусь Капялюш
ндаа......
Першае уражаньне - дрэнны альбом...
На альбоме толькі тры песьні, якія можна назваць добрымі - "Гадзючнік", "Мінск-Менск", і "Ніколі-ніколі". Стала больш шлаку, песень кшталту "Свабоды глыток". Такія былі і на ранейшых альбомах("Юра, ёлкі-палкі, Коля", "Бамжы") але іх было ня шмат, а зараз амаль увесь альбом забіт такімі песьнямі.Можа, калі я паслухаю альбом яшчэ некалькі раз, мой погляд зьменіцца, але зараз мне эты альбом не падабаецца...
Лепшым альбомам для мяне застаецца "Дом Культуры"...

Posted: 29.05.2007 - 23:37
by Аndrэй
Андрэй wrote:Сяджу слухаю "Мама, тата, гэта я" і слёзы ільюцца з вачэй...

PS: калі вам стане за 30, вы зразумееце аб чым я.


+1.Для мяне гэта найлепшая песьня з альбома, за яе я і прагаласаваў.Таксама мне найбольш спадабаліся Гімн беларускага рок-н-рольшчыка, Толькі для цябе,Ніколі-ніколі,Менск і Мінск, Тое, што ёсьць паміж намі. І чамусьці Не пытай, нечакаў такога ад НРМу.

Posted: 30.05.2007 - 12:29
by Zap
Кастусь Капялюш, Пра новы альбом часткова згодны, а вось Бамжоў не чапаць! Супер песьня)

Posted: 30.05.2007 - 17:04
by macie3k
Файны альбом, мне вельмі падабаецца. Канешне некаторых песень магло б ня быць, але такія ёсьць заўсёды. Астатнія - супэр ;) Самая лепшая - Сталінград.

Posted: 30.05.2007 - 20:02
by Ultrabelarus
А скажыце, у "Не пытай" толькі мне чуецца "сука"? (выбачайце за маю французскую)

Posted: 30.05.2007 - 20:20
by Slaver
Ultrabelarus, на вокладцы напісана ж, што кожны сам пачуе… тое што пачуе… :lol:
«Не пытай» — лепшая песьня альбому!

Posted: 30.05.2007 - 20:50
by Iкс
Ultrabelarus, "пашёл на фіг, сука!!!" :)

Posted: 30.05.2007 - 22:41
by Zap
Даеш кліп на не пытай!

Posted: 30.05.2007 - 23:17
by Kascjuszka
Тое, што стаіць паміж намі
Можна памацаць рукамі.
Тое, што стаіць паміж намі
Ты не набудзеш у краме.

Posted: 30.05.2007 - 23:39
by Iкс
Kascjuszka, заклапочаны....
што яшчэ сказаць :lol:

Posted: 31.05.2007 - 00:03
by Kascjuszka
Гэты варыянт песьні мы сьпявалі з Уладзімерам, калі ехалі ў Маладэчна на канцэрт.
Не пытай таксама сьпявалі, калі можна так сказаць!

Posted: 31.05.2007 - 06:29
by Slaver
Тое, што ёсьць паміж намі,
Не перагрызьці зубамі…