Page 5 of 12

Posted: 2.06.2007 - 16:46
by XBOPbI
Імхо, добры альбом атрымаўся.
можа, усе чакалі нейкага выбуху, фантастычнай і рэвалюцыйнай кружэлкі, а тут - стандартна файныя песьні.
канешне, песьні разнастайныя, непадобныя на папярэднія, але альбом ня горшы за астатнюю творчасьць НРМ.

вось ня ведаю наконт лепшай песьні, але самай няўдалай, на мой погляд, з'яўляецца "Свабоды глыток". І, нягледзячы на гэта, і песьня, і альбом цалкам добрыя.

Posted: 2.06.2007 - 18:03
by Ramashkin
добры альбом.але студыйныя запісы некаторых песень мне спадабалісь меньш чым запісы з канцэртаў.Сухія яны.у астатнім усё файна.асабліва тое,што есць паміж намі;мама, тата,гэта я;падводная лодка.

Posted: 2.06.2007 - 21:36
by Alonka
Ramashkin, а ў нас густы цалкам падобныя...

Posted: 3.06.2007 - 19:45
by Motta
Добры альбом, а калі прэзентацыя???

Posted: 3.06.2007 - 20:22
by Alonka
Motta, напэўна, у канцы месяца.

Posted: 3.06.2007 - 22:45
by Motta
Alonka, а дзе??? Напэўна у іх туры па Польшчы??? Ці ўсе ж у Менску???

Posted: 3.06.2007 - 23:46
by Alonka
Motta, у Менску. Пакуль дакладна яшчэ нічога невядома. Сачыце за навінамі.

Posted: 5.06.2007 - 02:04
by dafik
Што тут сказать.
Сапраўднаму фану НРМ гэтая плытка, як і папярэднія дзве ня можа падабацца, бо усёж-такі НРМ - гэта той рок, якога з Пашпарту няма. Зараз у НРМ іншая музыка, прынамсе вельмі неблагая. Але гэта не той НРМ, з-за якога і была сканана Мроя і мы ўправе былі чакаць року, курс на які деклямаваў Вольскі, а іначай трэ было разганяць Мрою, калі ўсё ж роўна ад року адышлі. І каб не былыя заслугі, сумняваюся... Тым больш ці не для задавальнення творчай артыстычнай Вольскага ён стварыў Zet і Крамбабуля, ў якіх ён павінен быў выказваць свае "нефарматныя" погляды.
Таму спадару Вольскаму трэба пажадаць як мага хутчэй распусціць НРМ, каб мо потым у старасці сысціся і зграць парачку рокавых альбомаў, з якіх НРМ пачыналася...
Сумна, вельмі сумна, але калі прымалася рашэнне аб Мроі было лягчэй? Можа Лявон за сталасцю гадоў і сваім сённяшнім становішчы пачаў даваць слабіну, так і не рашучыся на адказны крок?
І увогуле, як не было бы гэта сумна, Лявону мо нават трэба адыйсці ад музыкі, даць поўны выхад сваім творчым працессам, якія адбываюцца ў, безумоуна, яго таленавітай душы.
Дарэчы, што было за Пашпатрам - гэта сцёб. І што ,дарэчы, было вельмі нядрэнна. Быў вельмі здзіўлены, што камусці увогуле падабаецца ДК. Найгоршы альбом. Гэта нават не сцёб - гэта узровень дваравой каманды.

P.S: пазіцыя аўтара можа быць некампетэнтнай, але ж гэта усё для агульных інтарэсаў.
Прашу прабачэння за маю беларускўю мову.

Дарэчы, давялося прачытаць, што змена стыля была напраўлена для вербавання новых, больш маладых, слухачоў. Ну вось і будуць вас увесь час слухаць 16-годкі. Бо музыка стала лягчэй (па сэнсе). А чалавек расце і з узрастам патрабуе чагосці больш складанага, каб расці над сабою. Вось чалавек расце і кідае вас слухаць. А калі б была больш сур'ёзная музыка (хаця б за Юру, ёлкі-палкі), то як казаў мой тата "поймёшь, когда подрастёшь".

Posted: 5.06.2007 - 02:11
by macie3k
dafik, у кожнага канешне сваё уражаньне ад альбому, адным падабаецца, іншым не - нармальна, але хто даў табе права вырашаць, хто ёсьць сапраўдным фанам NRM, а хто не?

Posted: 5.06.2007 - 05:58
by Zap
Чарапахі й ДК - лепшыя! Будзім біццо?

Posted: 5.06.2007 - 06:08
by Megaloman
dafik,
ведаешь, я ўжо адносна сталага ўзросту ў параўнаньні з большасьцю, і слухаю вельмі шырокі спектр музыкі - ад Бітлз і Песняроў да Арыі, Металікі ды Мегадез. І скажу, што менавіта Тры Чарапахі і Дом Культуры ўзнялі ў маіх вачах НРМ да ўзроўня не проста панк-групы, а да групы таленавітых музыкаў, нестандартных ідэяў, разнастайных стыляў, якія знаходзяцца не ў адной плыні, а ў пастаянным пошуку. Дадаючы тэксты, якія прама закранаюць шмат праблем, для мяне атрымліваецца гурт узроўню тых, што азначаны вышэй.
Дарэчы, на апошніх альбомах дастаткова цяжкай музыкі.
Ну а калі табе патрэбна толькі рок без аніякіх далучэньняў, шукай іньшыя гурты - іх шмат.

Posted: 5.06.2007 - 16:06
by Marnatrauny
dafik, я ведаю колькі дарослых (па 40-50) людзей, якім НРМ падабаецца, і новы альбом таксама. Але ж НРМ заўсёды была музыкаю маладых, ды й самі НРМ'аўцы яшчэ не састарэлі (зьневажаючы на ўзрост фізычны). А пра новы альбом - дык пра кожны альбом НРМ казалі, што ён не такі ўжо добры, вось мінулы быў... "Раней і людзі былі не такія, як зараз, а разы ў два-тры пабуйней..." ©
Але ж НРМ ніколі не імкнуліся быць "музыкай для ўсіх", і ў тым ёсьць іх прывабнасьць. І калі яны выдалі настолькі спрэчны альбом, як "06" (...з такою спрэчнаю "Не пытай"...), значыцца, гэта далёка не апапсеньне, а зьмены ўнутры саміх Міністраў. Я так думаю, песьня "Мама, тата, гэта я..." шмат чаго тлумачыць пра іх стан сучасны.
...а тым часам НРМ заставаліся каралямі рок-сцэны Беларусі...

З.Ы. Такі зьдзесьніў сваё абяцаньне й набыў ліцэнзыйную плытку "06" 8)

Posted: 5.06.2007 - 19:58
by Alonka
dafik, з Вашага посту ў мяне склалася ўражаньне, нібы гурт павінен рабіць тое, што патрабуюць прыхільнікі. Заўсёды лічыла, што гурт робіць тое, што хоча, а прыхільнікі ці зьяўляюцца ці зьнікаюць у залежнасьці ад таго, падабаецца ім творчасьць каманды ці не. НРМ не перастаў быць НРМам толькі таму, што іх музыка стала больш разнастайнай. Гурт наўпрост стаў дарослым. Для мяне сапраўдны НРМ пачаўся менавіта з "Дому культуры". Так што тут выключна справа густу, а не псыхалягічнага стана Лявона :) .

Posted: 5.06.2007 - 23:06
by Kat
dafik, а мне вось наадварот здаецца, што да гэтай музыкі 90% з нас яшчэ не дараслі. Я шмат чаго не разумею ў гэтым альбоме. але для мяне НРМ заўсёды быў гуртом, які граў музыку не такую, якую слухаюць усе, а такую, каб пачалі слухаць і думаць. і рок, як мне здаецца, для НРМ заўсёды быў і застаецца сродкам, а не мэтай.

Posted: 5.06.2007 - 23:08
by Iкс
Kat, +1. Хаця сказаць што я нешта не зразумеў не магу :). Альбом пакаціў з першага праслухоўваньня

Posted: 6.06.2007 - 00:03
by Kascjuszka
Калі б не было Пальмаў і Глытка - альбом атрымаўся б супэрным..

Ну скажыце мне, на халеры нэрэму пісаць хэровы песьні??? Было б 12, і колькасьць, і якасьць, і разнастайнасьць...
ці я знову не правы?

Posted: 6.06.2007 - 00:42
by Gansales
Згодзен з Алёнкай, што дарослы НРМ пачаўся з Дому культуры, але ўся праблема ў тым, што на ім ён можа і скончыцца.

Разумееце, калі праз усю творчасць гурта ішлі песні-крычалкі, агіткі і аногул публіцыстычныя песенькі - гэта было натуральна і захапляльна, пакуль у іх прысутнічала метафарычнасць, пераносны сэнс, вобразнасць. А на 06 месцамі ўражанне талды кургана - што бачу, пра тое і пяю. Празмерная колькасць прамых пазнак часу і месца падзей, якія так і не сталі сапраўднасцю. Зашмат простых вобразаў. Прабачце, але кожны з нас ведае, што мы жывем у лайне, ведаем газетную і тв-прапаганду.

Вольскі - рок-паэт, сапраўды голас моладзі нашага часу. Прабачце, не згаджуся, што так ужо і не дараслі наведнікі форума да зместу песень гурта. Да Разанава не дараслі, нават да Бураўкіна з Барадуліным. Хаця што... За стагоддзе не дараслі нават і да Купалы...

Сапраўды, нашто НРМ пісаць херовыя песні? Я б у першую чаргу запытаўся б пра "Не пытай"? Жарт не атрымаўся. Выйдзіце на вуліцу. Асаблівай вартасці гэтага трэку не бачу.

Падаецца, што ад гурта - дарослага калектыву дарослых людзей - цяпер варта чакаць не практыкаваннняў у музычным майстэрстве ці рыфмаванні. Хутчэй бы пачуць альбом-узор, дзе песні былі б не прыдуманы як кароткі змест падзеяў у краіне са з'едлівымі каментарыямі, але як аналіз і прачуты... боль ці як яшчэ?

Што да мяне, то на ўзроўні зроблены - "Сталінград", "Менск і Мінск", "Ніколі-ніколі", "Толькі для цябе", "Мама, тата, гэта я". Месцамі сапраўдная паэзія. Тут і праблемы маральнай адказнасці асобы, традыцыйная беларуская тэма - "дзве душы" (чытаць Гарэцкага), трагічнага ўсведамлення сучасніка.
Наогул, пачытайце вершы Лявона, тыя што не песні, там ён больш разважлівы.
Спадабалася ідэя песні "Кітай", але не сама песня.
"Мама, тата..." - добрая як сямейная песня. І наогул яна добрая, шчырая, праўдзівая.

Думаю, усе пачулі шэраг знаёмых і добра знаёмых месцаў як у музыцы, так і ў тэкстах. Каб ніхто не пляваўся, спішам гэта да постамадэрнісцкай эклектыўнай эстэтыкі творцаў. Як вядома, постмадэрну ўласцівы кантамінацыя, запазычванні, алюзіі, цытаванне...

І яшчэ. Вяртаючыся да паэзіі. У Лявона Вольскага вельмі своеасаблівы паэтычны сінтаксіс. Шмат паўтораў у адной канструкцыі ці падобных канструкцый. Аднолькавыя прыназоўнікі пры аднародных канструкцыях, якіх нямала. Але найлепш атрымліваюцца песні, напісаныя не "пад капірку", не тыя, што выходзяць падчас дарогі ці мыцця посуду, але пэўна як развагі.

Разважлівага, сур'ёзнага гурта. Такога, да якога сапраўды трэба расці і якім трэба па праве ганарыцца. А то хутка не змагу адрозніць тэксты Вольскага ад усёй навалы "маладых, таленавітых гуртоў, пераможцаў "Басовішча", пра якія нешта вельмі хутка забываюцца"...

Дарасці! Так пісаў Барадулін. Такім павінен быць і наш гурт.

ПС. Цікава, а ці не збіраюцца НРМ і іншыя гурты штосьці сумеснае запісаць да юбілею Янкі Купалы. Падаецца, такога голасу - сур'ёзнага іранічнага і сучаснага - не хапае цяпер. А паэзія Купалы - сапраўды вартая. Тут і Радзіма, і каханне, і лёс, і чалавек... А то пасля Мулявіна ўсе на Янку Купалу забілі. Так, адзіночныя выстралы...

Posted: 6.06.2007 - 00:44
by Gansales
Дарэчы, цікава было б паслухаць Вольскага з песнямі Мулявіна. Атрымалася б вартая ўвагі праца.

Posted: 6.06.2007 - 00:48
by Kascjuszka
ужо была

Posted: 6.06.2007 - 00:51
by Gansales
Я "Песнярок" не ўлічваю. Адна песня.
І пра 2 песні Купалы на "Я нарадзіўся тут" памятаю)))