Page 1 of 5

Канцэрт у Маладэчне

Posted: 26.04.2007 - 08:54
by warkus
Спадарства, ёсьць прапанова ехаць на канцэрт 6-га траўня прыгарадным цягніком. Тым больш, гэта афігенная нагода сабрацца разам.
Давайце так. Збор у дзень ад'езду пад табло ля прыгарадных кас (што знаходзяцца побач з будынкам старога вакзала). А 3-яй гадзіне. Потым сядаем на электрацыю, што адыходзіць ў 15.33 і ў 17.21 мы ўжо ў Маладэчна.
Назад таксама паспрабуем ехаць электрычкаю. Апошняя едзе ў 22.25.
І яшчэ было б няблага, калі б на фан-клюб пакінулі пару дзесяткаў квіткоў. Прыехаўшы ў горад, мы б разьлічыліся.
Адзначаемся, хто едзе. Зарулім-такі! :roll:

Posted: 26.04.2007 - 09:57
by Андрэй
я еду! мабыць выехаць раней?? пагуляем па горадзе :)

Posted: 26.04.2007 - 10:31
by QzWeR
Паглядзім як пройдзе 2 з'езд DLC, а там будзе бачна...

Posted: 26.04.2007 - 10:37
by Alonka
warkus, квіткі трэ загадзя выкупаць, каб арганізатары бачылі: адмяняць канцэрт ці не.

Posted: 26.04.2007 - 14:58
by ORC
я еду хучэй за усё

Posted: 26.04.2007 - 22:49
by Dzik
Напэўна, мы да вас далучымся. Ці вы да нас:))

Posted: 27.04.2007 - 00:12
by QzWeR
Давайце паедзем каб да 15.00 быць у Маладзечна.

Posted: 27.04.2007 - 12:11
by Ігар
Калі трэба, то я магу сустрэць вас у Маладэчна ды правесьцi невялічкую экскурсію па гораду. Горад наш вельмі прыгожы й таму, я думаю, усе атрымаюць вялікае задавальненне. Альбо паказаць як хутчэй дабрацца да клюбу. Мой тэлефон 502-09-89.

Posted: 27.04.2007 - 14:07
by Мікалай
Увага , жадаў бы спытаць каго-небудзь з сяброў фан-клюба хто поедзе на канцэрт у Маладзечна,купіць і мне квіток на канцэрт.
Проста зараз хварэю і таму зьехаў на гэтыя выходныя дахаты ў Бабруйск. мой нумар 8445524, у сераду бы сустрэліся у Менску, я аддаў бы грошы. Дзякуй :|
P.S. Хто-купіць, прашу напісаць мне цыдульку або даслаць смс :wink:

Posted: 27.04.2007 - 20:02
by патрыёт
сябры!!!падкажыце кали ласка!!!ци можна будзе пасля канцэрту да 11 гадзин быць у менску???и якия яшчэ ёсць варыянты дабрацца да менску акрамя электрацыи???сябра з маладзечна мой ты дакладна ведаеш???

Posted: 27.04.2007 - 21:05
by Андрэй
будзеце ў 12 у Менску. Няўжо 1 гадзіна для вас так прынцыпова?

Posted: 28.04.2007 - 16:57
by патрыёт
для мяне вельми гэта прынцыпова........

Posted: 29.04.2007 - 01:06
by zmit_rock
ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ !!!!!!! )))))
падкажыце калі ласка дзе й калі магчыма маленькім воптам(10 квіткоў) ў менску
ZьmiT_RocK

Posted: 29.04.2007 - 08:25
by Alonka
zmit_rock, паглядзіце "навіны" на першай старонцы - там усё напісана.

Posted: 29.04.2007 - 12:04
by Dzik
Адчуваю, нішцяк будзе выезд.

Posted: 2.05.2007 - 00:45
by Kascjuszka
Я паеду. з народам. білеты набуду ў маладэчне

Posted: 2.05.2007 - 15:33
by patryet
А як знайсцi у Маладзечна гэты клюб???

Posted: 2.05.2007 - 19:20
by Alonka
Ня вельмі пакуль зьбірайцеся :) . Калі папярэдняя колькасьць прададзеных квіткоў ня будзе акупаць сабекошт канцэрту (а пакуль так і ёсьць), яго адменяць. Таму зноў раю падумаць пра набыцьцё квіткоў загадзя.

Posted: 2.05.2007 - 20:35
by Андрэй
я набуду некалькі квіткоў, але буду ў Менску толькі ў пятніцу... :(

Posted: 2.05.2007 - 21:24
by Alonka
Андрэй, а колькі трэба? Я папярэджу арганізатараў.