Page 3 of 5

Posted: 4.05.2007 - 22:13
by Iкс
"ад абойства"

Прымусяць клеіць абоі :))

Posted: 4.05.2007 - 22:18
by Alonka
Sergi, арыентыры ведаюць толькі людзі з Маладэчна :) .

Для ўсіх: шмат людзей з Маладэчна прапануюць сустрэць нашу группу і правесьці экскурс па горадзе. Такім чынам, у мяне прапанова. Сустрэцца ўсім разам у раёне вакзала ў азначаны час і зрабіць паседжаньне НРСМ у Маладэчна (тым больш, што гэта будзе нядзеля ;) ). Абяцаюць цёплае надвор'е без ападкаў.

Posted: 4.05.2007 - 22:19
by Sergi
Alonka wrote:Канцэрту быць! Арганізатары вырашылі рызыкнуць :) . Так што калі што - будзеце ратаваць мяне ад абойства :lol: .
гэта лепшая навiна !!

Posted: 5.05.2007 - 09:33
by Мікалай
Alonka, можна гэта назваць другі зьезд НРсМ ;)

Posted: 5.05.2007 - 18:25
by Alonka
Жыхары Маладэчна, дэлегацыя зь Менску прыбывае ў 16:28 на вакзал. Сустракайце!

Posted: 6.05.2007 - 13:08
by Кастусь Вольны
Alonka, сустрэнем. Колькі вас будзе? Як пазнаць?

Posted: 6.05.2007 - 21:05
by Кастусь Вольны
Ну як мы Вас сустрэлі. Калі хто не ведае, я той з паперкай з надпісам "НРМ". Усе нармальна дабраліся?

Posted: 6.05.2007 - 22:58
by ved
Недзе якраз у гэты час большасць толькі прыязджае на менскі вакзал... ну, а я ўжо даўно апынуўся дома... Файныя ўражанні! класныя новыя песьні! наогул усё было класна! :D
Пы.Сы. Прыемна было таксма, калі стоячы ў чарзе пасля канцэрту, усе падхоплівалі "Жыве Беларусь!" і яшчэ шмат чаго! Вялікі дзякуй усім! і арганізатарам ,і самому гурту, і тым, у каго атрымалася наведаць выступ!!! :roll:

Posted: 7.05.2007 - 01:14
by Kascjuszka
прабачце...
але па-мойму канцэрт атрымаўся ацтойны!!!
хаця нэрэмаўцы малайцы!

Posted: 7.05.2007 - 09:33
by Dzik
Меней трэба крычаць Жые Беларусь! у чарзе, тады і канцэртаў больш будзе!

Posted: 7.05.2007 - 10:10
by Мікалай
Быў звычайны канцэрт, але я бы не назваў гэта прэзентацыяй.Клюб мне не спадабаўся.

Kascjuszka, ці знайшоў ты яе?

Posted: 7.05.2007 - 10:58
by Андрэй
Кастусь Вольны wrote:Ну як мы Вас сустрэлі. Калі хто не ведае, я той з паперкай з надпісам "НРМ". Усе нармальна дабраліся?
Так, дабраліся нармальна. Дзякуй за сустрэчу!

PS: ці назьбіралась неабходная колькасьць гледачоў? ці акупіўся канцэрт?

Posted: 7.05.2007 - 11:00
by QzWeR
выезд быў выдатны. вясёлы і цёплы.
канцэрт ацтоўны. таму і прасядзелі паўканцэрта ў бары.

Kascjuszka, якога нафіга мне ў 1 ночы тэлефанаваў?

Posted: 7.05.2007 - 11:14
by Sergi
Dzik wrote:Меней трэба крычаць Жые Беларусь! у чарзе, тады і канцэртаў больш будзе!
+1

Posted: 7.05.2007 - 15:19
by Антонiя
калі ласка, дзе тут можно паглядзець фоты з гэтага канцэрту? А то цікава, ці пабачу я сабе размахваючы патламі)

Posted: 7.05.2007 - 15:45
by Alonka
Клюб быў жудасны. Сказаць сьпякотна - не сказаць нічога. Калі праціснулася да сцэны пафатаграфаваць міністраў, вытрымала там недзе з паўхвіліны. Уяўляю, што адбывалася з музыкамі... Але ня тое становішча зараз, каб выбіраць :( . А так усё вельмі спадабалася. Вясёлая паездачка атрымалася. Калі ехалі назад, сустракаліся з энэрэмаўскім бусам раза 3, перыядычна пераганяя адзін аднаго. А на сумеснай стаянцы адразу пачулі ад Лявона пытаньне: "У вас піва ёсьць?". У гэтым увесь ён! :lol:

Posted: 7.05.2007 - 19:42
by Кастусь Вольны
Я ўвесь канцэрт наперадзе прастаяў і нічога. Клюб канешне благі, але які ёсць.

Posted: 7.05.2007 - 21:52
by warkus
Харашо зьезьдзілі-та)
вось тут ё фоты:
http://warkus.livejournal.com/96414.html

Posted: 7.05.2007 - 22:24
by Андрэй
warkus wrote:Харашо зьезьдзілі-та)
вось тут ё фоты:
http://warkus.livejournal.com/96414.html
блін, ніводнай маёй фоткі :(

Posted: 8.05.2007 - 09:45
by Kascjuszka
Kascjuszka wrote:прабачце...
але па-мойму канцэрт атрымаўся ацтойны!!!
хаця нэрэмаўцы малайцы!
даруйце, я гэта пісаў у трансе і ня могу я штосьці зазначаць, калі амаль ня памятаю канцэрт... паглядзеў фоткі, дык думаю, што канцэрт быў неблагі!
А што, нарэшце там было так сьпякотна?!?! на наступны дзень на маім тэлефоне з'явілася штук 5 новых кантактаў... ёпт. і хто яны ўсе?