Page 2 of 3

Posted: 1.12.2005 - 21:15
by Мікалай
Хто ведае дзе можна купіць гэту кнігу ў Бабруйску?

Posted: 1.12.2005 - 21:38
by QzWeR
наўрад ці. калі хочаш, я прывязу на нейкіх выходных

Posted: 1.12.2005 - 23:42
by Alonka
Мікалай, пачытайце навіны на афіцыйным сайце НРМ. Па Беларусі працуе рассылка кнігі ;)

Posted: 22.01.2006 - 21:19
by litwin1794
Цікава, а чаму яе накладным плацяжом нельга замовіць??

Posted: 22.01.2006 - 23:25
by Андрэй
litwin1794 wrote:Цікава, а чаму яе накладным плацяжом нельга замовіць??
таму, што той хто пачне прадаваць кнігу накладным плацяжом мусіць зарэгістравацца ў якасьці індывідуальнага прадпрымальніка, атрымаць ліцэнзію на раздробны гандаль і г.д.

Posted: 23.01.2006 - 14:33
by ORC
litwin1794 глядзі тут http://www.knihi.net/

Posted: 5.02.2006 - 20:58
by ZEUS
Slaver, ты на пасяджэннi гаварыу што засталася адна кнiга.....можна яе набыць???

Posted: 5.02.2006 - 21:22
by Zap
ZEUS, ёпт, яна ж у яго была ў бэге! :)))

Posted: 5.02.2006 - 22:13
by Slaver
Zap, маеш рацыю! :)
ZEUS, можна набыць і апошні асобнік для фан-клюбу, а можна і праз сайт НРМ.

Posted: 6.02.2006 - 16:03
by ZEUS
Slaver, ну я тады забяру у нядзелю перад канцэртам...............

Posted: 6.02.2006 - 16:30
by Slaver
ZEUS, добра!

Posted: 7.02.2006 - 18:06
by RoskolnikOFF
А праз колькі дзен павінны патэлефанаваць наконт заказу кнігі праз афіцыйны сайт НРМ!!! Можа хто там купляў?? Падкажыце!!!

Posted: 7.02.2006 - 21:30
by Slaver
RoskolnikOFF, ой, ня ведаю... Паспрабуй сам нагадаць, ліст напішы. Я ўвогуле ня ведаю, хто займаецца кніжкамі там...

Posted: 8.02.2006 - 13:03
by Alonka
RoskolnikOFF, увогуле, павінны патэлефанаваць у гэты ці наступны дзень. Але зараз на складзе скончыліся кнігі, таму кур'ер можа зьвязацца з вамі толькі на наступным тыдні, калі падвязуць асобнікі.

Posted: 8.02.2006 - 16:02
by Iкс
Няўжо так добра ідуць кніжкі :shock:

Posted: 9.02.2006 - 00:14
by RoskolnikOFF
А можа на канцэрце будуць продаць???

Posted: 9.02.2006 - 09:55
by Alonka
RoskolnikOFF, цалкам магчыма. Пакуль яшчэ ня вырашылі.

Posted: 9.02.2006 - 22:15
by RoskolnikOFF
Можаш усё, што ты толькі захочаш,
Можаш нават ня слухаць мяне.

Алонка, у цябе ёсць цалкам гэты верш!!!!!

Posted: 9.02.2006 - 22:16
by RoskolnikOFF
кінь мне калі ласка!!!!

Posted: 10.02.2006 - 18:29
by Alonka
RoskolnikOFF, у мяне ёсьць усё:)))

Можна мець адмысловую практыку
У піцьці туалетнай вады.
Можна так палюбіць касманаўтыку,
Што ўзляцець невядома куды.

Можна ведаць складаныя сінусы
І скіроўваць на гэта мазгі.
Можна так бараду і вусы насіць,
Як носяць на плошчах сьцягі.

Можна быць капітальным рамонтнікам
І навокал ўсё разбураць,
Можна быць натуралным гаротнікам
І на гэтым штодня зарабляць.

Можна верыць у сьветлае заўтра,
А на сёньня застацца ні з чым.
Можна ўпадабаць дыназаўраў -
Значна больш за віно і жанчын.

Можна ладзіць мастацкія вырабы
І насіць прадаваць на базар.
Можна ўсім гаварыць, што яны - рабы,
А ты іхні вярхоўны ўладар.

Можна выйсьці аднойчы на вуліцу
І адчуць, як паветра зьвініць…
Можна раптам зрабіць рэвалюцыю,
Можна раптам яе адмяніць.

Можна шчыльна заплюшчваць вочы,
Можна думаць, а можна й не.
Можна ўсё, што ты толькі захочаш,
Можна нават ня слухаць мяне.

Лявон Вольскі, "Фотаальбом", 2000 г.