Page 2 of 4

Posted: 7.08.2007 - 23:40
by Кастусь Каліноўскі
Zap wrote:Нарот, вы быццам з луны зваліліся. Трэба ж ведаць дзе інфу браць.
http://community.livejournal.com/mahiliou/116240.html тут чытаем пра канцэрт.
асабіста я гэтую інфармацыю ўзяў з адной з такіх афіш, але нават я не паверыў адразу....

есць пытаньне як можна зьвязацца асабіста з прадстаўнікамі гурта??

Posted: 8.08.2007 - 07:57
by Raider
Motta, якая розніца: колькасьць месцаў ці памер клюба?
Сэнс ад гэтага не змяняецца.

Posted: 8.08.2007 - 18:34
by Alonka
Афіцыйная дамова з гуртом існуе. Калі нічога не перашкодзіць, канцэрт адбудзецца.

Posted: 9.08.2007 - 11:19
by Уладзмер
Клёва-клёва, едзем у Магілёў, нажаль што туды электрацягнікі не ходзяць, не атрымаецца зноў пагарланіць песень :)

Posted: 9.08.2007 - 13:56
by Raider
А як будзем купляць квіткі?
Няўжо прыйдзецца ехаць туды спачатку за квіткамі, а потым яшчэ на канцэрт?

Posted: 9.08.2007 - 16:21
by Motta
Я тэлэфанаваў. Мне сказалі, што іншагароднім можна замаўляць. Трэба толькі колькасьць квіткоў сказаць.

Posted: 9.08.2007 - 16:36
by Raider
Motta, я таксама тэлефанаваў. Але ты думаеш, што да апошняга моманту будуць
трымаць іх для цябе?

Posted: 9.08.2007 - 17:53
by Alonka
Скажу па сакрэту, што на сярэдзіну верасьня заплянаваны вялікі (ну, наколькі гэта магчыма) канцэрт у Менску. Таму не сьпяшайцеся пакаваць чамаданы ў Магілеў ;) .

Posted: 9.08.2007 - 23:26
by Raider
Сябры, насамрэч, што будзем рабіць з квіткамі?
Можа трэба сабрацца разам і ўсім паехаць за імі ў Магілёў?
А пакуль іх замовім, калі гэта яшчэ хто-небудзь не зрабіў.

Posted: 10.08.2007 - 10:45
by Опарыш
Хто паедзе стопам у Магiлёу? Паехалi разам, бо аднаму сумна.

Posted: 10.08.2007 - 17:55
by Уладзмер
Еду стопам 100%, алеж пакуль што рана аб гэтым размаўляць :).

Posted: 10.08.2007 - 18:35
by Raider
Уладзмер, чаму рана? Ты думаеш паспееш выкупіць квіткі? У клюбе ўсяго 600 месцаў. Ці можа ты 26-га збіраешся? :?:

Posted: 10.08.2007 - 19:09
by Кастусь Каліноўскі
а вы думаеце што ўсе 600 месцаў будуць заняты?
я сумняваюся!! упэўнены што будзе шмат вольных мест

Posted: 10.08.2007 - 23:11
by Raider
Кастусь Каліноўскі, калі людзі нават з Менска будуць ехаць, то, вядома, не хопіць месцаў.

Posted: 11.08.2007 - 00:04
by Кастусь Каліноўскі
ну ня ведаю! я упэўнены што месцаў хопіць!
А на вашых менскх сходах хоць некалі прысутнічаюць самі выканаўцы???

Posted: 11.08.2007 - 09:49
by Raider
Кастусь Каліноўскі, табе добра разважаць, ты ў Магілёве жывеш. Так што для цябе квіточак застанецца.

Posted: 11.08.2007 - 12:49
by Alonka
Кастусь Каліноўскі, калі запрашаем, тады прысутнічаюць. Ужо адбыўся адзін кватэрнік, на якім НРсМ атрымаў статус афіцыйнага ф/к НРМ (viewtopic.php?t=107&start=0), Сход адзін быў на прыродзе. Хутка другі будзе. Усё ж захавана для гісторыі :) .

Posted: 14.08.2007 - 18:33
by Alonka
Канцэрт 26-га ў Магілёве пераносіцца на верасень.

Posted: 14.08.2007 - 18:59
by Raider
Alonka, чаму так сумна? Я ужо збіраўся ехаць за квіткамі.

Posted: 14.08.2007 - 19:48
by Alonka
Raider, ну, як ёсьць...