Page 1 of 1

01.06.2007 Акустычны НРМ у Графіці

Posted: 17.05.2007 - 18:12
by Андрэй
1 чэрвеня. 19:30. Менск. Графіці
N.R.M.
З праграмай да дня абароны дзяцей
Тэлефон: (029) 671-58-65
Адрас: зав. Калініна, 16

Posted: 31.05.2007 - 22:28
by NеўR
Андрэй wrote:1 чэрвеня. 19:30. Менск. Графіці
N.R.M.
З праграмай да дня абароны дзяцей
Тэлефон: (029) 671-58-65
Адрас: зав. Калініна, 16
Колькі каштуе квіток? Ці ёсьць яны у продажы ўвогуле? І дзе?

Posted: 1.06.2007 - 23:14
by Alonka
Ыыыыыы. Які файны быў канцэрт!!!

Posted: 1.06.2007 - 23:53
by Мікалай
Фота ёсьць?

Posted: 2.06.2007 - 10:50
by sim.by
Нiякiх фота i вiдэа ня будзе. На выхадзе ўсе фотаапараты былi адабраны, плёнкi засвечаны, касэты зламаны. Каб не запалiцца. Бо тое, што адбывалася на канцэрце, па-за мяжой дабра i зла... :о)))


PS Ёсьць падстава -- цi была прастава? А, Павал Кашырын? :о))))
PPS Блага, што сёньня футбол. А так вельмi някiслы двайнiчок мог атрымацца: НРМ у Магiлёве, а потым Ляпicы ў Бабруйску... :о)))

Posted: 2.06.2007 - 12:53
by Alonka
sim.by, прастава была! Мы ж самі абралі апошні столік, куды Паша ня мог дацягнуцца - усё алькагольнае няшчадна зьнішчалася наперадзе. А пасьля канцэрту "юбіляр" :lol: шчыра пачаставаў віном і шампанскім. Дакладней, тым, што ад іх засталося. Але галоўнае, што было весела і нам, і музыкам. Утульна так атрымалася. Нават міліцыянтаў зачапіла :lol: .

ЗЫ. Дарэчы, рэальная гісторыя з учорашняй імпрэзы. Пад час выступу НРМ па вуліцы праходзіў патруль з двух чалавек. Маладыя людзі запыталі ў паліўшай на вуліцы кампаніі, што за каманда грае, на што атрымалі шчыры адказ. Праз паўгадзіны міліцыянтаў было ўжо 12! Яны зайшлі ў "Графіці", праслухалі адну песьню (некаторыя нават словы ведалі!!!) і ціха, нікому не перашкаджаючы, зьніклі. Усе маладыя людзі, у размове паводзілі сябе больш чым карэктна й дабразычліва, усьміхаліся. Цікава, але ад гэтай выпадковай сустрэчы ў мяне засталіся толькі пазытыўныя эмоцыі.

Posted: 2.06.2007 - 14:32
by sim.by
Алёнка, не, гэтую "праставу" я бачыў. Я да таго вяду: залiчваць гэта за праставу, цi на Басовiшчах пачаць адзначаць юбiлей з чыстага лiста яшчэ раз? :о))))

Posted: 2.06.2007 - 21:38
by Alonka
sim.by, на Басовішчы будзе іншы юбілей ;) :lol: .

Posted: 3.06.2007 - 19:40
by Motta
Найвыдатнейшы канцэрт, а якая атмасфера.....

Posted: 6.06.2007 - 00:42
by Kascjuszka
Відаць сабралося 12 каб паглядзець на зорак:) проста з цікавасьці.