Page 1 of 1
[акорды] Менск і Мінск
Posted: 30.05.2007 - 19:55
by macie3k
Code: Select all
d G
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
C a
Я хачу з вамі думкай сваёйпадзяліцца.
Карацей, гэта дзіўна, але c'est la vie,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
E F*
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
a C
Падваеньне асобы зрывае нам дах
E F*
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
F G
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы
Горад Менск, першы горад з тых двух гарадоў
Ня пабачыш на мапах сучасных гадоў
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат каго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў тым Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
Зруйнаваных дамоў цені прывідныя.
І дзяцінства майго праляцелыя дні,
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там гатычныя вежы касьцёлаў старых,
Там дахоўка і брук, там двары і муры.
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
Падваеньне асобы зрывае нам дах
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
E F*
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
E F* a C
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
E F* F G
Мы жывем адначасова ў двух гарадах
solo: a C F G
solo z distortion: a# C# F# G#
Аккорд F*
E||--0-||
B||--0-||
G||--2-||
D||--3-||
A||--3-||
E||--0-||
Як нармальны F-мажор, толькі без barre
Posted: 4.06.2007 - 00:28
by Umka
Дзякуй за акорды, але ж калі ласка напішыы, які тут бой. Бо я не вельмі добра граю...
Posted: 4.06.2007 - 02:14
by macie3k
Бей так як падабаецца, галоўнае, каб рытм трымаць.
Можа табе дапаможа тое:
http://youtube.com/watch?v=tCrPKHOpHMQ
Posted: 4.06.2007 - 07:20
by Lick
macie3k, мо ведаеш табы на проігрыш?
Posted: 4.06.2007 - 09:42
by macie3k
Posted: 4.06.2007 - 13:07
by Lick
macie3k, Дзяк)))
Posted: 30.06.2007 - 23:23
by Solv
але на richstabs акорды трошки иншыя... у цябе чаму-та d i а, там жа рэ-минор и ля-минор
Posted: 30.06.2007 - 23:58
by Кастусь Капялюш
Solv,
Маленькае d = рэ мінор
Posted: 10.07.2007 - 23:21
by Хлопец Які жыве ў Літве
Прывітанне Сябры !
Дзякуй macie3k за бой, быць можа навучуся гуляць на гітары Менск і Мінск:) f b
Posted: 23.09.2007 - 13:23
by Belegion
Прабачце мяне,але я падабраў іншыя аккорды(толькі рэфрэн не напісаў) і лічу,што яны лепей.
Em F#
Дарагія мінчане і госьці сталіцы,
Hm G
Я хачу з вамі болем сваім падзяліцца.
Карацей, гэта брыдка, але сэ ля ві,
Мы ў сталіцы жывем нібы на дзьве сям’і.
Рэфрэн:
Мы жывем адначасова ў двух гарадах,
Падваеньне асобы зрывае нам дах,
Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць
Менск і Мінск – дзьве паловы сталічнай душы.
Першы горад, які называецца Менск,
Ня ўбачыш на мапах, у гэтым і сэнс,
Ён у сэрцы жыве, ён жыве ў галаве
Шмат таго, хто ў горадзе Мінску жыве.
А ў Мінску прапіска і гарвыканкам,
І Лядовы палац, і бэтонны паркан,
І дзяцінства майго прамільгнулыя дні,
Зруйнаваных дамоў сьцены прывідныя.
Рэфрэн.
Ёсьць у Мінску назовы бязрадасныя,
Ёсьць Калектарная, а ёсьць Базісная.
Там народ забясьпечвае, правільны наш,
Выкананьне задачы пастаўленае.
А па Менску прыемна шпацыраваць,
Дробных крамак вітрыны ўтульна гараць,
Там сьпіць час, тыя вежы касьцёлаў старых,
І дахоўка на стрэхах, двары і муры.
Рэфрэн.
Усё блытаецца ў Мінску: хлеб і мацца,
І вялікі кастрычнік, і радаўніца,
І пьяная сьляза, і такая папса,
Што ратунку ня дасьць ні "Мізім", ні "Упса" .
Ну а зь Менскам нічога ня можна зрабіць,
Немагчыма яго зруйнаваць, захапіць,
Ён ніколі, твой Менск, не зьгіне, не згарыць,
Будзе мовай тваёю з табой гаварыць.
Posted: 25.09.2007 - 16:24
by Solv
Савет добра памыць вушы. Бяз крыуд
Posted: 6.02.2009 - 15:54
by Rusia
М... А ёсць лі ў каго-небудзь ноты дзеля флейты??.....