Няўжо Арэну шчэ не зачынілі? Пара бы ўжо, развыступаліся тут розныя
А вось БН і Сьцяна - гэта крута, толькі ў які дзень яны выступаюць? Колькі квіток каштуе й дзе можна набыць?
"Fifteen men on the dead man's chest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!
Drink and the devil had done for the rest--
...Yo-ho-ho, and a bottle of rum!"
alex_aerson wrote:Гэта ўто, такі зьдзек з абітурыентаў? 15 і 16 на канцэрт, а 19 тэст па матэматыцы? Набудзь два квіткі й атрымай бясплатна павестку ў ваенкамат?
напрацягу году вучыцца трэба было, а не ў апошнюю ноч перад іспытам
Андрэй wrote:напрацягу году вучыцца трэба было, а не ў апошнюю ноч перад іспытам
Эх ты, нават беларускіх нацыянальных традыцыяў ня ведаеш! Гэта ж яшчэ з ХІІ ст. ліцьвінскія абітурыенты давучвалі трыганамэтрыю ды інтэгралі за дзень да тэсту!
А наконт удзельнікаў Адборышча - Slaver надта крытычна да іх ставіцца. Тыя ж Абшар ды Termin-X дастаткова вартыя праслухоўваньня. Пра астатнія ня ведаю - мала чаго чуў... А вось дзеля Сьцяны я гатовы хоць тры гадзіны слухаць нефарматавую лажу
alex_aerson, я пра Termin X нічога дрэннага не казаў. Гэта адзін зь лепшых гуртоў у сьпісе і варты прыза на «Адборышчы». Але 8 гуртоў, якія я пералічыў, — абы дзень да вечара…
Ramashkin wrote:варта ўвагі ротстра асабіста мне падабаецца .а вось хто туды пушчае фляус і кляйн я не ведаю!
Чым табе Фляўс і Кляін не падабаецца, класны гурт, вельмі папулярны на Полаччане, праўда па-расейску сьпяваюць.Цікава, як яны трапілі на Адборышча, няўжо па-беларуску засьпявалі?
Аndrэй, засьпявалі! І ўвогуле ФіК, як і Termin X, вартыя ўзнагароды. РоСтра ў параўнаньні зь імі — фуфло. Такі гуртоў, кшталту «Таксі», былі ўжо сотні…
Slaver, прышпільна, літаральна пару дзён таму пісаў на іншым форуме адзін у адзін тое ж самае. Пра Рокаш і Джамбмібум) А песня Фляўс і Кляйн мне больш за ўсе спадабалася. Не ведаю, як у іх астатні матэр'ял, але гэта песня з 53 - самая запамінальная і арыгінальная і цікавая. Суб'ектыўна, канешне.