Page 1 of 2

15-16.06.2007 Адборачны тур на Басы!

Posted: 5.06.2007 - 16:19
by www
15-16 чэрвеня.
Арена
Адборышча'2007!
Штодзень 10 гуртоў!
Спецыяльныя госьці Сьцяна і Б:Н:
Пачатак 18:00

Т. 6490888, 7662425

Re: 15-16 чэрвеня адборачны тур на Басы!

Posted: 5.06.2007 - 16:33
by Marnatrauny
Няўжо Арэну шчэ не зачынілі? Пара бы ўжо, развыступаліся тут розныя :)
А вось БН і Сьцяна - гэта крута, толькі ў які дзень яны выступаюць? Колькі квіток каштуе й дзе можна набыць?

Posted: 5.06.2007 - 16:43
by www
15 cьцяна
16 бн
па квітках будзе вядома праз дзень два
магчыма хто адразу на 2 таму кампакт у падарунак

Posted: 5.06.2007 - 20:02
by Ultrabelarus
А які кампакт?

Posted: 5.06.2007 - 20:20
by Alonka
Гэтай тэме месца ў "афішы". Вось так.

Posted: 6.06.2007 - 00:35
by Kascjuszka
Э! 16га ж Быдлз-фэст!!...

Posted: 6.06.2007 - 11:59
by Kat
Kascjuszka, дык ён будзе??!! ура!!!

Posted: 7.06.2007 - 00:05
by Marnatrauny
www wrote:15 cьцяна
16 бн
па квітках будзе вядома праз дзень два
магчыма хто адразу на 2 таму кампакт у падарунак
Гэта ўто, такі зьдзек з абітурыентаў? 15 і 16 на канцэрт, а 19 тэст па матэматыцы? Набудзь два квіткі й атрымай бясплатна павестку ў ваенкамат? :( :( :(

Posted: 7.06.2007 - 01:28
by Андрэй
alex_aerson wrote:Гэта ўто, такі зьдзек з абітурыентаў? 15 і 16 на канцэрт, а 19 тэст па матэматыцы? Набудзь два квіткі й атрымай бясплатна павестку ў ваенкамат? :( :( :(
напрацягу году вучыцца трэба было, а не ў апошнюю ноч перад іспытам :)

Posted: 7.06.2007 - 08:02
by Slaver
Панавыбіралі адбросішчаў

Posted: 7.06.2007 - 16:52
by Marnatrauny
Андрэй wrote:напрацягу году вучыцца трэба было, а не ў апошнюю ноч перад іспытам :)
Эх ты, нават беларускіх нацыянальных традыцыяў ня ведаеш! Гэта ж яшчэ з ХІІ ст. ліцьвінскія абітурыенты давучвалі трыганамэтрыю ды інтэгралі за дзень да тэсту! :)

А наконт удзельнікаў Адборышча - Slaver надта крытычна да іх ставіцца. Тыя ж Абшар ды Termin-X дастаткова вартыя праслухоўваньня. Пра астатнія ня ведаю - мала чаго чуў... А вось дзеля Сьцяны я гатовы хоць тры гадзіны слухаць нефарматавую лажу :)

Posted: 7.06.2007 - 20:26
by Ramashkin
варта ўвагі ротстра асабіста мне падабаецца .а вось хто туды пушчае фляус і кляйн я не ведаю!

Posted: 7.06.2007 - 20:30
by Ramashkin
спадзяюся,у гэтым годзе тры разы змяняць месца не будзем?

Posted: 7.06.2007 - 21:04
by Slaver
alex_aerson, я пра Termin X нічога дрэннага не казаў. Гэта адзін зь лепшых гуртоў у сьпісе і варты прыза на «Адборышчы». Але 8 гуртоў, якія я пералічыў, — абы дзень да вечара

Posted: 7.06.2007 - 21:23
by Аndrэй
Ramashkin wrote:варта ўвагі ротстра асабіста мне падабаецца .а вось хто туды пушчае фляус і кляйн я не ведаю!
Чым табе Фляўс і Кляін не падабаецца, класны гурт, вельмі папулярны на Полаччане, праўда па-расейску сьпяваюць.Цікава, як яны трапілі на Адборышча, няўжо па-беларуску засьпявалі?

Posted: 7.06.2007 - 22:29
by Slaver
Аndrэй, засьпявалі! І ўвогуле ФіК, як і Termin X, вартыя ўзнагароды. РоСтра ў параўнаньні зь імі — фуфло. Такі гуртоў, кшталту «Таксі», былі ўжо сотні…

Posted: 8.06.2007 - 00:11
by Zap
Быў бы там Рокаш, я б пайшоў.
Мабыць, яны ўжо проста перараслі гэты ўзровень)

Дарэчы, віншую Slaver'a з 666-м паведамленьнем!

Posted: 8.06.2007 - 08:43
by Slaver
Zap, дзякуй :)

А «Рокаш» — не фармат для «Басовішча», вось «Джамбібум» і «ZigZag» — фармат… Маразм крепчал

Posted: 8.06.2007 - 11:37
by VOLNY
Slaver, прышпільна, літаральна пару дзён таму пісаў на іншым форуме адзін у адзін тое ж самае. Пра Рокаш і Джамбмібум) А песня Фляўс і Кляйн мне больш за ўсе спадабалася. Не ведаю, як у іх астатні матэр'ял, але гэта песня з 53 - самая запамінальная і арыгінальная і цікавая. Суб'ектыўна, канешне.

Posted: 8.06.2007 - 16:39
by Fanhead
А па мне дык самы варты гурт - гэта Indra...
Like a Gossamer таксама нічога.
А вось першая 4-ка зараз на тузіне нейкія левыя на мой погляд....