Page 2 of 2

Posted: 8.06.2007 - 22:46
by Аndrэй
Дарэчы, спадарства, гурт Фляўс і Кляін можна будзе пабачыць заўтра на тэлеканале бт, недзе пасля 23:00 у праграме прысвечанай конкарсу Batle of bands.

Posted: 9.06.2007 - 17:17
by www
кошт квіткоў.
1 день 9000
на 2 дні 15 000+кампакт гурта Партызон у падарунак
квіткі толькі папярэдне!
6490888
7662425
6749761
8517706

Posted: 10.06.2007 - 21:13
by Fanhead
Трэба ратаваць Басовішча ад гурта СКА!РБ...
http://music.fromby.net/bas/
Галасуем...хоць за Lilith...
Ну, гэта так, суб'ектыўнае меркаванне.:) - наконт СКА!РБа

Posted: 10.06.2007 - 23:12
by keller-stas
Файна, что аж две групы з Полаччыны будуць на Адборышчы. Indra даволі неблагі гурт, а Фляўсы руляць!!! У іх і сцэнічны вобраз цікавы, і вакаліст харызматычны, і музыка даволі высокага ўзроўню. Вось толькі трэба ім беларускую мову трошкі падвучыць :)

Posted: 11.06.2007 - 08:39
by Андрэй
Прачытаў допіс Slaver-а наконт адборачнага тура на Басовішча і каментары да яго:

http://slaver-be.livejournal.com/128183.html

так, у гэтым годзе нейкі вельмі слабы склад маладых гуртоў. Але, усё ж такі ня трэба так пераймацца, бо звычайна конкурсную частку на саміх Басах слухаюць ня болей за 10% наведвальнікаў. Бо ідзе яна ўдзень, калі людзі купаюцца, пьюць піва, адсыпаюцца, ганяюць у Беласток, і г.д. Людзі прыязджаюць на фэст, у першую чаргу, каб папіць файнага польскага піўка і паслухаць файную беларускую музыку (НРМ, Краму...). А конкурсная частка, гэта болей для саміх музыкаў, чым для гледачоў...

Posted: 11.06.2007 - 13:49
by Slaver
Я ў мінулым годзе «прапіў» толькі вольную сцэну і некалькі выканаўцаў, кшталту ЧпБ. А вось конкурсную частку глядзеў цалкам і ўважліва. Усё ж гэта — нашая будучыня. А фтыкаць толькі «Краму» і N.R.M. — гэта застой…

Posted: 11.06.2007 - 14:19
by Андрэй
Slaver wrote:Я ў мінулым годзе «прапіў» толькі вольную сцэну і некалькі выканаўцаў, кшталту ЧпБ. А вось конкурсную частку глядзеў цалкам і ўважліва. Усё ж гэта — нашая будучыня. А фтыкаць толькі «Краму» і N.R.M. — гэта застой…
усёж ткі слухаць конкурсную частку, гэта як глядзець юніёрскія спартовыя спаборніцтвы -- цікава толькі адмыслоўцам і бацькам спаборнічаючых...

Posted: 11.06.2007 - 16:39
by Alonka
Slaver wrote:Я ў мінулым годзе «прапіў» толькі вольную сцэну і некалькі выканаўцаў, кшталту ЧпБ. А вось конкурсную частку глядзеў цалкам і ўважліва. Усё ж гэта — нашая будучыня. А фтыкаць толькі «Краму» і N.R.M. — гэта застой…
Не хвалюйся, у гэтым годзе будзем фтыкаць толькі "Краму" :lol:

Posted: 11.06.2007 - 18:38
by Slaver
Alonka, у мінулым годзе мы «Краму» з табой і айкюшнікамі фтыкалі з бару :)

Posted: 11.06.2007 - 18:39
by Slaver
Дарэчы, Касьпяровіч, як і ў мінулыя гады, ладзіць тур на Басы… Кошт зь візай — 30 эўра. У гэты раз вырашыў ехаць менавіта так, бо няма часу на вазьню зь візай…

Posted: 12.06.2007 - 17:45
by Alonka
Slaver, АйКью, дарэчы, запрасілі ўчора. Так што празь месяц другая сэрыя :lol: . Рыхтуйсі!

Posted: 14.06.2007 - 19:34
by www
квитки будуць перад пачаткам таксама!

Posted: 14.06.2007 - 20:50
by Dzik
Заточка руліць!

Posted: 14.06.2007 - 23:48
by князь жжош
Slaver, згодны с табою на ўсе 100... І адкуль увесь гэты шлак бярэцца...

Я не меламан, і музычнымі падзеямі рэдка цікаўлюся. І калі я аднойчы знянацку трапіў у клюб "катакомбы", дзе якраз адзначалі юбілей клубу, запрасіўшы ВЕЛЬМІ шмат розных гуртоў... Я быў вельмі здіўлены! Быў канешне там і шлак... Па беларуску пелі адзінкі, але мяне здівіла тое, што ў Менску аказваецца ёсць мноства вельмі цікавых і таленавітых гуртоў, у якіх яшчэ і альбомаў сваіх няма запісаных...

А на Басы едуць чамусці невядома адкуль *знакамітыя* гурты, якіях увогуле нікому паказваць нельга...

З тых хто едзе мне вельмі падабаецца гурт "Сцяна", мне яны ны трыбьюце НРМаўскім вельмі спадабаліся =)

Posted: 15.06.2007 - 06:14
by Slaver
князь жжош, «Сьцяна» — адзін са старых гуртоў-пераможцаў, які ня мае дачыненьня да цяперашняга конкурсу.

Posted: 16.06.2007 - 12:39
by keller-stas
Людзі, хто хадзіў на Адборышча, як прайшоў першы дзень?

Posted: 16.06.2007 - 12:45
by Slaver

Posted: 16.06.2007 - 13:00
by keller-stas
Slaver, дзякуй! А яшчэ фоткі Фляўсаў ёсць?

Posted: 16.06.2007 - 13:39
by ales.by
А чым вам SOK не падабаецца?

Posted: 16.06.2007 - 15:44
by Slaver
ales.by, мне падабаецца! Учора яны былі аднымі зь лепшых. Я думаю, ў іх вялікія шанцы трыпіць на фэст.