Page 1 of 1

25.06.2007 Folk/pagan фэст «Купальскае Кола»

Posted: 9.06.2007 - 16:59
by www
25 чэрвеня ў клубе Рэактар пройдзе першы міжнародны folk/pagan фэст "Купальскае Кола" з удзелам гуртоў Тiнь сонца (Украіна), Alkonosl (Расія), Znich, Litvintroll, Лютоверье, Пярэварацень.
Пачатак 18:00.
Даведкі: 6490888, 7662425

Posted: 9.06.2007 - 18:01
by www

Posted: 10.06.2007 - 00:00
by QzWeR
міжнародны??? данунах

Posted: 10.06.2007 - 18:18
by krapachino
Крута! Тінь Сонця ў Менску :) Трэба схадзіць!

Posted: 17.06.2007 - 21:45
by www
інтэрв'ю з тінь сонца

http://music.fromby.net/article/721/

Posted: 24.06.2007 - 00:14
by krapachino
квіткі можна набыць у ТЦ "Купалаўскі", што ў пераходзе аднайменнай станцыі метро, у павільёне 111 (сто адзінаццаць! проста я яго доўга шукаў) і ў пераходзе каля ГУМа.
12000.

Posted: 27.06.2007 - 12:02
by krapachino
Канцэрт быў даволі цікавы. Хоць я ішоў толькі дзеля Тінь Сонця, астатнія гурты таксама з цікавасцю паслухаў. Выступ Лютавер'е мы празвалі канцэртам у сельскім клубе, бо музыка ў іх такая вясёлая. і сыгралі здаецца больш за ўсіх, хоць і разагрэў. Зніч і то толькі 4 песьні адыграў. Пярэварацень ня памятаю ўжо нават... Litvintroll "зажглі", на іх я і палез "каўбасіцца". Потым нарэшце Тінь Сонця. Спачатку народу ці то не пакаціла, ці проста песень ня ведаюць, стаялі як слупы, але як зайгралі "Казакаў", дык ажывіліся. Ну а на "песне Чугайстра" ужо адрываліся ўсе, хоць песня сама па сабе такая павольная...
Алканост я праігнараваў каля бара. Баба гэтая так равела аж вушы рэзала. Ледзьве дачакаўся пакуль скончыцца. Ну і Зніч, які чакалі ўсе, парадаваў нас тока 4-мя песьнямі :(
Пасля канцэрту яшчэ злавілі Тіней, узялі афтографы на дыск. пафоткалісь і на гэтым фэст скончыўся. Купальскага кола мы так і не ўбачылі, а спадзяваліся што хоць унясуць у залю якую пакрышку ды падпаляць яе...