Page 1 of 1

Даверанасць

Posted: 12.06.2007 - 19:15
by Ultrabelarus
Збіраюся вось на Басовішча. А такая праблема - няма 18. Трэба даверанасць на кагосьці, хто едзе і каму ёсць 18. Сябры, дапамажыце - замінаць не буду, толькі каб паперка была...

Posted: 12.06.2007 - 21:27
by Андрэй
Па беларуску будзе Даручанасьць. а вы як едзеце? Бо чалавек, на якога аформлена папера павінен будзе выязджаць разам з вамі.

Posted: 13.06.2007 - 12:38
by Zap
Я хоць і не на Басы, але таксама трэба) Даручанасьць афармляецца праз натарыуса заявай ад абодвух бацькоў.

Posted: 13.06.2007 - 18:44
by Ultrabelarus
Дык я збіраюся аўтобусам, бачыў, арганізоўваецца аўтобусны тур на басы... Толькі спачатку трэба знайсці чалавека, які б таксама ехаў, і на яго аформіць даручанасць. А паколькі ніхто са знаёмых не едзе, шукаю вось тут каго-небудзь :)

Posted: 13.06.2007 - 19:03
by Alonka
Сябры, я перасуну тэму ў "флэйм".

Posted: 14.06.2007 - 09:45
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:Дык я збіраюся аўтобусам, бачыў, арганізоўваецца аўтобусны тур на басы... Толькі спачатку трэба знайсці чалавека, які б таксама ехаў, і на яго аформіць даручанасць. А паколькі ніхто са знаёмых не едзе, шукаю вось тут каго-небудзь :)
На Касьпяровіча аформіце. Што ён, дарэмна грошы атрымоўвае што лі :lol:

Posted: 14.06.2007 - 19:12
by Ultrabelarus
Эм... а хто такі Каспяровіч?
Ці гэта разумець як жарт?

Posted: 14.06.2007 - 22:31
by Kat
Ultrabelarus, чалавек, які мае прамое дачыненьне да агранізацыя паездак на басы... і проста вясёлы чэл, які ўмее знікаль менавіта тады. калі ён больш за ўсё патрэбны:)))))

Posted: 15.06.2007 - 20:19
by Ultrabelarus
Kat wrote:Ultrabelarus, чалавек, які мае прамое дачыненьне да агранізацыя паездак на басы... і проста вясёлы чэл, які ўмее знікаль менавіта тады. калі ён больш за ўсё патрэбны:)))))
ммм... і як з ім зкантактавацца?

Posted: 20.06.2007 - 19:11
by Ultrabelarus
Ну блін, няўжо ніхто не жадае дапамагчы?
Адно флэйміце :(

Posted: 20.06.2007 - 19:48
by Slaver
Ultrabelarus, тэлефон Касьпяровіча патрэбны? Ці інфа аб даручанасьці?
1. +375 29 6225720
2. Зап вышэй асноўную інфармацыю сказаў.

Posted: 22.06.2007 - 18:46
by Ultrabelarus
Апошняе пытанне, што трэба ад таго, на каго ўсё гэта афармляецца? Цягнуць яго да натарыюса, або дастаткова назваць яго імя-прозвішча-імя па бацьку?

Posted: 22.06.2007 - 22:44
by Angellini
Ultrabelarus wrote:Апошняе пытанне, што трэба ад таго, на каго ўсё гэта афармляецца? Цягнуць яго да натарыюса, або дастаткова назваць яго імя-прозвішча-імя па бацьку?
Трэба у заяве ад бацькоў перапісаць ягоныя пашпартныя дадзеныя( нумар пашпарту, калі выдадзены). Яго самаго цягнуць нятрэба, трэба толькі,каб падпісалі заяву абодва бацькі.

Posted: 22.06.2007 - 22:45
by Zap
Ultrabelarus, а як ты робіш візу? Касьпяровіч жа толькі на 2 дні вязе.. Ты з ім кантактаваў?

Posted: 23.06.2007 - 11:05
by Ultrabelarus
А так склалася, што вось літаральна праз 3 дні я еду ў Польшчу з бацькамі, і візу зрабілі спецыяльна, каб хапіла і на Басовішча. Але вось пасля інфы пра 2 дні замест 3 думаю яшчэ... А ніхто яшчэ не арганізоўвае такі тур? Толькі каб на 3 дні вёз?

Posted: 23.06.2007 - 12:47
by Slaver
Ultrabelarus, у мінулым годзе studenty.by таксама везьлі людзей. У гэтым годзе, на жаль, не…

Posted: 23.06.2007 - 18:56
by Ultrabelarus
Дык што, адзін гэты Каспяровіч? А раптам усё самае цікавае будзе ў 3-ці дзень?

Posted: 23.06.2007 - 19:45
by Андрэй
Ultrabelarus wrote:Дык што, адзін гэты Каспяровіч? А раптам усё самае цікавае будзе ў 3-ці дзень?
Басовішча заўсёды праходзіла ў пятніцу-суботу. Гэтым разам трэці дзень дадалі ў ЧАЦВЕР -- г. зн. сьпераду, а не ззаду...

Posted: 23.06.2007 - 21:34
by Ultrabelarus
А, дык Каспяровіч павязе на 2-3 дні? Тады нармальна.

Posted: 23.06.2007 - 21:35
by Slaver
Ultrabelarus, так, на 2 і 3 дні…