Page 1 of 6

Басовішча 2007

Posted: 14.06.2007 - 11:05
by Андрэй
Адкрываю тэму для абмеркаваьня паездкі на Басовішча 2007.

Адразу прапанова: можа збярэцца хто пасьля Басоў на мора з'ездзіць, у Гданьск? Сам ездзіў некалькі разоў. Выглядае прыкладна так:

у нядзелю пасьля Басовішча едзем да Беластока і садзімся на цягнік да Гданьска (дакладней да Сопата, але гэта ўсё адно). Час ў дарозе -- 8 гадзін. У вечары мы там. Ставім наметы ў кемпінгу і ідзем купацца. Звычайна там праводзім 3-4 дні. Дастаткова каб агледзіць Гданьск (вельмі прыгожы горад!), Сопат, Гдыню. У кемпінгу ёсць туалет і душ. Па дарозе назад можна заехаць у Мальбарк. Хто ня ведае, там рэшткі тэўтонскага ордэну схаваліся ад пагоні Вітаўта пасьля Грунвальду.

Вяртаемся да Беластоку цягніком. Адтуль аўтобусам у Менск.

Каштуе пракладна: 2 даляры Гарадок-Беласток, 25-30 даляраў Беласток-Гданьск-Беласток, недзе па 5 даляраў за дзень з чалавека ў кемпінгу. 25 даляраў аўтобус Беласток-Менск. Ну і ежа і квіткі на грамадзкі транспарт...

Posted: 14.06.2007 - 14:46
by князь жжош
А калі трэба пачынаць варушыцца наконт візы? На цяперашні час я дакладна не ведаю, знайду я грошы і час на гэту паездку, ці не, але візу напэўна у апоні момант у мяне зрабіць не атрымаецца?

Posted: 14.06.2007 - 15:34
by Slaver
Андрэй, а на Басы едзеш праз Касьпяровіча?

Posted: 14.06.2007 - 16:21
by Андрэй
Slaver wrote:Андрэй, а на Басы едзеш праз Касьпяровіча?
відаць што так, прынамсі ў адзін бок.

Posted: 14.06.2007 - 16:26
by Андрэй
князь жжош wrote:А калі трэба пачынаць варушыцца наконт візы? На цяперашні час я дакладна не ведаю, знайду я грошы і час на гэту паездку, ці не, але візу напэўна у апоні момант у мяне зрабіць не атрымаецца?
З візамі такая сітуацыя:

1) хто едзе праз Касьпяровіча -- здае яму дакументы і ён робіць візу. Але, віза будзе толькі на дні Басовішча.

2) Хто хоча пасьля Басоў паездзіць па Польшчы (на мора, ці ў Варшаву на канцэрт Ролліг Стоўнз 25-га) мусіць візу рабіць самастойна. Для гэтага трэба раздрукаваць анкету, запоўніць яе, наклеіць фота і аднесьці ў амбасаду. Там правераць анкету і скажуць калі падаваць. Зараз назначаюць на канец чэрвеня. Г. зн. што трэба ўжо варушыцца.

Posted: 14.06.2007 - 18:32
by Dzik
А куды адказваць у конкурсе Радыё гэтага?

Posted: 14.06.2007 - 18:52
by Slaver
Андрэй, я сёньня Касьяпровічу тэлефанаваў. Паеду празь яго, ды й візу буду рабіць толькі на Басы. Няма проста часу на валтузьню з амбасадай, хоць у Гданьск хацеў бы зганяць…

Posted: 14.06.2007 - 19:00
by Андрэй
Dzik wrote:А куды адказваць у конкурсе Радыё гэтага?
http://www.belradio.fm/by/141/listentous/5111/

у нізе старонкі лінк Дадаць каментар. Пішыце ім нумары абраных вамі гуртоў.

Posted: 14.06.2007 - 19:01
by Андрэй
Slaver wrote:Андрэй, я сёньня Касьяпровічу тэлефанаваў. Паеду празь яго, ды й візу буду рабіць толькі на Басы. Няма проста часу на валтузьню з амбасадай, хоць у Гданьск хацеў бы зганяць…
там валтузні не павінна быць зашмат. калі некалькі чалавек зьбярэцца, то можна аднаму аддаць дакументы, ён іх падасьць...

Posted: 14.06.2007 - 20:50
by Slaver
Ай, няма мне каму даваць дакумэнты… Так што толькі так…
Затое Басы будуць 3 дні, а не 2…

Posted: 15.06.2007 - 00:14
by Андрэй
Slaver wrote:Ай, няма мне каму даваць дакумэнты… Так што толькі так…
Затое Басы будуць 3 дні, а не 2…
а Касьпяровіч павязе толькі на два дні :) Увогуле, тры дні -- гэта цяжка... Для здароўя :)

Posted: 20.06.2007 - 21:30
by krapachino
Блін, я б паедаў у Гданьск, але ў мяне віза толькі да 24-га, нешта я змарозіў, трэба было на больш дзён браць, а так, пляную пасля басоў паехаць на 1 дзень у Беласток і 1 дзень паглядзець на Варшаву.

Posted: 21.06.2007 - 15:48
by Андрэй
krapachino wrote:Блін, я б паедаў у Гданьск, але ў мяне віза толькі да 24-га, нешта я змарозіў, трэба было на больш дзён браць, а так, пляную пасля басоў паехаць на 1 дзень у Беласток і 1 дзень паглядзець на Варшаву.
а з якога віза? мы вось думаем спачатку на мора, потым на басы, а потым на Rolling Stones...

Posted: 22.06.2007 - 16:43
by Ганна
Ëĺďĺé íŕâĺäŕöü Áĺëüńę Ďŕäë˙řńęł - ăîđŕä ďŕěĺććŕ :lol: ˛ áëłćýé Ăŕđŕäęŕ, ł ďŕ-áĺëŕđóńęó ěîćíŕ äŕăŕâŕđűööŕ :)

Posted: 22.06.2007 - 17:58
by krapachino
Андрэй, з 19-га па 24. і то ведаў бы што басы будуць 3 дні, дык хоць бы з 18-га браў.

Posted: 22.06.2007 - 18:25
by Zap
Ых.. хачу на басы.. Але Касьпяровіч здаецца аддае пашпарт толькі пры ад'ездзе, а мне трэба ён каб шчэ візу ў Нямеччыну рабіць.. і даверанасьць трэ фармляць.
Складана ўсё:(

Posted: 22.06.2007 - 18:35
by Alonka
Zap, 30 эўра зьверху - і візу табе за дзень зробяць ;)

Posted: 22.06.2007 - 20:20
by Slaver
Западло ад Касьпяровіча — паездка толькі на 2 дні…

Posted: 23.06.2007 - 11:03
by Ultrabelarus
А што будзе ў першыя 2 дні, і што - у трэці? А тое можа прапушчу самае цікавае...

Posted: 23.06.2007 - 11:36
by krapachino
Афіцыйнага плана мерапрыемства здаецца яшчэ няма. але маё меркаванне, што прыблізна будзе так:
1 дзень - вольная сцэна + парачка гасцей фэсту пад вечар;
2 дзень - выступ удзельнікаў Басовішча - маладыя гурты Беларусі і Польшчы;
3 дзень - конкурсная частка + "генералы айчыннага року" (тоесь лепшыя гурты Беларусі)