Page 1 of 3

Кліп Менск і Мінск

Posted: 22.06.2007 - 14:46
by ales.by
А як яго скачаць

Posted: 22.06.2007 - 16:42
by Zap
ales.by, keepvid.com
Уводзіш спасылку на відэа, атрымоўваеш спасылку на спампоўку.

Posted: 22.06.2007 - 16:52
by Iкс
Было б што...

Posted: 22.06.2007 - 21:27
by Slaver
Цяперака гэтае відэа можна спампаваць напрамую з нашага сайту ў фармаце AVI. Памер — 10 Мб.

Posted: 22.06.2007 - 22:04
by БiгФут
А у лепшай якасьцi яго можна спампаваць?

Posted: 23.06.2007 - 03:02
by Kascjuszka
''Кліп'' пасьля першага прагляду дужа ацтойны

Posted: 27.06.2007 - 09:26
by litwin1794
Мдаа.. кліп не вельмі.. у кадры пастаянна трапляюцца менскія савдэпаўскія будынкі, дзе "гатычныя вежы касцёлаў старых"?? Замест іх чамусьці галава Вольскага.. Хаця ў Менску й готыкі та няма.. А шыльда з назвай Калектарная чамусьці ў самым канцы кліпу..??

Posted: 27.06.2007 - 10:48
by Кастусь Капялюш
Кліп - "дрисня полная"(с)

Posted: 27.06.2007 - 12:20
by Zap
Ва ўсялякім разе лепш за Гадзючнік, усё ж нейкі прагрэс)

Posted: 27.06.2007 - 12:39
by Кастусь Капялюш
Мне Гадзючнік падаўся лепшым за Менск і Мінск. Напэўна трэбы зьняць больш прафэсыйныя кліпы, а то гэтыя ну зусім ужо аматарскія

Posted: 27.06.2007 - 13:59
by Marnatrauny
Ага, чамусьці Паўлаў дазваляе сабе якасныя кліпы (той жа "Як Манэкен" здымаўся пры адсутнасьці грошаў, але ж выйшаў нічога), а НРМ - не. Што б гэта значыла? Сам не разумею

Posted: 27.06.2007 - 15:36
by Iкс
alex_aerson, паходу жудасную ляноту :)

Posted: 27.06.2007 - 20:21
by Slaver
Дарэчы, заўвага наконт кліпаў Паўлава вельмі трапная. Новыя «кліпы» N.R.M. ў ніякае параўнаньне з абодвума відэа Гарадзкіх ня йдуць!

Posted: 27.06.2007 - 21:22
by macie3k
А што такога цікавога ў "Манэкене"? Гляньма: трамвай, Піт, Піт,Піт, нейкія людзі, Піт, Піт, завушнік, Піт, Піт, натоўп, дзьве дзеўчыны, Піт, Піт, Піт, etc, etc, etc ;) Нуда ;p Вось такі сабе нарцыстычны кліпчык. Вядома, не перашкаджае гэта яму быць сымпатычным і файным, але па-мойму "Менск і Мінск" выразна лепшы.

Posted: 27.06.2007 - 21:43
by litwin1794
Да лана...пойдзе.. нармальны кліп.... усе мы тут крытыкаваць здольныя, але калі справа да нас дойдзе - усе ў кусты.. Можа ў ім нейкі таямнічы сэнс схаваны, як у "Чорным квадраце" Малевіча..?? Няхай зараз пачынаюць ствараць песню й разам з ёй кліп пра Гародню.. У нас хоць пабольш будзе пра што спяваць

Posted: 27.06.2007 - 22:17
by Marnatrauny
macie3k wrote:А што такога цікавога ў "Манэкене"?
А Т М А С Ф Э Р А
Ведаеш, складана стварыць такое відэа, ад якога пачынаеш адчуваць менавіта тое, што хацелі выказаць аўтары. Калі я праглядзеў той кліп, я яшчэ доўга ня мог адыйсьці ад тае атмасфэры супакою й адначасова веданьня таго, што "...нешта павінна адбыцца, а акалічнасьці нас не датычацца"

Posted: 27.06.2007 - 22:24
by Кастусь Капялюш
litwin1794,
Я, дарэчы, хацеў напісаць песьню такую, пра Гродна і Гародню. Прыдумаў уступленьне, крышачку тэксту і зь вялікай задаволенасьцю паехаў на канцэрт N.R.M. у Ваўкавыск. На самім канцэрце чую выкрыкі з натоўпа: "Менск-Мінск!, Менск-Мінск давай!"
першая думка: "Бляяяяяя..... плагіятары" :)

Posted: 28.06.2007 - 00:09
by Alonka
Дайце замежніку пагулькацца. Накінуліся тут... :lol:

Posted: 28.06.2007 - 12:56
by Андрэй
Асноўная загана кліпа, што калі па сэнсе песьні Менск і Мінск супрацьстаўляюцца адно адному, дык ў кліпе, хаця экран і падзелены на дзьве часткі, ніякага супрацьстаўленьня няма.

Ну і яшчэ музыка не адпавядае відыёшэрагу. Я маю на ўвазе, што Вольскі там пяе нейкую іншую песьню...

Posted: 28.06.2007 - 14:01
by Iкс
гагагагагагага :)
Ну вось ужо Пальмы i бярозы заклiпалi :))))))))))))))))))

http://vision.rambler.ru/users/by-cell/1/11/

на форумах тут.бай аб iм
http://forums.tut.by/showflat.php?Board ... &o=&fpart=