Page 2 of 3

Posted: 3.07.2007 - 23:47
by Michel Angelo
Кліп не спадабаўся, ён нейкім чынам працягвае "традыцыю", пачатую у кліпе на Гадзючнік, - дужа яны нагадваюць нейкае хоўм-відэа.

Posted: 4.07.2007 - 16:54
by ales.by
А што яго ўжо нельга праглядзець? Я напэўна не пасьпеў.

Posted: 4.07.2007 - 17:11
by Alonka
ales.by, дык спампаваць можна. Націсьніце на банэр на галоўнай старонцы.

Posted: 4.07.2007 - 17:47
by ales.by
Я меў на ўвазе пальмы і бярозы

Posted: 4.07.2007 - 18:34
by macie3k
ales.by, візуалiзацыі ў Windows Media Player цікавейшыя за тамтой "кліп".

Posted: 8.07.2007 - 15:15
by ArtDes
litwin1794 wrote:Да лана...пойдзе.. нармальны кліп.... усе мы тут крытыкаваць здольныя, але калі справа да нас дойдзе - усе ў кусты.. Можа ў ім нейкі таямнічы сэнс схаваны, як у "Чорным квадраце" Малевіча..?? Няхай зараз пачынаюць ствараць песню й разам з ёй кліп пра Гародню.. У нас хоць пабольш будзе пра што спяваць
Кліп адстой, ні рэжэсуры ні выканання!

Так здольныя, знайдзіце мне відэа камеру і машыну з вадзіцелем, і складзіце кампанію каб пакатацца па горадзе, і праз тыдні 2 у вас будзе вельмі файны кліп на гэтую песьню. Прабачце але я ужо дакладна бачу я к гэта будзе, затсалося раскадроўку зрабіць і матэрыял адсняць.

Posted: 9.07.2007 - 00:10
by Zap
Што перашкаджае? Зьбяры людзей, здымі, на сайце павесім калі добры будзе)

Posted: 9.07.2007 - 00:19
by Ігар
І калі ня добры для крытыкі )))

Posted: 11.07.2007 - 08:41
by Наста
такі просценькі кліп...

Posted: 11.07.2007 - 08:52
by anon1m
а ці ёсць у каго кліпы, зробленыя фанамі???

Posted: 11.07.2007 - 11:30
by Marnatrauny
Ёсьць лайвы, шмат. Ёсьць анімэшны на Лёгкія (Прынцэса Мананоке), ёсьць фанацкі фільм пра "Падарожжа на возера Трох Чарапах" (тур па Беларусі), ёсьць вырэзкі з навінаў, флэш-кліп на Нам Усім Гамон...
А вось у каго ёсьць кліп на Одзірыдзідзіну?

Posted: 11.07.2007 - 15:44
by Кастусь Капялюш
alex_aerson wrote: ёсьць вырэзкі з навінаў
Якія такія выразкі?

Posted: 11.07.2007 - 16:26
by Zap
Кастусь Капялюш, з БТ сюжэты.

Posted: 11.07.2007 - 19:11
by Alonka
alex_aerson wrote:...ёсьць фанацкі фільм пра "Падарожжа на возера Трох Чарапах" (тур па Беларусі)...
Які ж ён фанацкі?! :shock: Гэта Ганна Вольская адмыслова для гурта рабіла.

Posted: 12.07.2007 - 09:55
by Хлопец Які жыве ў Літве
Сябры вы тут усе распавядаеце пра фільмы або пра іншая кліпы Н.Р.М., а дзе іх можна запампаваць? можа хто дапаможа ?
Дзякуй

Posted: 12.07.2007 - 10:10
by Кастусь Капялюш
Zap wrote:Кастусь Капялюш, з БТ сюжэты.
І шмат такіх сюжэтаў?

Posted: 12.07.2007 - 16:06
by Zap
Кастусь Капялюш, ну шмат-яшмат ня ведаю, быў час калі асьвятлялі канцэрты іх ды сам гурт.

Posted: 12.07.2007 - 16:24
by Кастусь Капялюш
alex_aerson
А на мыла можаш БТшныя сюжэты закінуць?

Posted: 12.07.2007 - 18:10
by Хлопец Які жыве ў Літве
alex_aerson
можа калі Кастусь Капялюшу на мыла кідаць БTшныя сюжэты можаш і мне іх адправіць?
на [email protected]
Дзякуй, і перапрошваю што ўлез у вашу гутарку

Posted: 12.07.2007 - 21:36
by Zap
Нарот, дайце мне такі інэт, каб БТ-сюжэты з пошты пампаваць.
Ну калілаааааска..