Page 1 of 2

Спорт: вашае стаўленьне

Posted: 26.06.2007 - 12:52
by Норма Бэліні
Спадарства! Ці ёсьць сярод вас спартовыя аматары?
Якія віды спорта вам найбольш імпануюць? За якую каманду хварэеце?
А можа сярод вас ёсьць прынцыповыя праціўнікі спорту, які ў Беларусі стаў ледзь не другой афіцыйнай рэлігіяй пасьля праваслаўнага атэізма.
Выказвайце вашыя меркаваньні!

Re: [color=orange]Спорт: вашае стаўленьне[/color]

Posted: 26.06.2007 - 13:37
by Андрэй
Норма Бэліні wrote:Спадарства! Ці ёсьць сярод вас спартовыя аматары?
Якія віды спорта вам найбольш імпануюць? За якую каманду хварэеце?
А можа сярод вас ёсьць прынцыповыя праціўнікі спорту, які ў Беларусі стаў ледзь не другой афіцыйнай рэлігіяй пасьля праваслаўнага атэізма.
Выказвайце вашыя меркаваньні!
Roger Federer forever! :wink:

Posted: 26.06.2007 - 14:39
by Alonka
Норма Бэліні, я фанацела ад Ф1, калі езьдзіў Шумахер-старэйшы. Цяпер фанацею па снукеру. Не люблю футбол і хакей. Сама таксама ня супраць "актыўнага вобразу жыцьця". Люблю ў тэніс (вялікі і маленькі) пагуляць, пабегаць. На восень заплянаваныя танцы й заняткі ёгай. З задавальненьнем бы паплавала, але баюся вады :( . Але пра дайвінг усё ж такі мару :) .

Posted: 26.06.2007 - 15:10
by Аляксандр_Магутны
З'яўляюся аматарам футбола, а дакладней клюбу Ліверпуль з 1998 года, менавіта тады мяне ўразіла гульня Оуэна на ЧМ98, і моц фанаў, іх маральны дух, я нават пераклаў гімн Ліверпуля на беларускую мову, і наперад прашу прабачэньня, што займу шмат месца пад 3 віды тэкста: на ангельскай(арыгінал), беларускай(школьная версія :)) і на тарашкевіцкай, мабыць вам спадабаецца.Image

When you walk through the storm Hold your head up high
And don't be afraid of the dark
At the end of the storm There's a golden sky
And the sweet silver song of the lark
Walk on through the wind, Walk on through the rain
Though your dreams be tossed and blown
Walk on, walk on With hope in your hearts
And you'll never walk alone
You'll never walk alone

Калі ідзеш праз навальніцы,
Уздымі голаў уверх
І не пужайся цемры, братка.
Пад канец навальніцы будзе неба блакіт,
І лагодны спеў жаўрука.
Ідзі праз вятры,
Ідзі праз дажджы,
Усе твае мроі збудуцца,
Ідзі, ідзі,
З надзеяй у сэрцы,
І ты не будеш адзін,
Ніколі не будзеш адзін.


Калі йдзеш праз навальніцы,
Узьдымі твар дагары
Й не пужайся цемры, брацьце.
Апрыканцы навальніцы будзе неба блакіт,
І лагодны сьпеў жаўрука.
Йдзі празь вятры,
Йдзі праз дажджы,
Усе твае мроі збудуцца,
Ідзі, ідзі,
З надзеяй у сэрцы,
І ты нiколi ня будзеш адзіны,
Ніколі ня будзеш адзіны.

сам жа гімн можна знайсьці тут
http://musicmp3.spb.ru/download/105879/ ... 4%C5%F6%95
Дзякуй за ўвагу) [/url]

Posted: 26.06.2007 - 16:00
by Slaver
FORZA MILAN!

Posted: 26.06.2007 - 18:05
by Норма Бэліні
Alonka,
ну, па папярэднім аватары адразу ж былі бачныя Вашыя прыярытэты:)
я зараз Ф1 не гляджу, але хварэю заўжды за Фэрарі!!!!!

Posted: 26.06.2007 - 18:07
by Норма Бэліні
Slaver,
О, Міляно я люблю! Як радавалася, калі яны ЛЧ перамаглі!!!!!!
Хаця і Юве я вельмі люблю! І ня ведаю нават, каго болей... Калі гэтых, калі тых.
Больш за ўсё я люблю зборную Італіі!:)

Posted: 26.06.2007 - 18:11
by Норма Бэліні
Аляксандр_Магутны,
Лівэр - тая каманда, што з усёй ангельскай лігі ў мяне выклікае найбольшыя сымпатыі.
Можа таму, што мой абагаўляемы колісь гурт ЗэБітлз родам адтуль.

Posted: 26.06.2007 - 18:12
by Норма Бэліні
СПАДАРСТВА! А чаму ніхто не цікавіцца айчынным спортам????

Posted: 26.06.2007 - 18:23
by Андрэй
Норма Бэліні wrote:СПАДАРСТВА! А чаму ніхто не цікавіцца айчынным спортам????
хакеем што-лі?

Posted: 26.06.2007 - 20:47
by Motta
А я хварэю за ФК Барсэлёна з 1997г. (як і спадар Мілінкевіч).

Posted: 26.06.2007 - 21:20
by kiveria
Норма Бэліні, ну як жа не цікавіцца, канешне цікавіцца!!!
Дынама Менск назаўжды!!!!

Posted: 26.06.2007 - 22:28
by Kat
сачыць за падзеямі айчыннага спроту?? гэта калі фанаты футболу спрабуюць насвінячыцца калі Перашамайскай, а потым з нечалавечым рагатаньнем і воплямі ідуць на "дзінама" глядзець гульню, напрыклад, Беларусь-Балгарыя??? (Alonka мяне зразумее :) ...)

Posted: 26.06.2007 - 23:03
by Норма Бэліні
kiveria,
О! І ты тут, мая дарагая!!!!!!!!:)
Дынама-Менск
Днёпр-экс-Трансмаш
Нёман-Гродна - жыве!

Posted: 26.06.2007 - 23:04
by Slaver
Некалькі тыдняў таму правёў ноч у адным агульным вагоне з фанатамі наваполацкага «Нафтану»… Цяперака я прыхільнік гэтага клюбу :)))
Вось толькі фанаты… Ім-та галоўнае паараць-пагалдзець. Ці ўзгадае хто зь іх, хоць Стрыпейкіса?

А вашше… Днепар-Магілёф! Днепар-Магілёф! :)))

Posted: 27.06.2007 - 01:04
by Zap
Калі ў добрай кампаніі то ў прынцыпе пофіг ува што, сістэматчына ж толькі ў літрбол атрымоўваецца апошнім часам :oops:

А па тб... Ф1 люблю, матацыклікі яшчэ :D

Posted: 27.06.2007 - 12:09
by krapachino
не, спорт не маё, не цікаўлюся зусім

Posted: 27.06.2007 - 14:44
by Alonka
Kat, ыыыыыыыыыыыы :lol:

Posted: 27.06.2007 - 16:03
by sim.by
Пасьля ўсяго, што тут было напiсана пра айчынны спорт й футбол у правытнасьцi, мне з маёй аватарай неяк нават i няёмка нешта пiсаць тут... :о))))

Posted: 27.06.2007 - 20:18
by Slaver
Пра спорт у нашай краіне часам проста сорамна казаць: скандал са здадзенымі гульнямі футбольнай зборнай (справа кратоў), карупцыя ва ўсіх відах спорту (вядомая гісторыя Корбута і Іманалі) і г.д.. Чытайце Прессбол…