Спорт: вашае стаўленьне

Розныя тэмы, якія ня тычацца музыкі і краіны :)

Moderators: Мікалай, Alonka

User avatar
Норма Бэліні
Сябар
Posts: 35
Joined: 22.06.2007 - 13:52
Location: Менск (і Мінск:)

Post by Норма Бэліні »

Прэсбол - добрая газэта!
Але наконт скандалаў і "прочай" карупцыі - дык гэта ўсюды ёсьцека.
Я б можа і хварэла за зб.Беларусі па кальчо, дарма што паршыва гуляе, будзь у нас НАШ СЬЦЯГ, а ня гэтае маразматычнаколеранае тварэніе ў стылі ўльтрафавізм...
А покуль... Хварэю за тых, да каго найбольшая сымпатыя - за зб. Італіі.
Радуйцеся, людзі, добра жывем, дабра мы нажывем (і д. п. т.)
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

Але наконт скандалаў і "прочай" карупцыі - дык гэта ўсюды ёсьцека.
У той жа Італіі штогод футбольныя скандалы. Але я не ўяўляю, каб нацыянальная зборная гэтае краіны «здавал» гульні! Вось у чым розьніца!
Андрэй
Адказны сябар
Posts: 658
Joined: 26.10.2005 - 18:09
Location: Miensk
Contact:

Post by Андрэй »

Норма Бэліні wrote:Я б можа і хварэла за зб.Беларусі па кальчо, дарма што паршыва гуляе, будзь у нас НАШ СЬЦЯГ, а ня гэтае маразматычнаколеранае тварэніе ў стылі ўльтрафавізм...
А покуль... Хварэю за тых, да каго найбольшая сымпатыя - за зб. Італіі.
а ў Італіі сьцяг таксама чырвона-зялёна-белы :)
User avatar
dafik
Сябар
Posts: 22
Joined: 5.06.2007 - 01:55

Post by dafik »

Пачытаў тут "экспэртаў"...

Якая зборная, якія гульні. Калі тут хтосці чытае прэсбол, дык патрэбна ўжо зразумець, што Беларусь не здала мач баўгарам. Баўгарам гэта не патрэбна, яны і так нас абыграюць. А проста некалькі гульцоў вырашылі падзарабіць. І гэта ёсць паўсюдна.
Усе правы забаронены
User avatar
Slaver
Адміністратар
Posts: 882
Joined: 23.08.2005 - 08:48
Location: Менск

Post by Slaver »

dafik, хацеў сказаць, што нават справа не ў гульні з баўгарамі (больш яскравы і скандальны прыклад ёсьць). Але аб чым можа ісьці размова, калі «проста некалькі гульцоў вырашылі падзарабіць». Сьмешна… Вось пакуль кожны будзе так думаць і рабіць, будзе ў нас і футбол у дупе, і ўсё жыцьцё! Так трымаць!
User avatar
Норма Бэліні
Сябар
Posts: 35
Joined: 22.06.2007 - 13:52
Location: Менск (і Мінск:)

Post by Норма Бэліні »

Спадарства! Ніхто нікому нічога не здаваў! Проста нашыя бяздарна гуляюць - вось і ўсё. Прычым нават пару год назад з той жа Італіяй ў іх дома 4-3 згулялі. Даволі прыстойна ў меру сваіх магчымасьцяў. А цяпер - нейкі цырк на дроце. "Спартыўная хадзьба зь мячом".

А на ролю "экспэрта" я асабіста не прэтэндую. І, мяркую, ня толькі я.
Проста выказваю свае думкі.
Радуйцеся, людзі, добра жывем, дабра мы нажывем (і д. п. т.)
User avatar
Норма Бэліні
Сябар
Posts: 35
Joined: 22.06.2007 - 13:52
Location: Менск (і Мінск:)

Post by Норма Бэліні »

Андрэй wrote:
Норма Бэліні wrote:Я б можа і хварэла за зб.Беларусі па кальчо, дарма што паршыва гуляе, будзь у нас НАШ СЬЦЯГ, а ня гэтае маразматычнаколеранае тварэніе ў стылі ўльтрафавізм...
А покуль... Хварэю за тых, да каго найбольшая сымпатыя - за зб. Італіі.
а ў Італіі сьцяг таксама чырвона-зялёна-белы :)
Ну, не зусім такі, а зялёна-бела-чырвоны. І глядзіцца як на мяне цалкам прыстойна. :roll:
Канешне, па прыгажосьці - што можа з нашым сьцягам параўнацца! Але і за Італію я хварэю таму, што даўно люблю гэтую краіну. Проста падабаецца.
Радуйцеся, людзі, добра жывем, дабра мы нажывем (і д. п. т.)
User avatar
zmrok
Сябар
Posts: 32
Joined: 8.06.2007 - 21:23
Location: Менск

Post by zmrok »

Аматар Ф1 з 1999. Хварэю за Д. Кулхарда. Вельмі падабаецца MotoGP (Valentino Rossi - the best!!!!!!!!!!)
А таксама гляджу хакей, біятлон, футбол(з удзелам нашых) - нават на стадыёны хадзіў хварэць. Але не болей за гэта.

А, яшчэ забыў: снукер люблю глядзець (хварэў за Хантэра; цяпер - за Хендры). Але гуляць у гэта яшчэ майстэрства не хапае, а вось на пул хапае :)
User avatar
Норма Бэліні
Сябар
Posts: 35
Joined: 22.06.2007 - 13:52
Location: Менск (і Мінск:)

Post by Норма Бэліні »

zmrok wrote:Аматар Ф1 з 1999. Хварэю за Д. Кулхарда. Вельмі падабаецца MotoGP (Valentino Rossi - the best!!!!!!!!!!)

У 1999 годзе Ф1 была адзіным спортам, які я глядзела. Я тады хварэла за Эдзі Ірвайна. А цяпер я Ф1 і зусім не гляджу - толькі завочна хварэю за Фэрарі.
Я люблю глядзець МОТА Джі Пі - вельмі Росьсі падабаецца... хоць ён ужо другі сэзон мусіць аблажацца, але што паробіш - прывязанасьць ёсьць прывязанасьць!
Радуйцеся, людзі, добра жывем, дабра мы нажывем (і д. п. т.)
User avatar
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Posts: 1341
Joined: 16.09.2005 - 15:37
Location: Менск
Contact:

Post by Alonka »

Норма Бэліні wrote:
zmrok wrote:Аматар Ф1 з 1999. Хварэю за Д. Кулхарда. Вельмі падабаецца MotoGP (Valentino Rossi - the best!!!!!!!!!!)
А таксама гляджу хакей, біятлон, футбол(з удзелам нашых) - нават на стадыёны хадзіў хварэць. Але не болей за гэта.

А, яшчэ забыў: снукер люблю глядзець (хварэў за Хантэра; цяпер - за Хендры). Але гуляць у гэта яшчэ майстэрства не хапае, а вось на пул хапае :)
У 1999 годзе Ф1 была адзіным спортам, які я глядзела. Я тады хварэла за Эдзі Ірвайна. А цяпер я Ф1 і зусім не гляджу - толькі завочна хварэю за Фэрарі.
Я люблю глядзець МОТА Джі Пі - вельмі Росьсі падабаецца... хоць ён ужо другі сэзон мусіць аблажацца, але што паробіш - прывязанасьць ёсьць прывязанасьць!
Я нават ня памятаю, калі пачалася для мяне Ф1. Здаецца, пасьля сьмерці Сэны. Мы тады са старэйшым братам самі рабілі гоначкі з паперы і дома праводзілі чэмпіянаты :) . А зараз фаварыты для мяне Маса (як заняўшы месца Шумі) і Кубіца (як сябар-паляк).
And I'm sorry for just being me...
User avatar
dafik
Сябар
Posts: 22
Joined: 5.06.2007 - 01:55

Post by dafik »

Цікава, я такама рабіў гоначкі з паперы і з братам гуляліся. Памятаю былі у нас і ДЖонні Херберт і Жан Алезі...
А формулай амаль з самага дзацінства цікаўлюся.
Усе правы забаронены
User avatar
Кастусь Капялюш
Сябар
Posts: 153
Joined: 4.03.2007 - 11:22
Location: Горадня

Post by Кастусь Капялюш »

У апошні час зацікавіўся К1
Радуйцеся людзі, як да вайны
Пакуль мы не адны
Пакуль яшчэ ня страчаныя подыхі вясны
Подыхі вясны
User avatar
zmrok
Сябар
Posts: 32
Joined: 8.06.2007 - 21:23
Location: Менск

Post by zmrok »

Дарэчы, таксама. У К1 мужыкі змагаюцца не на жыцьцё, а на сьмерць. RESPECT усім байцам К1!!!!!!!!!!!!
User avatar
Megaloman
Сябар
Posts: 72
Joined: 1.10.2005 - 11:26
Location: Мінск ці Менск, а, пераблыталася ўсе ў галаве

Post by Megaloman »

Больш за ўсе цікаўлюсь хакеем - беларускім (часам бываю у лядовым, на Кераміне, зборная канешне ж), НХЛ (балею Ванкувер з часоў Пашы Бурэ ды Аляксандра Магільнага, эх, ім бы тады Сярогу Федарава).
Футбол: на зборнай апошні раз быў у 95, калі яшчэ граў Бялькевіч. Зараз толькі па ТВ. З замежнага падабаліся Аякс-90-х, Манчэсцер Юнайтэд, Реал канца 90-х, зборныя Англіі ды Галляндыі.
Прэсбол, дарэчы, чытаю амаль з першых нумароў 91 года.
I've found safety in this loneliness
But I cannot stand it anymore
User avatar
Норма Бэліні
Сябар
Posts: 35
Joined: 22.06.2007 - 13:52
Location: Менск (і Мінск:)

Post by Норма Бэліні »

А я тэніс люблю яшчэ! (апроч футбола і мота джі пі) Падабаецца бэльгійская тэнісістка Жюсьцін Энэн.
Радуйцеся, людзі, добра жывем, дабра мы нажывем (і д. п. т.)
Post Reply