Выйшаў доўгачаканы, новы альбом гурта
Чырвоным па Белым (ЧпБ) - "Крывавы Сакавік".
"Крывавы Сакавік" гэта 20 новых трэкаў, эфект гадавой працы гурта.
Альбом прадстаўляе новы ўзровень не толькі ў беларускім Хіп-Хоп'е, але й агульна ў беларускай
музыцэ. Інструмэнталы аднаго з найлепшых рэп-кампазітараў Польшчы, зь вялікай колькасьцю скрэчаў
- DJ Spox'a. Тэксты на розныя тэмы, але пра актуальныя справы ад ужо павялічанай колькасьці
ўдзельнікаў гурта - чатырох МС (Krou, Realize, Zeman, Jaycop). У запісах альбому прынялі ўдзел
выканаўцы з розных краін: ТАРТАК (Украіна); Струч/UmBriaco (Расея); Duze Pe (Польшча).
Гісторыя: Гурт "Чырвоным па Беламу", з'явіўся на сьвет напрыканцы 2004 году.
Закладальнікам й ягоным лідарам з'яўляецца Кроў. Перад выхадам чацьвёртага альбома
"Крывавы Сакавік" (2007) шэрагі гурта папоўніліся новымі ўдзельнікамі. Далучыліся
маладыя выканаўцы з Беларусі: Realize, Zeman, Jaycop й вядомы DJ з Польшчы: DJ Spox.
ЧпБ да сёняшняга дня зьяўляецца амаль адзіным і напэўна самым вядомым беларускамоўным
рэп-гуртом.( http://amb-ent.com/chyrvonym_pa_belym )
16 ліпеня, 19:00, Машэрава, 8 (пл.Перамогі)
Сустрэча й прэс-канферэнцыя з гуртом Чырвоным па Белым,
з нагоды выхаду новага альбому "Крывавы сакавік"
Пытаньні, аўтографы, фота.
Можна будзе набыць новы альбом.
Уваход вольны!
www.krou-cpb.com
Новы альбом Чырвоным паБелым!
- Кастусь Капялюш
- Сябар
- Posts: 153
- Joined: 4.03.2007 - 11:22
- Location: Горадня