Page 1 of 3

Відэа з канцэртаў, кліпы і інш.

Posted: 20.07.2007 - 16:52
by anon1m
Ці можа хто-небудзь даслаць мне відэа з канцэртаў N.R.M., кліпы і інш. ??? Адкажыце, аб умовах дамовімся. У мяне ёсць толькі "Home video" (як я зразумеў, гэта відэа з туру па Беларусі), відэа з канцэрту ў Баранавічах, кліпы "Паветраны шар", "Менск і Мінск", "Гадзючнік", "Тры чарапахі" (з канцэрту ў Варшаве). Калі хто ведае, дзе ў Інтэрнэце можна спампаваць што-небудзь, дайце спасылку.

Posted: 20.07.2007 - 19:27
by Motta
мне таксама цікава.

Posted: 20.07.2007 - 19:35
by ales.by
http://www.youtube.com/watch?v=IEc83oud ... ed&search=
Там жа зможаш знайсьці яшчэ шмат цікавага

Posted: 21.07.2007 - 01:29
by anon1m
ales.by wrote:http://www.youtube.com/watch?v=IEc83oud ... ed&search=
Там жа зможаш знайсьці яшчэ шмат цікавага
Дзякуй вялікі, калі яшчэ падкажаш, як яго адтуль спампаваць можна, дык зусім добра будзе (я паўгадзіны спрабаваў...)

Posted: 21.07.2007 - 01:41
by Zap
anon1m, раней можна было праз keepvid.com, але потым здаецца прыкрылі. Усё роўна лягчэй будзе скантактатаваць з чалавекам і ўзяць у яго на дысках)

Posted: 21.07.2007 - 12:08
by ales.by
З keepvid.com я нядаўна пампаваў.

А вось можа хто-небудзь ведае як адсюль спампаваць
http://ant1killer.livejournal.com/42725.html#cutid1

Posted: 21.07.2007 - 23:13
by Zap
Хм, здаецца ж таксама кіпвід браў адтуль

Posted: 22.07.2007 - 01:20
by anon1m
Ну дык дапаможа мне хто-небудзь з відэа???

Posted: 22.07.2007 - 02:15
by Zap
Пачакай, на басах усе.

Posted: 22.07.2007 - 18:38
by Ultrabelarus
Вярнуліся:)
Адразу пытанне ў лоб, хто запісваў учорашні выступ НРМ?

Posted: 23.07.2007 - 02:33
by Zap
Ultrabelarus, у мну толькі апошнія пяць песень.

Posted: 25.07.2007 - 01:20
by anon1m
а з Басовішча-2007 можна дзе-небудзь відэа спампаваць. На tut.by чытаў, што радыё "Рацыя" здымала... на сайт радыё зайсці не магу - Касперскі крычыць, што там вірус...
P.S. Яшчэ раз звяртаюся: ці можа хто-небудзь даслаць мне відэа з канцэртаў N.R.M., кліпы і інш. ??? Аб умовах дамовімся.

Posted: 25.07.2007 - 15:25
by Уладзмер
З ютубі можна спампаваць з дапамогай плагіна да файрфокса, дакладна ён мае назву videodownloader. Пры устаноўцы з'яўляецца іконка на панэлі знізу, адкрываеш патрэбную старонку, націскаеш на іконку, адчыняецца попап, у якім прамые спасылкі.

Posted: 25.07.2007 - 20:20
by slamman
у мяне есьць каардынаты хлопца які здымаў на камеру

Posted: 25.07.2007 - 22:42
by Raider
slamman wrote:у мяне есьць каардынаты хлопца які здымаў на камеру
Ну й як яго клічуць?
Як яго знайсьці? :?:

Posted: 25.07.2007 - 23:07
by Kascjuszka
anon1m, выдалі Каспера!

Posted: 25.07.2007 - 23:42
by Сірожа
А яшчэ прасцей перад патрэбнай спасылкай напісаць kiss. Напрыклад:
было:
http://www.youtube.com/watch?v=IEc83oud ... ed&search=
стала:
http://www.kissyoutube.com/watch?v=IEc83oud4Ck&mode=related&search=

Захоўваць у фармаце flv.
Пішыце, калі дапамагло.

Posted: 26.07.2007 - 02:15
by anon1m
Сірожа wrote:А яшчэ прасцей перад патрэбнай спасылкай напісаць kiss. Напрыклад:
было:
http://www.youtube.com/watch?v=IEc83oud ... ed&search=
стала:
http://www.kissyoutube.com/watch?v=IEc83oud4Ck&mode=related&search=

Захоўваць у фармаце flv.
Пішыце, калі дапамагло.
У мяне чамусці не атрымалася....
Уладзмер wrote:З ютубі можна спампаваць з дапамогай плагіна да файрфокса, дакладна ён мае назву videodownloader. Пры устаноўцы з'яўляецца іконка на панэлі знізу, адкрываеш патрэбную старонку, націскаеш на іконку, адчыняецца попап, у якім прамые спасылкі.
Плагін спампаваў, ды толькі ня ведаю, як яго устанавіць...

А вось праз keepvid.com атрымалася :P

P.S. Можа ўсё ж такі хто-небудзь запіша мне відэа...

Posted: 26.07.2007 - 09:12
by Сірожа
Калі ўжо перайшоў на спасылку
http://www.kissyoutube.com/watch?v=IEc83oud4Ck&mode=related&search=
трэба націснуць Download Now і ў акенцы захоўвання пазначыць фармат flv. У мяне ўсё атрымоўваецца. :D

Posted: 26.07.2007 - 11:21
by anon1m
Сірожа wrote:Калі ўжо перайшоў на спасылку
http://www.kissyoutube.com/watch?v=IEc83oud4Ck&mode=related&search=
трэба націснуць Download Now і ў акенцы захоўвання пазначыць фармат flv. У мяне ўсё атрымоўваецца. :D
Зараз усё атрымалася :D Дзякуй!