Page 1 of 4

24–26.08.2007 Be2Gether. Нарвілішкі, Летува

Posted: 24.07.2007 - 14:44
by Slaver
Be2Gether

24-26 жніўня на мяжы Эўразьвязу і Беларусі адбудзецца грандыёзны фэстываль з удзелам вядучых эўрапейскіх камандаў. Акцыя ладзіцца ў Нарвялішках, літаральна ў некалькіх мэтрах ад беларуска-літоўскай мяжы. Арганізатары запрасілі да ўдзелу вядучыя літоўскія, польскія і беларускія каманды, а ў якасьці хэдлайнэраў тут выступяць гурты Morcheeba і Bloodhound Gang!

Morcheeba, Bloodhound Gang, Poets of the Fall, Myslovitz, The Young Knives, Datarock, Alex Gopher, Zion Train, Leaves, New York Ska-Jazz Ensemble, DJ Food & DK, Ляпис Трубецкой, Andrius Mamontovas, The Leaves, G&G Sindikatas, Skamp, Tanel Padar & The Sun, dr.Green, Pieno Lazeriai, Radioshow, Tribes of the City, mountainside, DRUM ECSTASY, iR, IQ48, Brainers, Boogaloo, Nesakyk Mamai, Joana & The Wolf, Boogaloo DJs, Metal on Metal DJs…


Як трапіць на Be2gether чытайце на «Тузіне Гітоў»!

Posted: 24.07.2007 - 15:26
by Zap
Я толькі калі зь НЯмеччыны па шляху)

Posted: 24.07.2007 - 22:12
by macie3k
Slaver, samym vialikim šryftam pavinien Mamontovas być ;) Heta samy zasłužany dla litoúskaj sceny muzyka, vykonuje muzyku z miažy rocku, folku, bardaúskaj pieśni, navat elektroniki (na ščaście jaje vielmi mała ;) ), napisaú muzyku da šmatlikich mjuzykłaú, TV-pragramaú, etc. Kali chtości źjedzie na fest - abaviazkova schadzicie na jahony kancert!

Posted: 24.07.2007 - 23:33
by QzWeR
Калі пашпарт знайду, то там і сустрэнемся!

Posted: 25.07.2007 - 18:26
by Alonka
Квіток каштуе 26 эўра на 3 дні.

Posted: 25.07.2007 - 23:18
by VOLNY
А што там з зніжкамі беларусам? І з візамі? Алёна, дзе можна даведацца больш?

Posted: 26.07.2007 - 17:04
by Michel Angelo
І сапраўды спачатку было столькі інфы пра тое, што беларусы змогуць паехаць са зніжкамі, што нават візы будуць непатрэбныя, а дастаткова будзе мець толькі квіток і гэтак далей. Нешта зараз пра гэта не чуваць. Дакладна ведаю, што кемпінг будзе каштаваць 3 даляры - суткі. І напэўна наведаю гэты фэст. А хто ведае, ці далёка ад Нарвялішак да Вільні?

Posted: 26.07.2007 - 17:20
by Alonka
Michel Angelo,

Image

Пра адсутнасьць візаў для беларусаў ніхто ніколі не казаў, бо такога наўпрост ня можа быць (гэта як у краму бяз грошай хадзіць). Кажуць, што іх будуць хутчэй рабіць.
Пра зьніжкі на квіткі нічога ня ведаю.

Posted: 1.08.2007 - 16:40
by Slaver
Карацей, квіткі ў турфірмах каштуюць па 32 эўра. Плюс 25 эўра за тое, каб яны візу зрабілі. Можна рабіць самому, але да фэсту можна і не зрабіць :)

Posted: 4.08.2007 - 13:10
by Dzik
Едзем, пох!
ДАЛУЧАЙСЯ!

Posted: 9.08.2007 - 00:32
by Kascjuszka
Да млін, не выглядайце недарэкамі!=(
За 5 км ад Нарвілішкаў перайшлі мяжу па лесе і фэст і нехір замарочвацца.
ёлы-палы

Posted: 9.08.2007 - 17:57
by Alonka
Kascjuszka, глядзі, каб замест фэсту не давялося бавіць час за кратамі :lol: .

Posted: 9.08.2007 - 20:32
by VOLNY
Alonka, ты ж едзеш? Што чуваць? Візу я раблю, але з квіткамі як там?

Posted: 10.08.2007 - 00:19
by Alonka
VOLNY, хм... знайшоў у каго пра квіткі пытацца...

Posted: 10.08.2007 - 11:34
by VOLNY
Alonka, ))) ну, думаў, чула дзе. Выпадкова)

Posted: 13.08.2007 - 14:11
by Slaver
Толькі што стала вядома, што арганізатары фэстывалю зьбіраюцца запрасіць N.R.M.
На жаль, яшчэ адзін фэстываль пераўтвараецца ў палітычную акцыю…

Posted: 13.08.2007 - 14:26
by Raider
Slaver, а яны пасьпеюць на канцэрт у Магілёў?

Posted: 13.08.2007 - 14:42
by macie3k
Slaver wrote:На жаль, яшчэ адзін фэстываль пераўтвараецца ў палітычную акцыю…
Ну што ж, падтрымаць апазiцыонные гурты зь Беларусі - гэта модна...

Posted: 13.08.2007 - 16:24
by Андрэй
Падкажыце хто турфірму, што робіць візы і павязе на гэты фэст? Калі там будзе НРМ -- паеду.

Posted: 13.08.2007 - 16:44
by VOLNY
Праўда? НРМ - гэта крута. Я праўда ў любым выпадку збіраюся ехаць. Рады за НРМ. А Вы, сп. Slaver, неяк неправільна, на мой погляд, успрымаеце. Калі так кажа БТ, я разумею, але ад Вас не чакаў. Хопіць блытаць музыку з палітыкай. Гэта прэрагатыва нашых СМІ.
Андрэй, зайдзі на форум афіцыйнага сайта: там ёсць топік беларусаў.
http://www.b2g.lt/forumas/topic.php?id=21&page