Page 1 of 1

Пытаньні да удзельнікаў гурта ды яго кіраўніцтва

Posted: 15.10.2005 - 21:35
by Megaloman
Такім чынам, думаю, шмат хто з фэнаў гурта жадалі б задаць свае пытаньні яго ўдзельнікам, кіраўніцтву. Магчыма, тыя пытаньні, прапановы, проста словы падтрымкі ці прызнаньня ў любві к гурту, што будуць з’яўляцца ў гэтай тэме, як-небудзь, з дапамогай адміна, будуць перадавацца непасрэдна адрасатам, і, спадзяюся, часам нават будуць з’яўляцца іх адказы.

Posted: 15.10.2005 - 21:37
by Megaloman
Ітак, распачнем.
Мяне даўно турбуюць некалькі пытаньняў, яны, напэўна, больш да дырэктара гурта, але калі на іх адкажуць удзельнікі, таксама будзе добра.

1. Пачну здалек. Сеньня склад гурта скаладаюць вельмі таленавітыя, разнастайныя музыкі. Гэта прывяло да таго, што удзельнькі гурта, акрамя непасрэдна НРМ, прымаюць удзел у розных праектах – Zet, Pete Paff, Гарадскія, Крыві, Крамбамбуля, ды іньшыя. Усе гэтыя праекты, як і сама НРМ, патрабуюць шмат часу ды сілаў, пад час запісу альбомаў ці пад час канцэртаў. Хаця канцэртаў даецца не так шмат, як жадалася б, усе адно можна сцвярджаць, што музыкі пастаянна ў працы, і свабоднага часу амаль няма. Ды й наогул, час неспакойны, вакол дыктатура, хутка выбары. Але – тут падыходжу да свае галоўнае думкі, - тым не меньш, мушу меркаваць, што нельга забываць пра сваю гісторыю. У групы з’яўляюцца новыя прыхільнікі, аднак набыць першыя альбомы на дысках немагчыма. Вам самім не сорамна? Так, канешьне, Вы можаце параіць набыць касэты, але, адразу скажу, што гэта нават не ўчорашні дзень – гэта ўчорашнее стагоддзе. Любы запіс заходніх ці рускіх гуртоў 80-х, 70-х, 60-х любы меламан можа набыць на кружэлцы, а альбомы 95, 96, 98 гадоў самага папулярнага рок-гурта Беларусі – не!
Калі будзе выпраўлены гэты хіб?
Я ужо не кажу пра альбомы “Мроі”, бо, прачытаўшы кнігу, камусьці пажадаецца пачуць што-небудзь і з гэтага гурта.
Ды давайце разбярэмся спачатку хаця б з адным гуртом.

Калі прайцісь па асобных альбомах, то яшчэ больш крыўдна гэта таму, што тыя ж “Пашпарт” ды “Акустыка” выдавалісь на дысках. Выдавалісь асобным тыражом. Нават і зараз у Злучаных Штатах ёсьць магчымасьць набыцьця таго ж “Пашпарту”. Чым Беларусь горш? Нават чуў, што іх перавыданьне стаіць з-за пытаньня аб выдаваецкіх правах на гэтыя альбомы з боку гуказапісваючай фірмы (магчыма, памыляюся). Але ж нават калі й так, няўжо так шмат яны просяць, што гэта непад’емная сума для гурта? Калі гэта лухта, тым боьш не зразумела бездзейнасьць у гэтым напрамку.

Што датычыцца “ЛаЛаЛаЛа” ды “Одзірыдзідзіны”, то тут ня ведаю, ці ёсьць магчымасьць той запіс, што існуе на касэце, перавесьці ў якасьць дыска. Калі магчыма, то чаму не робіцца? Калі не, то вось тут і трэба музыкам, нягледзячы на занятосьць, знайсьці час, і перазапісаць гэтыя альбомы. Тым больш, што добры кавалак працы ў гэтым напрамку быў зроблены пад час выданьня “Справаздачы” – тры песьні з дзевяці на “Одзірыдзідзіне” ды пяць з дванаццаці на “ЛаЛаЛаЛа” ужо гатовыя! Ды й тыя, што не папалі на гэты зборнік, раз-пораз выконваюцца пад час канцэртаў, і не павінны выклікаць цяжкасьцяў пры запісу для перавыданьня – “Нацыя”, “Лепей ня будзе” ды іньшыя.

Карацей, пытаньне: калі будзе магчымасьць набыць вышэй пералічаныя альбомы на кружэлцы?

2. Як ідзе справа над новым альбомам, калі плянуецца яго выданьне? Ці войдуць у яго “Рок-н-рол не ўратуе нас” ды “Дзесяць”?

Ну і, канешне ж, посьпехаў і натхненьня музыкам!

Posted: 15.10.2005 - 23:24
by Zap
Як я ведаю, гэтых песьняў там ня будзе..
А наконт кружэлек.. Я лічу што музыкі маюць прычыны па якой не перавыдаюць гэтыя альбомы.

Posted: 16.10.2005 - 13:27
by Alonka
Zap, так, маюць. І прычына гэтая - лянота :lol:

Для ўсіх:
была такая думка - зрабіць на сайце адмысловы разьдзел "faq", у якім музыкі змаглі б адказваць на пытаньні фэнаў. Бачу, што гэта насамрэч слушная ідэя. Такім чынам, пакідайце пытаньні ў гэтай тэме, мы будзем іх праглядаць і перадаваць гурту. І час ад часу на сайце абавязкова будуць зьяўляцца адказы нашых паважаных міністраў.

Posted: 16.11.2005 - 15:02
by ANDREI
Аў мяне ёсьць пытаньне да ўсіх нрмаўцаў::
Паважаныя, як вы ставіцеся да таго што пачаў існаваць фан-клюб вашага гурта???
Да што вы ад яго чакаеце????

Posted: 16.11.2005 - 20:30
by Андрэй
Zap wrote:Як я ведаю, гэтых песьняў там ня будзе..
А наконт кружэлек.. Я лічу што музыкі маюць прычыны па якой не перавыдаюць гэтыя альбомы.
будуць грошы -- будуць перавыданьні

Posted: 18.11.2005 - 06:10
by Megaloman
Дарэчы, як там наконт адказаў?