Page 1 of 2

Сіла беларускай мовы!

Posted: 3.08.2007 - 22:50
by Raider
Прадстаўце сабе такую сітуацыю:
Сёння, 3 жніўня, шпацыраваў з сябрам у парку. Праходзілі недалёка ад аднога з атракцыёнаў, размаўлялі па-беларуску, зразумела. Гэта пачула касірка, мабыць чыстая беларуска. Паклікала нас. Яна была вельмі здзіўліна :shock: , што яшчэ ёсьць такія людзі, якія размаўляюць па-беларуску. Прычым самая яна таксама размаўляла на роднай мове. Казала, што мы малайчыны, так і далей трымаць трэба, што гэта вельмі выдатна і далей у гэтым жа духу. Скончылася ўсё тым, што яна дала нам бясплатныя квіточкі на атракцыён.
Як яна выразілася, за нашую мову!
Ну, чаму б не выкарыстаць іх.
Вось яна магутная беларуская мова.
:lol:

Posted: 4.08.2007 - 01:40
by Zap
Павядзем наступны мітынг туды, нахаляву катацца..

Posted: 4.08.2007 - 09:31
by Marnatrauny
Гы :) Для беларускамоўных такая сытуацыя звыклая :)
Мяне аднойчы кантралеры адпусьцілі (забыўся на праязны), калі пачулі, што я па-беларуску размаўляю. Толькі папрасілі ў доказ што з Караткевіча зачытаць. Я памятаваў "Калі ідуць на абардаж" :)

Posted: 4.08.2007 - 10:01
by Raider
Насамрэч, трэба распаўсюджваць беларускую мову.
А то так журботна робіцца, калі ідзеш па вуліцы, і толькі ты
размаўляеш на роднай мове.
А усё вакол гэтаму дзівяцца.

Posted: 4.08.2007 - 18:02
by ГарынычЪ
Насільна нікога не прымусіць гаворыць на беларускай мове. А энтузіястаў усё не прыбаўляецца :(

Posted: 4.08.2007 - 18:09
by Ultrabelarus
О, кантралёры насамрэч вельмі свядомыя людзі, мяне ў электрычцы злавілі, размаўляў я па-беларуску, меў значык "за свабоду" і я пачуў геніяльную фразу: Што, "За свабоду" - значыць "За без білета?"

Posted: 4.08.2007 - 19:44
by Raider
Гэта зразумела.
Існуюць розныя людзі, з рознымі думкамі й асацыяцыямі.

Posted: 5.08.2007 - 16:05
by Alonka
ГарынычЪ, можна падумаць, Вы па-беларуску размаўляеце :lol: .

Re: Сіла беларускай мовы!

Posted: 9.08.2007 - 00:38
by Kascjuszka
Raider wrote:Прадстаўце сабе такую сітуацыю:
Сёння, 3 жніўня, шпацыраваў з сябрам у парку. Праходзілі недалёка ад аднога з атракцыёнаў, размаўлялі па-беларуску, зразумела. Гэта пачула касірка, мабыць чыстая беларуска. Паклікала нас. Яна была вельмі здзіўліна :shock: , што яшчэ ёсьць такія людзі, якія размаўляюць па-беларуску. Прычым самая яна таксама размаўляла на роднай мове. Казала, што мы малайчыны, так і далей трымаць трэба, што гэта вельмі выдатна і далей у гэтым жа духу. Скончылася ўсё тым, што яна дала нам бясплатныя квіточкі на атракцыён.
Як яна выразілася, за нашую мову!
Ну, чаму б не выкарыстаць іх.
Вось яна магутная беларуская мова.
:lol:
ды млін, такая штука паўсюдна здараецца. рэакцыя на белмову - 90% пазітыўная!

Posted: 9.08.2007 - 14:03
by Raider
Kascjuszka, так, сапраўды людзі пазітыўна ставяцца да беларускай мовы.
Часта да мяне падыходзілі людзі, калі чулі, што я размаўляю па-беларуску.
Але, каб беларуская мова яшчэ й прыносіла матэрыяльную выгаду, такое не часта адбываецца.

Posted: 12.08.2007 - 02:45
by Kascjuszka
Raider, то бок, ты лічаш, што калі будзеш клянчыць з белмовай на вуснах - абагацісься?? я так разумею?

Posted: 12.08.2007 - 10:06
by Raider
Kascjuszka, не, я не гэта меў на ўвазе. Вельмі смешна, як ты мог такое падумаць. :lol: Мне здавалася, мяне ўсе зразумелі. Я гаварыў, нават прадставіць сабе не мог, што размова на беларускай мове, можа аказаць такі эфект.

Posted: 12.08.2007 - 16:58
by Slaver
Raider, не зьвяртай увагі на Kascjuszka, ён вядомы правакатар яшчэ з часоў «жывой» гасьцёўні сайта N.R.M. :)

Posted: 12.08.2007 - 17:38
by Raider
Slaver, добра, што перасьцярог.

Posted: 13.08.2007 - 10:09
by Уладзмер
Дык Kascjuszka з КДБ :)

Posted: 13.08.2007 - 13:02
by Slaver
Уладзмер, цсссс, не палі ўсіх!

Posted: 13.08.2007 - 14:30
by Raider
:D Мы павінны ведаць сваіх КДБ-шнікаў! :D

Posted: 16.08.2007 - 07:15
by Kascjuszka
БОЖА МОЙ... Шо вы тут пішаце?!?!

запаліўся..

Posted: 16.08.2007 - 18:57
by Ultrabelarus
Kascjuszka wrote:БОЖА МОЙ... Шо вы тут пішаце?!?!

запаліўся..
Ну як што? Цябе абмяркоўваем :)

Posted: 16.08.2007 - 22:07
by Raider
Kascjuszka, галоўнае, каб ты нас нікому не здаў! :twisted: