Page 1 of 5

22.09.2007 Фэст «Права быць свабодным»

Posted: 23.08.2007 - 09:52
by Уладзмер
22 верасьня ў Луцку мае адбыцца фэст з удзелам натупных калектываў:

На цяперашні момант дасягнуты дамоўленасьці на ўдзел ад гуртоў: Крама, Neuro Dubel, ULIS, Tav.Mauzer, B:N:, Сьцяна і Тінь Сонця (Украіна). Таксама вядуцца перамовы з гуртом N.R.M. і зоркамі ўкраінскага року.

Інфармацыя ўзята з http://music.fromby.net.

Плануем свой час і грошы :).

Posted: 23.08.2007 - 13:56
by Zap
А я вучуся па суботах.

Posted: 23.08.2007 - 15:23
by Андрэй
Zap wrote:А я вучуся па суботах.
адну суботу можна і прапусціць

Posted: 23.08.2007 - 16:37
by Zap
А можа я адказны вучань.

Posted: 23.08.2007 - 19:28
by Raider
Zap wrote:А можа я адказны вучань.
Тады табе не пашанцавала. :lol:

Posted: 23.08.2007 - 22:41
by Юрый
Хто едзе і хто ведае, як туды даехаць? Са мной паедуць яшчэ 2-3 чалавекі. Такое нельга прапусьціць!! :roll: Невядома, калі яшчэ мы пабачым гэтыя гурты на Радзіме..(( :cry:

Жыве Rock`n`Roll!!! :belarus:

Posted: 24.08.2007 - 10:57
by Motta
А магчыма подрабязней пра фэст...
Напрыклад, на якім цягніку можна дабрацца да Луцку...

Posted: 24.08.2007 - 11:50
by Юрый
Я ўчора пашукаў, але не знайшоў прамога цягніку зь Менска..Толькі аўтобус з Баранавіч, ці даехаць на цягніку да Роўна, а там, кажуць, ходзяць маршруткі да Луцку..
Пачакаем, хутка запрацуе сайт, напэўна напішуць, як дабрацца..

Posted: 27.08.2007 - 01:22
by Kascjuszka
Я паеду! дажыць бы толькі!!!

Posted: 27.08.2007 - 12:45
by Мікалай
Kascjuszka, ага, я таксама!!

Posted: 28.08.2007 - 01:13
by Michel Angelo
І я напэўна паеду.

Posted: 28.08.2007 - 09:42
by Zap
22-23га ў Менску анімэфэст))

Posted: 28.08.2007 - 11:06
by Уладзмер
Zap wrote:22-23га ў Менску анімэфэст))
Гы, знайшоў з чым параўноўваць.

ЗЫ: Kascjuszka так сама еду, даўно мы з табой піва не пілі.

Posted: 28.08.2007 - 14:26
by Raider
Давайце ўсе сустрэнімся дзе-небудзь у Менску й паедзім разам.
Як вы на гэта глядзіце?

Posted: 28.08.2007 - 14:37
by Dzik
Трэба ехаць...

Posted: 28.08.2007 - 14:40
by Андрэй
Raider wrote:Давайце ўсе сустрэнімся дзе-небудзь у Менску й паедзім разам.
Як вы на гэта глядзіце?
А вы такі галодны? Што вы прапаноўваеце нам з'есьці? А піва будзе, на запівон? :lol:

Posted: 28.08.2007 - 17:59
by Raider
Андрэй, трохі не зразумеў, але відавочна нешта цікавае.
Прычым тут есьці?
Ну, калі вы так жадаеце можна й па-асобнасьці ехаць.

Posted: 28.08.2007 - 20:53
by zmrok
Raider wrote:Андрэй, трохі не зразумеў, але відавочна нешта цікавае.
Прычым тут есьці?
Ну, калі вы так жадаеце можна й па-асобнасьці ехаць.
Raider, ты напісаў "паедзім", замест "паедзем". А вось адказны сябар Андрэй прачытаў гэтае слова на расейскі манер (поедИм).
Я яшчэ ня ведаю. Можа і я па суботам вучыцца буду. Хаця... не, трэба паехаць :)

Posted: 28.08.2007 - 22:26
by Raider
Цікава атрымліваецца, :D :D :D я нават не заўважыў. Але піва, ўпэўнен, усё роўна будзе.

Posted: 29.08.2007 - 01:44
by Юрый
Raider, падтрымліваю ідэю!! Паехалі разам! Разам весялей!