Page 1 of 2

31.08.2007 Аўтограф сэссія Крамы

Posted: 24.08.2007 - 10:14
by Андрэй
З нагоды выхаду дыску «Усё жыцьцё - дзіўны сон» гурт «Крама» пры падтрымцы «Тузіна Гітоў» ладзіць адкрытую прэс-канфэрэнцыю і аўтограф-сэсію ў самай буйной дыскарні «Містэрыі гуку», што ў гандлёвым цэнтры «Рыга» ў Менску (вул. Сурганава, 50). Пачатак – 31 жніўня ў 18:00. Запрашаюцца ўсе жадаючыя.
Тэлефон для даведак - (029) 671-58-65

Posted: 24.08.2007 - 10:21
by Zap
А дыскі будуць?

Posted: 24.08.2007 - 21:33
by Raider
Пэўна будуць.
Ну, нарэшце дачакаліся! Даўно ўжо пра Краму нічога не чуваць. А калі яны апошні дыск выпусьцілі? Я нават не памятаю.

Posted: 24.08.2007 - 21:36
by Андрэй
Raider wrote:Пэўна будуць.
Ну, нарэшце дачакаліся! Даўно ўжо пра Краму нічога не чуваць.
адразу бачна, што вас не было на Басах :)

Posted: 24.08.2007 - 22:08
by Alonka
Кажуць, што зусім слабенькі альбомчык... :roll:

Posted: 24.08.2007 - 22:15
by Zap
Затое дызайн файны)

Posted: 25.08.2007 - 09:06
by Raider
А дзе яго можна паслухаць? І дзе вы бачылі яго дызайн? Няўжо ў крамах ужо прадаецца?

Posted: 25.08.2007 - 17:01
by Ultrabelarus
Прадаваўся на басах за 30 злотых

Posted: 25.08.2007 - 17:09
by Raider
Alonka wrote:Кажуць, што зусім слабенькі альбомчык... :roll:
Новы альбом N.R.M. таксама выклікаў шмат спрэчак. З пачаткі аб ім зусім гаварылі як аб слабенькім, а потым высветлілась, што ён адзін з самых лепшых НРМаўскіх, калі не лепшы. Так, што трэба паслухаць.
Думаю тут будзе такая ж сітуацыя. Не дарма ж яны цэлы год працавалі?

Posted: 25.08.2007 - 20:10
by ПОСТscriptum
Alonka wrote:Кажуць, што зусім слабенькі альбомчык... :roll:
Паслухаўшы "Неба лёс арла" чакаеш больш выдатнага альбому чым "слабенькага".

Posted: 27.08.2007 - 12:20
by Zap
Raider, ну дызайн, здаецца, такі: http://adliga.com/public_interest/krama/

А пра "высветлілась, што ён адзін з самых лепшых НРМаўскі" пасьмяяўся)

Posted: 27.08.2007 - 18:56
by Raider
Zap, насамрэч, цікавы дызайн.
Вялікі дзякуй за спасылку.

Posted: 29.08.2007 - 19:25
by Андрэй

Posted: 29.08.2007 - 20:39
by Raider
Я нешта не зразумеў: калі адбудзецца прэс-канфэрэнцыя 30 або 31-га жніўня?

Posted: 30.08.2007 - 19:29
by Slaver
Кажуць, што зусім слабенькі альбомчык...
Вашше-та альбом тыпова крамаўскі, тыпова рок-н-рольны. То бок, нічога падобнага на мае любыя іхныя песьні, кшталту «Здраднік», «Канада» ці «Я не вярнусь сюды», няма…

Posted: 30.08.2007 - 19:33
by Alonka
Raider wrote:
Alonka wrote:Кажуць, што зусім слабенькі альбомчык... :roll:
Новы альбом N.R.M. таксама выклікаў шмат спрэчак. З пачаткі аб ім зусім гаварылі як аб слабенькім, а потым высветлілась, што ён адзін з самых лепшых НРМаўскіх, калі не лепшы. Так, што трэба паслухаць.
Думаю тут будзе такая ж сітуацыя. Не дарма ж яны цэлы год працавалі?
Вы не зусім зразумелі пра што ідзе гаворка. Калі адзін слухач скажа, што альбом не спадабаўся, гэта яшчэ ня значыць, што ён слабы. НРМ сьвядомыя людзі з самага пачатку прызналі цікавым. Можа, й ня лепшым, але менавіта ЦІКАВЫМ. Пра Краму гэтыя ж людзі сказалі, што ні воднага гіта. Паслухалі і забылі. І працавалі яны зусім ня год. Нагадаць, калі "Хавайся ў бульбу" выйшаў? ;) . Але ж слухаць я нікому не забараняю, калі ласка, проста чарговае меркаваньне для гісторыі :) .

Posted: 30.08.2007 - 20:08
by Raider
Так, альбом "Хавайся ў бульбу" выйшаў у 2001 годзе. Тады, што атрымліваецца шэсць гадоў яны дарма працавалі?

Posted: 31.08.2007 - 13:44
by Kascjuszka
Я там буду

Posted: 31.08.2007 - 20:51
by Zap
Маглі б інтэрв'ю неяк на калёнкі пусьціць, а то неяк ціха й сумбурна атрымалася.
Але дыск я падпісаў.
Я крут.

Posted: 31.08.2007 - 22:44
by Raider
Мы ўсе падпісалі. Мы ўсе крутыя!