Page 1 of 2

Шукаю сяброў

Posted: 17.09.2007 - 19:22
by Vitaut
Вечар добры, паважанае спадарства! :)
Завітаў на ваш форум, бо жадаю знайсьці СВАБОДНЫХ сяброў.
Зараз у мяне іх ня вельмі шмат. Жыву ў Менску.
Ўжо год, як прыняў бок Маладога Фронту.
Мая пошта: [email protected]
Пішэце калі Ласка! Можам сустрэцца, пагутарыць (калі ёсьць жаданьне). 8)
Vitaut.

Posted: 17.09.2007 - 19:57
by Slaver
Па-першае, ды й па-другое па-n-нае… Чытай уважліва форум, каб не задаваць пытаньняў ды й у непатрэбных разьдзелах!

Posted: 18.09.2007 - 16:23
by Vitaut
Я амаль што першы раз на вашым форуме. Калі ласка, падрабязней можна, што мною было зроблена ня так? Ды й чаго гэты разьдзел непатрэбны? Няўжо дрэнна шукаць сяброў? Калі ласка, патлумач сваю думку падрабязней!

Posted: 18.09.2007 - 18:19
by Slaver
Vitaut, шукаць сябраў — нядрэнна. Дрэнна ня ведаць мінімальных правілаў інтэрнэт-этыкету: дзе задаваць пытаньня, як задаваць пытаньні, чытаць правілы кожнага форуму. Тэма была зьмешчаная ў непатрэбны разьдзел «Афіша». Апроч таго, ты пакідаў паведамленьні ў іншых топіках.

А наконт пошуку сяброў: па колькі гэта форум НРсМ, ёсьць адпаведная тэма для ўсіх новых сябраў фан-клюбу і для іх стасункаў.

Posted: 18.09.2007 - 19:10
by Zap
Vitaut, славер у нас даўно ператварыўся ў нешта неверагоднае пад уплывам дэкадэнсу, ськептыцызму, КХПізму й канцэртаў розных польскіх гуртоў, не крыўдуй на яго)

Re: Шукаю сяброў

Posted: 19.09.2007 - 00:29
by Kascjuszka
Vitaut wrote:Вечар добры, паважанае спадарства! :)
Пішэце калі Ласка! Можам сустрэцца, пагутарыць (калі ёсьць жаданьне). 8)
Vitaut.
пішыце-пішыце! дапішыцесь:)
КэйДжыБі задзёўблі ўжо!

Posted: 19.09.2007 - 00:43
by Vitaut
Slaver, вялікі дзякуй за тлумачэньні! Я ж кажу: амаль што першы раз. Прашу выбачэньня і буду выпраўляцца. Спадзяюся, застанемся сябрамі? А калі зноў што будзе ня так, спадзяюся, паставішся трывальна да гэтага і распавядзеш, як трэба рабіць правільна.
З павагаю, Vitaut.

Posted: 19.09.2007 - 00:48
by Kascjuszka
чувак год як у МФе і нямае сяброў... дзіўна-дзіўна...

Posted: 19.09.2007 - 00:53
by Vitaut
Kascjuszka, я маю сяброў, але мала (3) і не ў Менску. Бо я сам родам ня з Менску. (г. Пружаны, Берасьцейская вобласьць.) Таму і завітаў на форум (два тыдні, як набыў кампутар).

Posted: 19.09.2007 - 00:57
by Vitaut
І што азначае "КэйДжыБі" і чым яны цябе так задзёўбілі?

Posted: 19.09.2007 - 01:16
by Vitaut
Zap, дзякуй за падтрымку! Жадаеш - пішы. Буду вельмі задаволены.

Posted: 19.09.2007 - 14:54
by Raider
Vitaut wrote:І што азначае "КэйДжыБі" і чым яны цябе так задзёўбілі?
Я так разумею "КэйДжыБі" азначае КДБ. А цябе, што не задзёўблі? :lol:

Posted: 19.09.2007 - 16:01
by Vitaut
А, вы пра іх... Задзёўбілі. Яшчэ як. Дык што, вы мяне за аднаго з іх лічыце? :?: Так, ці што? :x

Posted: 19.09.2007 - 17:04
by Zap
У нашый краіне кожны суразмоўнік патэнцыйны КДБшнік. Так што трэба асьцярожна)

Posted: 19.09.2007 - 17:45
by Slaver
Vitaut, чувак, усё нармуль. Мы народ такі жорстка-сьцёбны :))

Posted: 19.09.2007 - 20:36
by Кастусь Капялюш
Яшчэ б мы былі ня жорсткімі, калі гэтае самае КейДжыБі заробак нерэгулярна плоціць... калі б нам плацілі рэгулярна м былі б добрымі і пяшчотнымі)

Posted: 19.09.2007 - 21:48
by Дзед_Мiнай!
Фэлікс Дзяржынскі - FOR EVER! :belarus:

Posted: 19.09.2007 - 21:55
by Vitaut
Ну, Raider, і дзе ты быў?

Толя (з Серабранкі каторы), магу даць яшчэ якую музыку беларускіх гуртоў (b:n, напрыклад), калі жадвеш!

Дзед Мінай, вітаю! Як справы? Набыў значкі?

Posted: 19.09.2007 - 21:59
by Vitaut
Zap, ну як, не сустрэў КДБ?

Posted: 20.09.2007 - 10:17
by Slaver
Vitaut, Zap сустрэў нас, а гэта яшчэ горш :)