Page 1 of 1

Беларускія песні

Posted: 23.09.2007 - 13:42
by Belegion
Добры дзень шаноўныя!

Я вельмі люблю беларускую мову,асабліва беларускую музыку.Часам і сам пішу вершы,песні.Але я амаль нікому яшчэ іх не паказваў.Буду вельмі рад калі вы спыніце тут сваю увагу і дадзіце мне сваю адзнаку.Дзякуй!

Posted: 23.09.2007 - 13:50
by Belegion
Свабода

Am F Dm E
1.Я гляджу вакол і нічога нябачу.
Паглядзеў на наш сцяг і ціхенька плачу.
А што наш герб - проста капуста.
Мне здаецца,што ў нас няма пачуцці густу.

Рэфрэн:
Я малюю крывёю на белым снезе,
А ў вочы мае толькі дзьме вецер.
Атрымаліся крылы і слова СВАБОДА!
А ў нас прыгнёт,мы жадаем другога!

2.За трыбунай стаіць лысы дзяцька,
А ўвесь наш народ заве яго бацька.
Нешта ён гаварыць на маскальскай мове,
Але не разумею,і ў крыві далоні!

Рэфрэн.

3.Я ўсім пакажу свой гонар!
Я пагоню ўздыму над галавою.
Бел-чырвоны сцяг павешу.
І на роднай мове прагукаю-Брэшаш!

Рэфрэн.


Першыя два куплеты граць пераборам,а апошні боям.

Posted: 23.09.2007 - 13:59
by Belegion
Кветкі вішнёвыя,лісце дубовае.
Раніцай сонейка,першы прамень.
Пахі знаёмыя,травы зялёныя.
Неба пяшчотнае,моцны камень.

Вечары цёмныя,раніцы цёплыя.
Холад крыніцы і радасць святла.
Вёска знаёмая,віра глыбокая.
Мрок навальніцы і жвавасць дажджа.

Posted: 23.09.2007 - 14:50
by Zap
Ой Slaver прыйдзе замадэруе)

Posted: 23.09.2007 - 14:52
by Belegion
у чым справа?

Posted: 23.09.2007 - 21:15
by Raider
Zap wrote:Ой Slaver прыйдзе замадэруе)
Хутчэй за ўсё, ён прыйдзе й забаніць! :lol:

Posted: 23.09.2007 - 22:46
by Iкс
Belegion, у тым што прыкалістаў развялося

Posted: 24.09.2007 - 06:22
by Slaver
Я белы і пухнаты. Таму толькі перанёс тэму ў флэйм :)

Posted: 24.09.2007 - 15:28
by Raider
Slaver, які ты добры, нават няма слоў. :lol:

Posted: 25.09.2007 - 13:31
by Belegion
Вялiкi дзякую што не забанiу

Posted: 26.09.2007 - 01:12
by Kascjuszka
Belegion, малайчына! працягвай.

Posted: 27.09.2007 - 13:13
by Belegion
Kascjuszka wrote:Belegion, малайчына! працягвай.
Вялiкi дзякуй!Першы чалавек як i мяне паттрымау.