Page 1 of 1

Бюракратыя: Тэрыторыя N.R.M.

Posted: 23.09.2007 - 22:02
by Zap
У мэтах адпаведнасьці ўзору бюракратычнай дзяржавы, а таксама напісаньня таямнічага "Дадатку 1" да статуту, прапаную вырашыць хаця б асноўныя тэзісы)

Калі абіраць варыянт "Уся тэрыторыя, на якой гурт даваў канцэрты", разуменьне тэрыторыі будзе вельмі размытае. Калі браць увогуле месцы пражываньня ўсіх прыхільнікаў, то атрымацца што краіна ў нас такая адна, таму такі варыянт не разглядаецца)

Да таго ж трэба ведаць, што фан-клюб у Польшчы завецца амбасадай, а значыцца, гэта ўжо ня N.R.M.)

Posted: 23.09.2007 - 22:06
by Iкс
я ўсё-ткі за перадапошняе

Posted: 23.09.2007 - 22:09
by Flip
Тэрыторыя, на якой жывуць беларусы, гэта не ВКЛ, гэта больш, але і ня тая тэрыторыя дзе былі канцерты...

Posted: 23.09.2007 - 22:11
by Zap
Flip, дык беларусы па ўсім сьвеце жывуць)

Posted: 23.09.2007 - 22:18
by Flip
Не, ты не так зразумеў!Гэта тэрыторыя - нешта больш чым вкл! але там магло і ня быць канцэртаў! Я дрэнна напісаў, беларусаў там можа і ня быць! ГЭта тэррыторыя дзе есць адпаведны прынцып. Я ня ведаю як добра сказаць....

Posted: 23.09.2007 - 22:29
by macie3k
Па мойму тэрыторыя Незалежнай Рэспублікі Мроя там, дзе ёсьць людзі якія лічаць сябе яе грамадзянамі. Канцэрты, РБ, ВКЛ тут ніякага значэньня ня маюць. НРМ - дзяржава віртуальная.

Posted: 23.09.2007 - 22:34
by Zap
macie3k, ну, гэта тое самае што месца пражываньня ўсіх прыхільнікаў) І тады усе азначэньні кшталту амбасадаў, замежных прадстаўніцтваў, ды й увогуле тэрыторыі N.R.M. ня маюць ніякага значэньня.

Проста, няма нічога дрэннага ня жыць на тэрыторыі Мроі) Па-мойму, N.R.M. нарадзілася ў Беларусі, яна пяе _менавіта_ пра Беларусь, і абсалютная большасьць яе песьняў найбольш акутальная на тэрыторыі РБ. Так, музыка гурту падабаецца й палякам, і украінцам, і расейцам. Але для іх гэта калі не экзотыка, то проста добрая музыка. Гэтыя слухачы (ну, за выключэньнямі, канешне), ня зьвязаныя з тым, што нарадзіла гэтую музыку. Таму лічу, што азначэньне "Амбасада" для іх вельмі добра падыходзіць. ды й калі глядзець па колькасьці гэтых самых прыхільнікаў..

Posted: 24.09.2007 - 09:42
by svb_absent
На мой погляд павiнны быць ўсе этнiчныя межы Беларусi :sciah:

Posted: 24.09.2007 - 14:33
by Marnatrauny
На мой погляд Рэспубліка НРМ ёсьць нейкаю няіснаю краінаю свайго ўнутранага сьвету (на тое яна і Мроя). І таму, "хоч ти в країні розумних ведмедів, хоч ти в країні дурных кокаду", ты можаш душою жыць у НРМ, дзе б ты ні знаходзіўся

Posted: 24.09.2007 - 15:34
by Raider
Рэспубліка НРМ - гэта тое, што жыве ў цябе ў душы, і не аб якіх межах
тут гаварыць няма сэнсу.