А мне больш спадабалася, што НРМ нікому дарогу не перагарадзіў. Ведаеце, гэта тое ж самае, што казаць, быццам Купала з Коласам ня сапсавалі беларускую літаратуру
Прапаную асобу Мартыненкі абмяркоўваць дзе-небудзь у іншым месцы. Не хапала, каб яго віртуалы зараз сюды набеглі і пачалі абражаць усіх нязгодных зь ягонай пазыцыяй.
Вось, блін, як атрымліваецца: творчасьць ці асобу Пушкіна, напрыклад (ну ці Лермантава) абмяркоўваць можна, а Матрыненка нельга! - гэта ў нас зараз цэнзура яшчэ горш, чым падчас "Вялікага і Нярушымага". Дзівакі!
Дзед_Мiнай!, гэта не цэнзура. Мне, як актыўнаму ўдзельніку дыскусыяў у гасьцёўні ТГ, тэма хворай галавы Мартыненкі ўжо надакучыла. Я ня бачу сэнсу ўздымаць зноў праблемы нашага Вялікага Журналіста (зь вялікай літары Ж). Мая шматгадовая павага да яго (якая разбаўлялася суцэльным неразуменьнем) канчаткова зьнікла. Чалавек, які, насамрэч, шмат зрабіў для беларускай музыкі, сваімі паводзінамі канчаткова пахаваў сябе. Мне не шкада — ягоная справа…
Slaver, проста ад гэтых людзей залежыць тое, якім убачаць беларускі музычны сьвет заўтра. І сапраўды, хутка Бонда стане Баранавіцкай, Мроя - Магілёўскай, а а Мясцовы час наогул - невядомым сельскім гуртом зь якой-небудзь вёскі Пупкіна Слонімскага павету. Вось і чытай потым навіны ў МГ ці меркаваньні цудоўных беларускіх музычных крытыкаў на форуме ну хаця б таго ж самага ТГ.
Давайце ня будзем сумяшчаць хворую башку спадара Мартыненкі і ягоную публіцыстыку. Гэта датычыцца і Славера, і астатніх.
Тое, што з галавою ён не сябруе - гэта даўно вядома, але я паважаю гэтага чалавека за ягоную пазыцыю і дзейнасьць. Узгадайце, колькі маладых і немаладых гуртоў ён падняў і падтрымаў... Шмат! На тое, што Вітаўт ''зьдзвінуўся'', мне напляваць.
Гурты P.L.A.N., Tesaurus і, цяперака, «Здань» — найвялікшае банасцьце багацьце беларускай музыкі! Тое, што было 20 гадоў таму, і тое, што зараз робіць Мартыненка — рэчы непараўнальныя! Ах, закранулі сьвяшчэнную карову…
Last edited by Slaver on 11.11.2007 - 23:29, edited 3 times in total.