Page 1 of 2

Музыка ці палітыка?

Posted: 24.11.2007 - 19:22
by Raider
У сувязі з апошнімі навінамі, думаю трэба папытаць:
хто падтрымлівае Вольскага, а хто не? Хто лічыць, што ён здраднік(смешна менавіта мне, але я бачу ёсьць такія), а хто кажа, што ён - легенда?

Posted: 24.11.2007 - 20:15
by QzWeR
Ой, бля*. Как все тупо у вас и категорично.
Если я бухал с личным врачем АГЛ, то мне застрелиться чтоль?

Posted: 24.11.2007 - 20:50
by Raider
QzWeR, навошта забіцца, ты тут зусім не пры чым.
Здаецца, я цябе не разумею, або ты не чытаў, што пішуць па-гэтай
нагодзе, нават не на НРсМ-е, а на іншых сайтах? (напрыклад, журнал Лявона)

Posted: 24.11.2007 - 22:27
by Slaver
Raider, я выдалю топік як бессэнсоўны і правакацыйны!

Posted: 24.11.2007 - 22:54
by Zap
Raider, мяне зьдзіўляе, адкуль у цябе столькі наіўнасьці, 18 год ж хлопцу) Усе сьцябаюцца а ён верыць)

Posted: 25.11.2007 - 01:30
by Raider
Zap, і журналісты таксама сцёбаюцца, разам з музыкамі? Я гляджу для цябе ўсё сцёб. Увогуле ў жыцці нічога сур'ёзнага не існуе. Ці больш не чым займацца? Я так пагляджу, хто насамрэч наіўны й каму ўсё роўна, усё жарты, так гэта ты. Ці не так?

Posted: 25.11.2007 - 01:31
by Raider
Slaver, хутчэй выдаляй, а то заўважаць! Мне зусім гэты сайт ужо дастаў. Адзін усё выдаляе, іншы заўсёды жартуе. Памкнуліся тыя каму заняцца больш няма чым. Не, каб NRM-у дапамагаць. Лепш зусім мяне выдалі.

Posted: 25.11.2007 - 12:18
by Slaver
Raider, табе, як раз такі, і няма больш чым заняцца.

Posted: 25.11.2007 - 12:45
by Zap
Raider, я пра форум менавіта) Не хвалюйся ты так.

Posted: 25.11.2007 - 13:21
by Raider
Slaver wrote:Raider, табе, як раз такі, і няма больш чым заняцца.
Як раз мне ёсьць чым заняцца, а вось карысьці ад цябе я зусім не бачу. А чым я займаюся цябе не павінна хваляваць, і я не абавязаны распавядаць цябе. Уж павер у мяне ёсьць праца. А вось ты як адмін форуму мог бы й зрабіць штосьці цікавага, вакол толькі адны словы.

Posted: 25.11.2007 - 18:39
by Alonka
Raider i Slaver,
chlopcy, supakojciesia. Kozhny maje prava vykazacca, kozhny maje prava pazhartavac'. I sluchac' NRM ci nie - taksama asabistaja sprava kozhnaha.
Ad siabie nahu skazac', szto NRM zastaniecca adnym z ulubionych hurtou u niezalezhnas'ci ad taho, jakija adnosiny skladucca z' Lavonam, budu ja padtrymlivac' jaho uczynki ci nie. Bo muzyka - piersz za usio jos'c' muzyka.

Posted: 25.11.2007 - 19:33
by Slaver
Raider, я меў на ўвазе, што ня трэба правакаваць чарговыя спрэчкі і ўпадабацца розным хартыям-халіпам, для якіх палітыка па-над музыкай. І ня варта ствараць на форуме фан-клюба гурта такія апытаньні. Мы як раз-такі павінны падтрымаць гурт.

А тое, што ад мяне няма сэнсу, я і так ведаю, таму і адмовіўся ад пасады сакратара фк. Лепш ствары апытаньне, ці ёсьць ад мяне сэнс і ці варта мне заставацца адміністратарам форума.

Posted: 25.11.2007 - 19:52
by Zap
Прапаную абвінаваціць Slaverа ў правакаваньні бязладзьдзя сваім сыходам і спагнаць з яго тры скрыні піва Heineken на карысьць фан-клюбу. Тым самым і сяброў набярэм новых..

Posted: 25.11.2007 - 22:29
by Iкс
Прапаную выдаліць галінку і закрыць тэму, якая высмактала ўжо ўсім мозг

Posted: 26.11.2007 - 00:36
by Kat
Народ, ды вы што, зусім звар'яцелі! жарты- жартамі, сцёб- сцёбам, дыскусіі і спрэчкі- гэта ўсё добра. а вы, здаецца, гатовыя з-за нейкай сумяціцы (я гэта нават падзеямі называць не жадаю) гатовыя адзін аднаму вочы выцарапаць! дзіцячы садок! адны крычаць на людзей " здраднікі", а іншыя за гэтае спрабуюць пасадзіць першых на кол.
Людзі! супакойцеся! нічога кардынальна не змянілася! мы жывем у той жа "за Беларусі". УСЕ засталіся тымі, кім былі раней, і тое, што зараз адбываецца яшчэ раз падцвярджае гэта!

Posted: 26.11.2007 - 17:36
by Raider
Сапраўды, шкада, што так атрымалася.
Выбачаюся. З раніцы ўсё неяк не так пачалося. :(

Posted: 26.11.2007 - 18:38
by Slaver
Raider, усё ОК :)

Posted: 26.11.2007 - 19:28
by Андрэй
Alonka wrote:Raider i Slaver,
chlopcy, supakojciesia.
што гэта вы, шалёна, на лацінку перайшлі?

Posted: 26.11.2007 - 22:51
by Alonka
Андрэй, была па-за межамі кватэры :) .

Posted: 28.11.2007 - 14:01
by dafik
Да-да далоу Славера.

Я тут дарэчы адулёкся - захаоджу и шо бачу...

Мяне угражали забаниць за мат, а тут у мой бок паступаюць пагрозы у физичнай расправе и ничога. Нияких дзеянняу!!!

На твар двайныя стандарты - якраз у стыле БТ.