Page 1 of 2

25.12.07 Калядны фольк-фэст

Posted: 12.12.2007 - 16:08
by Marnatrauny
Калядны фэст – вялікі карнавальны канцэрт, які пачнецца а 18-й гадзіне 25 сьнежня ў клюбе “Стэп” (вул. Прытыцкага, 62).

Удзельнічаюць гурты: “Стары Ольса”, “Тэстаментум Тэррэ”, “Ліцьвінскі хмель”, “Келіх кола”, “Гальярда”, “ЛітвінТроль” і інш., а таксама Тодар Кашкурэвіч, дуэт Натальлі і Дзяніса Сухіх. Танцавальная падтрымка ад гуртоў “Яварына” і “Гістрыён”.

Квіткі прадаюцца ў пераходах станцый мэтро “Пл. Якуба Коласа” і “Кастрычніцкая”. Даведкі па тэл. 6490888, 7662425.

Калядны фэст заснаваны як штогадовы. Прад'юсар фэсту – Зьміцер Сасноўскі (+375 29 66-36-879; +375 29 258-92-83).

Яшчэ падрабязнасьці тут: http://xlam.of.by/index.php?id=375

Я ўжо набыў квіткі на Коласе, за 12 кіларублёў. Першыя 100 за 12кр., далей 15кр., столік 22кр.

Дарэчы, Тэстаментум Тэррэ на сваім сайце http://testamentum.net ЦАЛКАМ ВЫКЛАЎ НОВЫ АЛЬБОМ!

Posted: 12.12.2007 - 21:53
by Raider
Дзякуй за інфу, а што за клюб? Патанчыць можна?

Posted: 12.12.2007 - 22:58
by Marnatrauny
Клюб цудоўны! Там ужо праходзіў Дударскі Фэст, з амаль тымі ж удзельнікамі.
Такое адчуваньне, што ў клюбе раней быў кінатэатар - прыкладна такое ж памяшканьне. Шмат сідзячых месцаў, столікаў, бар і г.д. Танцпадлога паболей ніж у былой Арэне, хаця да Рэактару далёка :) Месца ўтульнае, прасторнае, акустыка цудоўная. У прынцыпе, Дударскі фэст лічу адным з самых удалых канцэртаў, што я калі наведваў, а ўлічваючы тое, што месца, арганізатары, удзельнікі й сэнс мерапрыемства амаль тыя ж, лічу што канцэрт будзе на "зачот" :)
Карацей, умовы ідэальныя - наведваньне абавязковае.
З.Ы. Гэта былі ня голыя эмоцыі, а амаль аб'ектыўнае адлюстраваньне рэчаіснасьці :)
З.З.Ы. Ня піце гарбату Грынфільд "Spring Melody" - фставляе...

Posted: 14.12.2007 - 01:18
by Marnatrauny
Дарэчы, сьпяшайцеся набываць квіткі! На Якаласа сёньня быў, за 12 ужо скончыліся, столікі таксама. Што на Кастрычніцкай, ня ведаю - не пасьпяваў заехаць.
Дарэчы, ёсьць чым ганарыцца - падбіў на канцэрт свайго куратара з унівэру (фізфак БДУ), матаніка Віктара Карнеіча. Чаканы вынік - вясёлы беларускамоўны дзядзька год 55-60, які заганяецца па Краме. Зараз трэба яго на канцэрце спаіць ды падсунуць залікоўку для аўтографу! :)

Posted: 16.12.2007 - 10:09
by Marnatrauny
Карацей, паўсюль квіткі засталіся толькі за 15, і тое няшмат. Калі яшчэ хто не набыў, - сьпяшайцеся!
З.Ы. Апроч матаніка падбіў яшчэ беларусіцу. Фізфак жжоць :) Засталося дэкана на Metalection зацягнуць :)

Posted: 17.12.2007 - 00:12
by Kascjuszka
alex_aerson, ты ім білеты набыў? за залік:)

Posted: 17.12.2007 - 01:09
by Ляксандр
я разам

Posted: 17.12.2007 - 14:54
by Zap
З усяго беларускага фольку ці нешта да яго блізкага магу слухаць толькі Рокаш) Больш блізкае да старажытнасьці ў вушы ня лезе)

Posted: 17.12.2007 - 17:21
by Raider
Zap wrote:З усяго беларускага фольку ці нешта да яго блізкага магу слухаць толькі Рокаш) Больш блізкае да старажытнасьці ў вушы ня лезе)
Поўнасьцю падтрымліваю. У мяне такое ж меркаванне. А ты часам не ведаеш, дзе можна дастаць яго песьні?

Posted: 17.12.2007 - 18:34
by Marnatrauny
Kascjuszka, набыў. Залік у кішэні :)

Raider, здаецца толькі адсюль http://rokash.com/media/

Posted: 17.12.2007 - 18:45
by Zap
Raider, заўтра яны з Беланогай у графіці)
Файныя запісы на сайце, а больш калі й ёсьць, то дэма..

Posted: 18.12.2007 - 10:12
by Marnatrauny
Эээх, вырасту, стану заможным дзядзькам - буду хадзіць у Графіці на кожны канцэрт.....

Posted: 18.12.2007 - 14:47
by Raider
Zap, запісы на сайце ў мяне ёсьць, але іх няшмат.
Шкада, што не атрымаецца схадзіць у Графіці.

Posted: 21.12.2007 - 19:34
by Marnatrauny
На Коласе й Кастрычніцкай квікоў ужо няма.

Posted: 21.12.2007 - 20:55
by Zap
Raider, ну ў мяне шчэ ёсьць дэма "запалі агонь" і лайв 2005га году, па 5-6 песень абодва.

Posted: 21.12.2007 - 23:41
by Marnatrauny
Zap, калі ёсьць магчымасьць, выкінь дзе ў Інэце дэма-запіс!

Posted: 22.12.2007 - 12:49
by Raider
alex_aerson wrote:Zap, калі ёсьць магчымасьць, выкінь дзе ў Інэце дэма-запіс!
Вось-вось, было б неблага. І спасылку. :D

Posted: 24.12.2007 - 00:07
by Marnatrauny
alex_aerson wrote:На Коласе й Кастрычніцкай квікоў ужо няма.
Што дзіўна, сёньня сябра НАБЫЎ квіток на Кастрычніцкай. Значыцца зноўку зьявіліся. Хто не пасьпеў - заўтра шчэ ёсьць шанец

Re: 25.12.07 Калядны фольк-фэст

Posted: 24.12.2007 - 22:25
by Marnatrauny
Калядны фэст пачнецца а 18-й гадзіне 25 сьнежня ў клюбе Step (вул. Прытыцкага, 62; ст. мэтро «Кунцаўшчына»). Квіткі на ўваходзе. Замова квіткоў: (029) 649-08-88 (Віталь).
Зьміцер Сасноўскі, для ТГ



Тузін Гітоў, http://music.fromby.net/article/993/

Здаецца бабулькі толькі цэны набівалі, кажучы, што квіткі апошнія...

Posted: 24.12.2007 - 22:35
by Kascjuszka
Патэльце Віталю ці Зьмітру, чаго вы парыцеся, на канцэрт неяк патрапіце!