Чытаючы артыкул пра Цыбіна і новую ''РОК-Каранацыю'' з'яўляецца ўражаньне, што Юрый ніхалеры не разумее, што зараз адбываецца ў беларускім року. Якія тэксты? Якая сацыяльшчына? Ды яшчэ Шаўчук ''насыціўся'':))) Во брэд та:)))
Яшчэ падчас супрацы з ім над Каранацыяй'04 (ці '03?) было зразумела, што ад гэтага чалавека нічога не залежыць, што сама ідэя і арганізацыя фэста дзіцячыя ды маюць размыты сэнс. Не жадаў бы нагаворваць на сп.Цыбіна, але на маю думку сёлетні фэст будзе той жа мыльнай бурбалкай, што і 5 папярэдніх!
Хаця калі мэтрам дадуць выступіць - гэта будзе плюсам.
А што вы думаеце па сабжу?
Я даўжо ўжо казала, што гэта ацтой . Справа толькі ў тым, што няма альтэрнатывы. Заселі ў сваім бункеры і адстрэльваюцца ад усяго сучаснага. Я маўчу пра сусьветныя ўзнагароды, але хаця б за расейскімі маглі паназіраць для вопыту.
"Заснавальніка “Рок-каранацыі” Юрыя Цыбіна ўчорашні безвыніковы паход да чыноўнікаў выканкаму не пазбавіў упэўненасці ў станоўчым вырашэнні пытання. Кажа, пасля з’яўлення ў афіцыйнай прэсе інтэрв’ю з лідэрамі гуртоў “Крама” і N.R.M. Ігарам Варашкевічам і Лявонам Вольскім забарона выглядала б проста недарэчна."
Мне вось цікава, няўжо насамрэч ніхто ня можа альтэрнатыву зрыбіць?! Ніша, лічы, пустая. А ў цяперашняй сытуацыі "усіхдазволенасьці" - гэта ж проста казка, рабі не хачу.
Ну, такі склад заяўленых гуртоў я пайду 100%. А памятаецце такую рэч "Генералы айчыннага року"? Мнея на падабалася сваёй "безканцэптуальнасцю") Проста канцэрт пантовых гуртоў - прыгажосць!
Alonka wrote:Мне вось цікава, няўжо насамрэч ніхто ня можа альтэрнатыву зрыбіць?! Ніша, лічы, пустая. А ў цяперашняй сытуацыі "усіхдазволенасьці" - гэта ж проста казка, рабі не хачу.
а што можна зрабіць іначай? у якім сэнсе альтэрнатыва? запрасіць іншыя гурты? па іншаму арганізаваць само ўзнагароджаньне?
Па мне брэнд ''Каранацыя'' ужо парыць моск. Я думаю, што калі быў іншы падобны рок-фэст са сьвежай назваю і ідэямі - гэт было б як сьвежае паветра. Штось цікавае..
І бяз Цыбіна ясень пень.