Page 1 of 1

Вядомы гарадзенскі музыка зьбірае грошы на апэрацыю

Posted: 23.01.2008 - 18:59
by Андрэй
Гродзенскі гітарыст Дзяніс Асімовіч, які страціў зрок у 2 гады, з’яўляецца лаўрэатам і пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў.

У музыкі выявілі анкалагічнае захворванне. Цяпер стан яго здароўя рэзка пагоршыўся. Тры аперацыі і рэабілітацыя ў Бараўлянах не змаглі яго выратаваць. Дзякуючы свайму сябру, вядомаму выканаўцу ДіДюле Дзяніс Асімовіч запісаў інструментальны альбом і цяпер шукае грошы на далейшае лячэнне.

Усе жадаючыя могуць набыць яго дыск і тым самым дапамагчы музыку. Альбом Асіновіча можна набыць у гродзенскай краме «Відэамаркет» і ў маці музыкі праз тэлефон 8 (0152) 43‑44‑76.

Posted: 23.01.2008 - 19:53
by Ultrabelarus
А толькі вось каб у Мінску можна было б набыць, я б набыў...

Posted: 23.01.2008 - 22:07
by VOLNY
А хіба ў Менску няма? Андрэй, падкінь, кл, болей інфы пра гэта

Posted: 24.01.2008 - 17:19
by Андрэй
VOLNY wrote:А хіба ў Менску няма? Андрэй, падкінь, кл, болей інфы пра гэта
я сам няшмат ведаю. але, мабыць наступным тыднем буду ў Віцебску. Магу прывезці з дзесятак дыскаў.

Posted: 24.01.2008 - 20:18
by Ultrabelarus
Так, калі нехта прывязе ў Менск - я набуду

Posted: 24.01.2008 - 21:26
by VOLNY
А чаго Віцебск)? Ён жа з Гародні. Мутнавата)) Прывозь, набудзем, калі не задорага

Posted: 26.01.2008 - 22:36
by Андрэй
VOLNY wrote:А чаго Віцебск)? Ён жа з Гародні. Мутнавата)) Прывозь, набудзем, калі не задорага
сапраўды з Гародні... у Гародні я ня буду, так што дапамагчы не змагу. Будзем спадзявацца, што нехта даставіць дыскі ў Менск.