Увага! Абвестка!
У сувязі з тым, што спам-робаты ўсё часьцей сталі «прыходзіць» на наш форум, з 15 студзеня 2007 году пакідаць паведамленьні ў тэмах і ствараць новыя тэмы могуць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. Ўсім тым, хто яшчэ не зарэгістраваны, раю гэта зрабіць ужо зараз :)

Басовішча 2008
На старонку Папяр.  1, 2, 3, 4, 5  Наст. [усе]
Новая тэма Адказаць
Аўтар Паведамленьне
VOLNY
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006

# Дададзена: 12.05.2008 - 23:26
Адказаць

Дасведчаныя людзі!
Што-небудзь чуваць?
Пакуль што я разумею, што Адборышча гэтым годам не будзе
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
macie3k
Скарпіён
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 39
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005

# Дададзена: 13.05.2008 - 17:19
Адказаць

VOLNY пісаў(-ла):
Што-небудзь чуваць?

Наконт Басоў - яшчэ нічога.
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт
Slaver
Адміністратар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 910
Зарэгістраваны: 23.08.2005

# Дададзена: 15.05.2008 - 11:27
Адказаць

http://music.fromby.net/article/1230/
Пашпарт Цыдулька Сайт
VOLNY
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 259
Зарэгістраваны: 27.05.2006

# Дададзена: 15.05.2008 - 15:06
Адказаць

Slaver, так. ужо пачытаў.
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
krapachino
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005

# Дададзена: 15.05.2008 - 16:59
Адказаць

Басовішча-2008: 18–19 ліпеня, без «Адборышча», вядуцца перамовы пра візы.

На частыя пытаньні ў беларускім музычным асяродку «што з Басовішчам?» ужо ёсьць першыя адказы. Пра тое, якія зьмены будуць сёлета і як ідзе падрыхтоўка да буйнога штогадовага фэсту, распавядае Generation.bY старшыня БАС Радаслаў Дамброўскі.

Даты фэсту і праграма

Мінулым годам Басовішча ўпершыню ладзілася ў тры дні замест традыцыйных двух. Басовішча-2008 пройдзе 18-19 ліпеня ў мястэчку Гарадок (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы). Сёлета арганізатары фэсту таксама раяць плянаваць і 17-е ліпеня. Праўда, як тлумачыць Generation.bY Радаслаў Дамброўскі: «З трэцім днём як і ў мінулым годзе „вырашыцца ў апошні момант“ — мабыць, 23 траўня, бо зараз ідуць перамовы з адным са стратэгічных спонсараў».

Што да праграмы фэстывалю і запрошаных гуртоў, то традыцыйна гледачы пабачаць легендаў беларускага року, пераможцаў ранейшых Басовішчаў і замежных гасьцей.

«Размовы з ўдзельнікамі фэстывалю ўжо вяліся і вядуцца надалей, тут таксама шмат залежыць ад таго, колькі дзён будзе праводзіцца Басовішча 2008. Запрашаюцца гурты з Польшчы, Беларусі, Украіны».

Што да часавых зьменаў, то сёлета жыхары намётавага гарадка фэстывалю могуць не хвалявацца, што датрымаюцца чакаць хэдлайнэраў. З просьбаў мясцовых уладаў Гарадка, заканчэньне выступаў на Басовішчы будзе а першай гадзіне ночы. А завяршаць канцэртныя дні будуць дыджэі ды кіно.

Візавае пытаньне

У зьвязку з уступленьнем Польшчы ў шэнген вядома зьмяніўся рэжым і працэдуры выдачы візаў грамадзянам Беларусі.

«Гэтае пытаньне мы пачалі высьвятляць у пачатку году, ёсьць абяцаньні намесьніка старшыні камісіі замежных спраў польскага парляманту спадара Робэрта Тышкевіча, што праблемаў з афармленьнем бясплатных візаў выступоўцам фэстывалю ня будзе. Калі ідзе гаворка пра гледачоў з РБ, таксама вядзем перамовы з адпаведнымі ўстановамі, каб палегчыць рэжым выданьня візаў на Басовішча».

Але, як паказвае досьвед, афармленьне візы на фэстываль лепей не адкладаць на апошні дзень, а спрабаваць падаваць дакуманты ўжо зараз. Два гады таму польская амбасада дапамагла 300-ам гледачаў фэсту аформіць візы па-за чаргой. Сёлета пакуль такой дамовы няма, таму лепей пасьпяшацца самастойна.

«Сёлета ня будзе Адборышча — будзе адборачны канцэрт»

Слова «адборышча» за два гады добра ўжылося ў беларускую лексыку. Упершыню адборачны канцэрт на фэстываль «Басовішча» быў названы як «Адборышча» у 2006 годзе. Фактычна, Адборышча стала музычнай падзеяй перад фэстывалем Басовішча. Мінулым годам, аднак, адборачны канцэрт прайшоў ня так гучна, хоць і называўся «Адборышча-2007». Сёлета ж, як адзначыў Generation.bY Радэк Дамброўскі «няма Адборышча»:

«Ня робім асобнага мерапрыемства. Я схіляюся да таго, каб яго [назоў] не выкарыстоўваць, калі не надаецца канцэрту асаблівага значэньня і ўвагі».

Такім чынам, сёлета адбудзецца адборачны канцэрт. Сёньня стартуе збор заявак сярод маладых гуртоў — таксама са зьменамі (правілы падачы заявак). Збор заявак на конкурсную частку працягнецца з 15 траўня па 1 чэрвеня, а 6 чэрвеня мусіць быць вядомы сьпіс гуртоў, што прымуць удзел непасрэдна ў конкурснай частцы Басовішча-2008.

Зь беларускага боку дапамагаюць у арганізацыі фэстывалю: Generation.bY — рэклямная і інфармацыйная падтрымка «Басовішча», Тузін Гітоў — збор заявак на конкурсную частку і інфармацыйная падтрымка, БМА — правядзеньне адборачнага канцэрту ў Беларусі. Крытэры адбору і склад журы ў Беларусі таксама фармуюцца БАСам.

http://generation.by/news2352.html
Пашпарт Цыдулька
Kascjuszka
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 94
Адкуль: Belarus, Mensk
Паведамленьні: 679
Зарэгістраваны: 06.11.2005

# Дададзена: 19.05.2008 - 16:55
Адказаць

Супер!!! Якраз на мае народзiны!!!
_________________
Я ў кантакце!
Z! Танк
Пашпарт Цыдулька
krapachino
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005

# Дададзена: 4.06.2008 - 19:15
Адказаць

Радаслаў Дамброўскі пра падрыхтоўку Басовішча-2008: плянуем бясплатныя візы гледачам

Да штогадовага фэстывалю музыкі маладой Беларусі Басовішча застаецца 44 дні. Праграма фэсту амаль сфармаваная, завяршаюцца перамовы пра бясплатныя візы гледачам, новае журы прыступіла да праслухоўваньня заявак на конкурс. Праўда, сёлета маладыя гурты могуць і ня выступіць у Беларусі, бо традыцыйны адборачны канцэрт можа не адбыцца. Пра ход падрыхтоўкі Басовішча-2008 распавёў у інтэрвію Generation.bY старшыня БАС Радэк Дамброўскі.


Праграма Басовішча 2008


Фармаваньне праграмы фэстывалю ідзе ў самым разгары. Калі мы скантактаваліся з Радэкам, ён якраз перамаўляў з гуртамі наконт умоваў удзелу ў Басовішчы. Сёлета фэстываль пройдзе ў два дні 18-19 ліпеня традыцыйна ў мястэчку Грудэк (Польшча, недалёка ад беларускай мяжы).

Якая сёлета чакаецца праграма, хто пацьвердзіў удзел, з кім вядуцца перамовы, каго хацелі б запрасіць?

«Згоду дала ўжо «Крама», 5set5 (Польшча), Rima (Польшча), Pomidor/off. Дарэчы, Памідораў адначасова будзе й вядучым фэстывалю — правераным ужо. Самы лепшы вядучы, лепшага ня ведаю пакуль што — такі мабыць не нарадзіўсяSmile Будзе ён таксама ў журы. Можа нехта скажа, што гэта Памідорава фэстываль, але гэта застаецца Басовішча.

Таксама перамовы вядуцца з NRM, Zet, «Крамбамбуляй», WZ-Orkiestra, з «Палацам», Neuro Dubel, Flit (Украіна) і іншымі. Думаю, усё высьветліцца цягам двух дзён, бо застаюцца толькі фінансавыя пытаньні, каб дакладна скласьці праграму».
Конкурсная частка фэстывалю

Басовішча як фэстываль музыкі маладой Беларусі традыцыйна мае конкурсную частку, пераможцы якой атрымліваюць разнастайныя прызы, галоўны зь якіх — запіс альбому на прафэсійнай студыі ў Польшчы. Штогод БАС фармуе склад журы з выбітных людзей у музычнай сфэры. Рэкорднымі па колькасьці сябраў журы былі 2006 і 2007 гады. Сёлета ў журы пяць чалавек. Затое асаблівасьцю складу журы гэтага году зьяўляецца ўдзел у ім беларускага блогера Slaver. Усе пяцёра беларусаў будуць журыць і непасрэдна на Басовішчы ў Польшчы. Там у склад журы далучацца асобы з польскага боку пад традыцыйным патранатам мастака Леона Тарасэвіча.

Склад журы беларускай часткі Басовішча 2008:

Музыкі Аляксандар Памідораў (праект Pomidor/off) і Ігар Варашкевіч (гурт «Крама»), музычны журналіст Сяргей Будкін, музычны блогер Slaver і дырэктар гуказапісвальнай студыі «Осмас» Павал Юрцэвіч.



Яшчэ раней Радэк тлумачыў, што сёлета ня будзе адборачнага канцэрту ў Беларусі пад назовам «Адборышча», якое было прыдуманае і праведзенае камандай Studenty.by (зараз — Generation.bY) у 2006 годзе, бо ў гэтым годзе з адборачнага канцэрту не плянуецца вялікай падзеі. Арганізацыяй канцэрту зараз займаецца кіраўнік БМА Віталь Супрановіч. Але ці пройдзе сам канцэрт, пакуль невядома.

«Магчыма, што ўдзельнікі Басовішча ў Польшчы будуць адабраныя па заяўках (дэма-запісы). Бо арганізатар у Беларусі, які браўся за канцэрт, мае нейкія праблемы ў дамоўленасьцях, таму пакуль невядома ці адбудзецца канцэрт у Беларусі», — распавядае Радаслаў.
А як будзе адбывацца сыстэма адбору гуртоў? Так як і ў апошнія гады, калі журы з удзельнікаў адборачнага канцэрту ў Менску абірае 10 лепшых камандаў, якія і едуць змагацца далей на фэст у Польшчу?

«Так, непасрэдным адборам гуртоў, якія паедуць на конкурс у Польшчу, займаюцца сябры журы — агучаныя пяць чалавек».

А як ты сам ацэньваеш пададзеныя на конкурс заяўкі ад маладых гуртоў?

«Ацэньваць гурты я не хачу і ў журы сёлета ня буду. Няхай гэта вырашаюць прафэсіяналы. Дарэчы, у гэтым годзе мы вырашылі не запрашаць у журы арганізатараў і партнэраў фэстывалю».

А ці будзе сёлета інтэрнэт-галасаваньне па выбары аднаго гурта, які паедзе на конкурсную частку фэсту па-за рашэньнем беларускага журы?

«Пра гэта мы пакуль не гутарылі. Насамрэч стаіць пытаньне, ці варта наагул рабіць гэтае інтэрнэт-галасаваньне. Для мяне яно й не асабліва важнае, хоць гэта таксама рэкляма фэсту».


«Так, непасрэдным адборам гуртоў, якія паедуць на конкурс у Польшчу, займаюцца сябры журы — агучаныя пяць чалавек».

А як ты сам ацэньваеш пададзеныя на конкурс заяўкі ад маладых гуртоў?

«Ацэньваць гурты я не хачу і ў журы сёлета ня буду. Няхай гэта вырашаюць прафэсіяналы. Дарэчы, у гэтым годзе мы вырашылі не запрашаць у журы арганізатараў і партнэраў фэстывалю».

А ці будзе сёлета інтэрнэт-галасаваньне па выбары аднаго гурта, які паедзе на конкурсную частку фэсту па-за рашэньнем беларускага журы?

«Пра гэта мы пакуль не гутарылі. Насамрэч стаіць пытаньне, ці варта наагул рабіць гэтае інтэрнэт-галасаваньне. Для мяне яно й не асабліва важнае, хоць гэта таксама рэкляма фэсту».

Плянуюцца бясплатныя візы гледачам

Хоць фэст і праходзіць у Польшчы, але заўжды трымае марку самага буйнога беларускага фэсту. Праўда, далучэньне Польшчы ў шэнген ускладніла атрыманьне візаў, а найперш па кішэні адбіваюцца кошты — 60 эўра за візу. Тым больш, турыстычны сэзон у самым разгары, і ня так і проста своечасова атрымаць візу.

Ці плянуецца візавая падтрымка ці зьніжкі на візы гледачам?

«Так, плянуецца. Гэта будзем вырашаць супольна і пры дапамозе Радыё Рацыя і тэлебачаньня BelSat, але канчатковыя перамовы заплянаваныя да канца гэтага тыдня».

Па словах Радэка, калі перамовы наконт візавай падтрымкі пройдуць пасьпяхова, на практыцы сыстэма атрыманьня бясплатных візаў гледачам будзе такая ж, як у 2006 годзе. Будзе адказны чалавек, які будзе зьбіраць дакуманты і рабіць візу. Такім чынам, стаяць у чарзе па візу ня прыйдзецца.

Ход падрыхтоўкі Басовішча ў гэтым годзе праходзіць значна цішэй, чым у папярэднія два гады. З чым гэта зьвязана, тлумачыць Радэк:

«Прамоцыя фэстывалю залежыць ад журналістаў, якія хочуць пісаць і цікавяцца тэматыкай. Я на гэта не ўплываю. Таксама гэта залежыць ад крэатыву людзей, якія гэтым займаюцца. Калі ў кагосьці ёсьць жаданьне дапамагчы ў прамоцыі фэстывалю, мы гэта вітаем, але ў адных гэта атрымліваецца лепш, у іншых — горш. Але таксама і з боку БАС пакуль не абвяшчалася нейкіх канкрэтных вынікаў з падрыхтоўкі да фэсту, паколькі й ня было пра што асабліва пісаць».
Прамоцыя і канкурэнцыя

Сёлета Басовішча мае сур’ёзную канкурэнцыю, бо ў суседніх краінах таксама ладзяцца буйныя рок-фэсты з удзелам беларусаў. А візавая сытуацыя зь Літвой і Польшчай аднолькавая — шэнген у кожную зь іх каштуе 60 эўра. Праўда, арганізатары балтыйскага фэстывалю Be2gether таксама вядуць перамовы зь літоўскай амбасадай, каб аблегчыць беларусам магчымасьць патрапіць у Літву. Але Be2gether — камэрцыйны фэстываль і квіток разам зь візай для беларусаў складзе 65 эўра.

Пра тое, якія можна назваць аргуманты, чаму трэба абіраць Басовішча, мы запыталіся ў Радэка.

«Можна любы беларускі фэстываль назваць канкурэнцыяй для Басовішча, але калі казаць пра be2gether, які мне вельмі падабаецца і на які зноўку зьбіраюся ў гэтым годзе, нельга называць яго беларускім фэстывалем. Там сярод іншых выступаюць таксама беларусы, а Басовішча зьяўляецца цалкам беларускім фэстывалем — гэта важнае адрозьненьне».

Ня лічыць канкурэнцыяй старшыня БАС і беларускі фэст «Права быць сваводным», які пройдзе гэтым летам у Львове, а нават раіць пасьпець на два фэсты, але дадае:
«А яшчэ на Басовішчы болей сюрпрызаў і болей забаваў, таму што Басовішча працягваецца два дні як мінімум».

Такім чынам, арганізатары фэсту завяршаюць складаньне праграмы фэстывалю, 35 гуртоў-удзельнікаў конкурснай часткі чакаюць рашэньня журы, каб пакаваць чамаданы на Басовішча, а гледачы трымаюць пальцы крыжыкам і чакаюць бясплатных візаў.

http://generation.by/news2395.html
Пашпарт Цыдулька
krapachino
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 34
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 117
Зарэгістраваны: 22.11.2005

# Дададзена: 5.06.2008 - 15:34
Адказаць


«Бясконцы рух і васьмёрка як лічба году» — Міхал Анемпадыстаў распрацаваў лягатып Басовішча-2008

далей - тут: http://generation.by/news2397.html
Пашпарт Цыдулька
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Offline



Пол: жанчына
Узрост: 38
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005

# Дададзена: 5.06.2008 - 17:37
Адказаць

Ой, а хто распрацоўваў лягатып Басовішча 92 і 93?! Апошні трэба было назаўсёды пакінуць Laughing .
_________________
And I'm sorry for just being me...
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт Нумар ICQ
Ultrabelarus
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006

# Дададзена: 5.06.2008 - 20:14
Адказаць

А якія былі ў 92 і 93?
_________________
Нас мiльёны, нас дахалеры!
Пашпарт Цыдулька E-mail Нумар ICQ
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Offline



Пол: жанчына
Узрост: 38
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005

# Дададзена: 5.06.2008 - 20:30
Адказаць

http://generation.by/news2397.html
унізе ўсе лягатыпы.
_________________
And I'm sorry for just being me...
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт Нумар ICQ
Vyklicznik
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 32
Адкуль: Navapolacak-Mensk
Паведамленьні: 26
Зарэгістраваны: 30.09.2007

# Дададзена: 5.06.2008 - 22:26
Адказаць

Ндаа, вельмі ж цікавыя ў іх былі лягатыпы..=)
_________________
Невядома, што лепей, што горай - кепска летаць ці добра ўпасьці..
Пашпарт Цыдулька
Kascjuszka
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 94
Адкуль: Belarus, Mensk
Паведамленьні: 679
Зарэгістраваны: 06.11.2005

# Дададзена: 9.06.2008 - 20:04
Адказаць

Супэрныя, мне тыя больш падабаюцца!
_________________
Я ў кантакце!
Z! Танк
Пашпарт Цыдулька
Андрэй
Адказны сябар
Offline





Адкуль: Miensk
Паведамленьні: 681
Зарэгістраваны: 26.10.2005

# Дададзена: 9.06.2008 - 21:55
Адказаць

шкада, што там лягатыпы ня ўсіх гадоў. няўжо астатнія страчаны?
Пашпарт Цыдулька Сайт Нумар ICQ
Zap
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005

# Дададзена: 12.06.2008 - 19:47
Адказаць

Этавось. А будзе хто якую культурную праграму арганізоўваць?) Андрэй, здаецца, нешта прапаноўваў апошнія гады?)
_________________
irc.by #nrm
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
macie3k
Скарпіён
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 39
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005

# Дададзена: 16.06.2008 - 00:58
Адказаць

http://music.fromby.net/bas/
Неяк выпадкова пагладзеў што адборачнае галасаваньне ўжо пачалося - ніякай інфармацыі не было ці я сьляпы?

(35 песень да праслуханьня! Мой моск ! Shocked )

A яшчэ - якія ўмовы? Першы (першыя 2? 3?...) гурт грае ў конкурсе, ці ў галоўнай частцы?
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт
Ultrabelarus
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: г.Менск
Паведамленьні: 302
Зарэгістраваны: 24.07.2006

# Дададзена: 16.06.2008 - 18:33
Адказаць

Пераможца патрапляе ў Польшчу без Адборышча.
Галасуйце за Чынга Ту Мадрэ! Гэта гурт майго настаўніка па ангельскай мове!
_________________
Нас мiльёны, нас дахалеры!
Пашпарт Цыдулька E-mail Нумар ICQ
Zap
Сябар
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 31
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 546
Зарэгістраваны: 27.09.2005

# Дададзена: 16.06.2008 - 21:44
Адказаць

нрм на басах ня будзе?)
_________________
irc.by #nrm
Пашпарт Цыдулька Нумар ICQ
Alonka
Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
Offline



Пол: жанчына
Узрост: 38
Адкуль: Менск
Паведамленьні: 1403
Зарэгістраваны: 16.09.2005

# Дададзена: 17.06.2008 - 17:33
Адказаць

Zap, зараз паўтарыцца сцэнар з бітугэза Laughing .
_________________
And I'm sorry for just being me...
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт Нумар ICQ
macie3k
Скарпіён
Offline



Пол: мужчына
Узрост: 39
Адкуль: Польшча
Паведамленьні: 321
Зарэгістраваны: 21.09.2005

# Дададзена: 17.06.2008 - 23:40
Адказаць

Кепскі апарат і малая сцэна? Laughing
Пашпарт Цыдулька E-mail Сайт

Новая тэма Адказаць
На старонку Папяр.  1, 2, 3, 4, 5  Наст. [усе]
Перайсьці:  
Вы ня здатныя распачынаць тэмы
Вы ня здатныя адказваць на паведамленьні
Вы ня здатныя рэдагаваць свае паведамленьні
Вы ня здатныя выдаляць свае паведамленьні
Вы ня здатныя галасаваць у апытаньнях
Вы ня здатныя загружаць файлы
Вы ня здатныя спампоўваць файлы