Page 1 of 5

Басовішча 2008

Posted: 21.02.2008 - 16:25
by krapachino
А ці будзе яно ўвогуле?
Візу атрымаць дорага і праблемна - трэба пазначаць месца пражывання і мэту паездкі. Калі едзеш на фестываль -арганізатары мусяць выслаць табе запрашэнне, а хто гэтым будзе займацца ў Польшчы...
Да даты традыцыйнага правядзення фестывалю засталося 5 месяцаў і ніякіх навін на гэты конт яшчэ не з'яўляецца. Але ж хацелася б ведаць, ці пачынаць збіраць грошыкі :)

Якія вашыя меркаванні?

Posted: 21.02.2008 - 17:21
by Raider
Калі разглядаць Басовішча, як культурнае мерапрыемства -
магчыма, шэнгенская віза й не спатрэбіцца.

Posted: 21.02.2008 - 21:06
by Ultrabelarus
Вельмі на гэта спадзяюся... а тое не паеду, і так выпускны клас, тэсты - залішне трат грошай і нэрваў

Posted: 23.02.2008 - 22:10
by TroLl_ik
Ultrabelarus wrote:Вельмі на гэта спадзяюся... а тое не паеду, і так выпускны клас, тэсты - залішне трат грошай і нэрваў
Тая ж самая сітуацыя. Плянуем паехаць на Басовішча, а пасьля культурна на 4 дні ў Кракаў, але:
1) невядома пакуль нічога з шынгенам;
2) невядома нічога з правіламі паступленьня: калі заканчваецца прыём дакументаў і г. д.

Posted: 24.02.2008 - 13:25
by Ultrabelarus
Прыём дакументаў да 23-га ліпеня

Posted: 7.03.2008 - 14:54
by talita
Â˙äîěŕ ˘ćî, őňî áóäçĺ ăđŕöü? Íŕ Âŕřó äóěęó, çáłđŕĺööŕ ÍĐM äŕöü ęŕíöýđň ń¸ëĺňŕ?
I ˘âîăóëĺ ďđűâłňŕííĺ:)

Posted: 7.03.2008 - 15:42
by Андрэй
talita wrote:Вядома ўжо, хто будзе граць? На Вашу думку, збіраецца НРM даць канцэрт сёлета?
I ўвогуле прывітанне:)
Басовішча без НРМ -- гэтане Басовішча.

Posted: 7.03.2008 - 19:06
by Ігар
Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва.

Posted: 7.03.2008 - 19:22
by COMIX
Андрэй wrote:
talita wrote:Вядома ўжо, хто будзе граць? На Вашу думку, збіраецца НРM даць канцэрт сёлета?
I ўвогуле прывітанне:)
Басовішча без НРМ -- гэтане Басовішча.

Posted: 7.03.2008 - 19:33
by Андрэй
Ігар wrote:Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва.
тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку?? :)

але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.

адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву.

Posted: 7.03.2008 - 20:36
by VOLNY
Не ведаю.... нешта ў мяне аптымізму не так шмат

Posted: 8.03.2008 - 01:56
by Herr Dan
Андрэй wrote:
Ігар wrote:Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва.
тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку?? :)

але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.

адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву.
Андрэй, тут справа больш складаная.

Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...

І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы?

Posted: 8.03.2008 - 18:51
by Андрэй
Herr Dan wrote:Андрэй, тут справа больш складаная.

Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...

І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы?
польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу.

Posted: 9.03.2008 - 05:19
by Herr Dan
Андрэй wrote: польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу.
Сённяшні кошт нацыянальнай візы - 35 еўра.

Можа гэта і не 60, але напэўна і не 5 :roll:

Posted: 9.03.2008 - 23:45
by Misha Angel
Так, польская віза каштуе 35, але палякі могуць зрабіць і некаторую частку са зніжкамі, яны як ні як зацікаўлены ў развіцці фэста.

Posted: 10.03.2008 - 01:15
by VOLNY
Да ну, кіньце. Што ім з гэтага фэсту? Падтрымка бел. культуры для "птушачкі" "змагання" з аўтарытарызамам? Дык канцэрт у Ваве пагрунтоўней будзе. У Польшчы праходзяць куды буйнейшыя фэсты са сваімі (польскімі) і сусветнавядомымі гуртамі, нашто ім "Басовішча"?

Posted: 10.03.2008 - 10:54
by Андрэй
VOLNY wrote:Да ну, кіньце. Што ім з гэтага фэсту? Падтрымка бел. культуры для "птушачкі" "змагання" з аўтарытарызамам? Дык канцэрт у Ваве пагрунтоўней будзе. У Польшчы праходзяць куды буйнейшыя фэсты са сваімі (польскімі) і сусветнавядомымі гуртамі, нашто ім "Басовішча"?
У Польшы ёсць нацменшасьці. Адна з іх -- Беларусы. У польскім бюджэце закладзены сумы на падтрымку культураў нацыянальных меньшынстваў. З гэтых сумаў і фінансуецца Басовішча.

І чаму вы лічыце, што яно палякам не цікавае. Некалькі год назад Газэта Выборча саставіла сьпіс 50-ці найважнейшых культурных падзеяў году ў Польшы. І Басовішча туды патрапіла.

Posted: 10.03.2008 - 21:23
by TroLl_ik
Гэта, а калі будзе бронь на Кракаўскі гатэль, як вы лічыце, пракаціць ці не?!

Posted: 10.03.2008 - 23:17
by Herr Dan
TroLl_ik wrote:Гэта, а калі будзе бронь на Кракаўскі гатэль, як вы лічыце, пракаціць ці не?!
Смотря для чего :)

Отель и для Шенгена прокатит, только боюсь предоплата должна быть подтверждена.

Posted: 11.03.2008 - 14:58
by Dzik
Басы будуць па-любому.