Басовішча 2008
Мэнэджмент Басоў пакідае шмат пытаньняў. ЗЭТу адказалі ў пераносе выступу. Маўляў, у нас такая насычаная праграма і ў першы дзень вы ня ўпісваецеся. Але, потым:
"Праз тупасьці зь візамі праляцелі тры канкурсанты - гурты "Голая манашка" (Менск), "Іntra muros" (Берасьце) і "Хуткi Смоўж" (Магілёў).
Ня выступіць і госьць - гурт "Зьніч". Пад пытаньнем аказаўся і выступ гасьцей з гурту "Zatoczka". Ня вырабілі візы бубначу, а пашпарт яшчэ аднаго музыкі згубіўся дзесьці ў Горадні."
І цяпер у арганізатараў вялікія праблемы з тым, чым запоўніць праграму. Няўжо ад пачатку не было ясна, што праз цяжкасьці з візамі 2-3 гурты гарантавана не даедуць (а не даехалі ўсе пяць!).

- krapachino
- Сябар
- Posts: 116
- Joined: 22.11.2005 - 22:58
- Location: Менск
вось лаш'ё. не маглі за 2 месяца пачаць рабіць візы?! дык спахваціліся за 2 тыдні... ну-ну. Зусім ацтойныя басы. Учора ўвесь вечар глядзеў онлайн трансляцыю (http://racyja.com:9000/;stream.nsv - пасля 20:00) а сёння паеду на Вольнае паветра...
- Alonka
- Першы сакратар па сувязях з грамадскасьцю
- Posts: 1341
- Joined: 16.09.2005 - 15:37
- Location: Менск
- Contact:
Арганізатары вінаватыя на столькі ж, на колькі і самі гурты. ЗЭТу адмовілі, бо Лявон павінен быў быць вядучым у другі дзень. І ЗЭТ запрашалі толькі з-за гэтага. Візы для музыкаў рабілі абсалютна нармальна. Згадзіцеся, у тым, што ў кагосьці ў пашпарце скончыліся старонкі для візаў ці хтосьці не пасьпеў зрабіць дазвол ад бацькоў, арганізатары не вінаватыя. Чамусьці з нашым саксафаністам праблемаў не ўзьнікла, чалавек пасьпеў замяніць пашпарт, потым знайсьці яго недзе ў Магілёве і за пару дзён атрымаў візу. З Глюкамі таксама праблемаў не было. Візы зрабілі ўсім, хто даслаў дадзеныя на запрашэньне і ў каго былі ў парадку пашпарты. Таму ня трэба перабольшваць з наездымі на арганізатараў.Андрэй wrote:Мэнэджмент Басоў пакідае шмат пытаньняў. ЗЭТу адказалі ў пераносе выступу. Маўляў, у нас такая насычаная праграма і ў першы дзень вы ня ўпісваецеся. Але, потым:
"Праз тупасьці зь візамі праляцелі тры канкурсанты - гурты "Голая манашка" (Менск), "Іntra muros" (Берасьце) і "Хуткi Смоўж" (Магілёў).
Ня выступіць і госьць - гурт "Зьніч". Пад пытаньнем аказаўся і выступ гасьцей з гурту "Zatoczka". Ня вырабілі візы бубначу, а пашпарт яшчэ аднаго музыкі згубіўся дзесьці ў Горадні."
І цяпер у арганізатараў вялікія праблемы з тым, чым запоўніць праграму. Няўжо ад пачатку не было ясна, што праз цяжкасьці з візамі 2-3 гурты гарантавана не даедуць (а не даехалі ўсе пяць!).
Басовішча, дарэчы, падымаецца патроху. Вельмі ўзрадвала сцэна ў гэтым годзе. Вельмі прыемна было працаваць з тамашнім рэжысэрам, які запускаў нам відэашэраг. Рэспэкт арганізатарам за арганізацыю транспарта для музыкаў. Вялікі мінус - гэта, як заўсёды, скарачэньне праграмы апошнім гуртам. ІМХО, Басовішчу зараз не хапае прафэсыйнага канцэртнага арганізатара, які б руліў астатнімі. І тады ўсё будзе супэр.
And I'm sorry for just being me...
- Valodsviet
- Сябар
- Posts: 34
- Joined: 23.08.2006 - 19:19
- Location: Менск
- Contact:
На БіФры пазнаёміліся з полькай Магдай з Любліну. Вялікай прыхільніцай беларускай музыкі. Гаворка пайшла пра розныя фэсты, пра Басовішча, якое яна наведала тры ці чатыры разы запар, у тым ліку і апошнія. Паабмяркоўвалі праблему візаў, якасьць гуку і г.д. А потым яна з роспаччу так кажа:
-- Але ж, курва, гэтым разам не было НРМ...
-- Але ж, курва, гэтым разам не было НРМ...