А ці будзе яно ўвогуле?
Візу атрымаць дорага і праблемна - трэба пазначаць месца пражывання і мэту паездкі. Калі едзеш на фестываль -арганізатары мусяць выслаць табе запрашэнне, а хто гэтым будзе займацца ў Польшчы...
Да даты традыцыйнага правядзення фестывалю засталося 5 месяцаў і ніякіх навін на гэты конт яшчэ не з'яўляецца. Але ж хацелася б ведаць, ці пачынаць збіраць грошыкі
Якія вашыя меркаванні?
Басовішча 2008
- Ultrabelarus
- Сябар
- Posts: 280
- Joined: 24.07.2006 - 16:01
- Location: г.Менск
Тая ж самая сітуацыя. Плянуем паехаць на Басовішча, а пасьля культурна на 4 дні ў Кракаў, але:Ultrabelarus wrote:Вельмі на гэта спадзяюся... а тое не паеду, і так выпускны клас, тэсты - залішне трат грошай і нэрваў
1) невядома пакуль нічога з шынгенам;
2) невядома нічога з правіламі паступленьня: калі заканчваецца прыём дакументаў і г. д.
- Ultrabelarus
- Сябар
- Posts: 280
- Joined: 24.07.2006 - 16:01
- Location: г.Менск
тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку??Ігар wrote:Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва.
але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.
адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву.
Андрэй, тут справа больш складаная.Андрэй wrote:тут справа ня ў Эўра. Па новых правілах мусіш прадставіць у амбасаду рэзэрвацыю гатэлю. А які гатэль ў Барку??Ігар wrote:Тыя, хто быў на Басах, я думаю, не пашкадуюць 30 эўра (для студэнтаў). Па вялікаму ліку - гэта ня шмат. Тым больш, што ехаць можна спынам і грошы пойдуць на ежу і піва.
але, я думаю пытаньне вырашыцца. Будзе нейкая квота якой выдадуць польскія візы па 5 эўра. Такое ўжо было два гады таму, калі з'явіліся вялізныя чэргі. Была дамова з польскай амбасадай і яны зрабілі 500 віз па-за чаргой. Дакументы тады прымаліся праз студэнты.бай.
адзінае што, будуць праблемы ў тых, хто браў візы даўжэй і ехаў пасьля на мора, альбо ў Кракаў ці Варшаву.
Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...
І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы?
польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу.Herr Dan wrote:Андрэй, тут справа больш складаная.
Адно - калі чалавек атрымлівае візу за 5 еўра па-за чаргой, і едзе ў Кракаў. Другое - Шэнген, які каштуе 60 эўра, і з якім можна ехаць ў Мадрыд ...
І дзе гарантыі, што для гэтай візы людзі не падмажуцца пад Басы?
Сённяшні кошт нацыянальнай візы - 35 еўра.Андрэй wrote: польша і літва пакінулі за сабой права выдаваць як шэнгенскія, так і нацыянальныя візы. натуральна, што апошняя дае права знаходзіцца толькі на тэрыторыі Польшы. Палякі, наколькі я ведаю, актыўна гэтым карыстаюцца і выдаюць нацыянальных віз амаль столькі ж, колькі і шэнгенскіх. Ясна, што пад Басовішча ніхто не будзе выдаваць шэнгенскія візы. Я меў на ўвазе менавіта польскую візу.
Можа гэта і не 60, але напэўна і не 5
-
- Сябар
- Posts: 6
- Joined: 29.01.2008 - 11:47
- Location: Менск
У Польшы ёсць нацменшасьці. Адна з іх -- Беларусы. У польскім бюджэце закладзены сумы на падтрымку культураў нацыянальных меньшынстваў. З гэтых сумаў і фінансуецца Басовішча.VOLNY wrote:Да ну, кіньце. Што ім з гэтага фэсту? Падтрымка бел. культуры для "птушачкі" "змагання" з аўтарытарызамам? Дык канцэрт у Ваве пагрунтоўней будзе. У Польшчы праходзяць куды буйнейшыя фэсты са сваімі (польскімі) і сусветнавядомымі гуртамі, нашто ім "Басовішча"?
І чаму вы лічыце, што яно палякам не цікавае. Некалькі год назад Газэта Выборча саставіла сьпіс 50-ці найважнейшых культурных падзеяў году ў Польшы. І Басовішча туды патрапіла.