Page 3 of 5

Posted: 19.06.2008 - 18:50
by Alonka
macie3k wrote:Кепскі апарат і малая сцэна? :lol:
Не, спачатку артыкул ад Рацыі, потым запіс у жж і разборкі з арганізатарамі, а потым ганарар і ўсе ўмовы :lol: .

Posted: 19.06.2008 - 18:57
by ales.by
Галасуем за Мутнаевока!!!

Posted: 19.06.2008 - 21:18
by krapachino
Папярэдняя праграма Басовішча-2008: няма NRM, але ёсьць ды-джэі

Да Басовішча-2008 засталося 30 дзён. Арганізатары абвесьцілі папярэднюю праграму. На дадзены момант у ёй заплянаваныя выступы 7 гуртоў зь Беларусі, 4 з Польшчы і 1 з Украіны. У конкурсе прымуць удзел 8 маладых беларускіх гуртоў. Таксама плянуецца вольная сцэна.

Сёлета фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» пройдзе ў два дні 18–19 ліпеня ў традыцыйным для імпрэзы мястэчку Грудэк у Польшчы.
Папярэдняя праграма:

18 ліпеня (пятніца). Пачатак у 16:30.
Конкурсная частка
«Крама» (BY)
5set5 (Pl)
WZ-Orkiestra (BY)
«…И Друг мой грузовик» (UA)
«Троіца» (BY)
Zona DJ (намёт каля галоўнай сцэны)

19 ліпеня (субота). Пачатак у 13:00.
Паказ фільмаў праекту «Filmowe Podlasie Atakuje!»
Вольная сцэна
Rahis (BY)
Schody (PL)
RIMA (PL)
Абвяшчэньне вынікаў конкурсу
Выступы ляўрэатаў
Zet (BY)
Pomidor/OFF (BY)
Dick4Dick (PL)
Neuro Dubel (BY)

Кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі адзначае, што праграма не канчатковая і арганізатары яшчэ вядуць перамовы зь іншымі беларускімі гуртамі. Таксама БАС працягвае дамовы для арганізацыі выдачы бясплатных візаў для гледачоў фэсту.

http://generation.by/news2424.html

Posted: 19.06.2008 - 23:08
by Denn
Так а што з візамі?? засталося менш за месяц, але нічога не чуваць:(((((((

Posted: 20.06.2008 - 08:00
by krapachino
Denn wrote:Так а што з візамі?? засталося менш за месяц, але нічога не чуваць:(((((((
Denn, чытай апошни сказ папярэдняга паста. Перамовы працягваюцца. Але ты канешне ж можаш аформіць візу сам, за 60 эўра, стоячы ў чарзе некалькі дзен.... :))))

Posted: 21.06.2008 - 13:32
by Alonka
IQ48 таксама будуць. НРМ ня будзе.

Posted: 21.06.2008 - 20:01
by Андрэй
Alonka wrote:НРМ ня будзе.
піздец басам. мала таго што візаў не будзе, так і без НРМ беластоцкія палякі не зьбяруцца...

Posted: 22.06.2008 - 00:14
by Vyklicznik
Можа, гісторыя з be2gether сапраўды паўтарыцца=)

Posted: 22.06.2008 - 11:34
by Alonka
Vyklicznik wrote:Можа, гісторыя з be2gether сапраўды паўтарыцца=)
Гэта будзе ўжо "жэсьць". Няхай скончыцца камедыяй пра бітугезэ...

Posted: 22.06.2008 - 12:44
by Valodsviet
эх... шкада, ўто нрм ня будзе.....

Posted: 22.06.2008 - 19:18
by Vyklicznik
Няхай скончыцца камедыяй пра бітугезэ...
Няхай жа, няхай, хопіць гэтага, па-мойму. І так было ня вельмі цікава..

Posted: 23.06.2008 - 13:41
by krapachino
У конкурсе Басовішча-2008 возьмуць удзел 9 гуртоў

Сфармаваны сьпіс удзельнікаў конкурснай часткі фэстывалю Басовішча-2008. Сёлета ўпершыню за доўгі час у Беларусі ня будзе ладзіцца адборачны канцэрт. Тое, як гучаць маладыя гурты на сцэне, пабачыць можна будзе непасрэдна на Басовішчы ў Польшчы 18 ліпеня.

Сёньня стала вядомае рашэньне беларускага журы па ўдзельніках конкурснай часткі фэстывалю Басовішча. Сябры журы мелі магчымасьць абіраць гурты толькі па дэма-запісах. Сярод 35 пададзеных заявак сямёрка пераможцаў выглядае так:
«Акропаль» (Смалявічы)
«Глюкі» (Магілёў)
«Голая манашка» (Менск)
intra muros (Берасьце)
Spita/\ь F (Менск)
TLUSTA LUSTA (Горадня)
«Хуткi Смоўж» (Магілёў)


Восьмы гурт — лідэр інтэрнэт-галасаваньня на «Тузіне Гітоў»: Lost Regrets (Менск). Таксама ў конкурсе возьме ўдзел беларускамоўны гурт з Польшчы Over Day (Гарадок). Такім чынам, сёлета ў конкурсе Басовішча будуць удзельнічаць 9 камандаў.

Беларускі адборачны канцэрт да Басовішча, які з 2006 году атрымаў назву «Адборышча», у гэтым годзе не праводзіцца. Арганізацыяй канцэрту сёлета займаўся Віталь Супрановіч (БМА), але як патлумачыў Generation.bY кіраўнік БАС Радаслаў Дамброўскі, «узьніклі складанасьці з арганізацыяй, таму вырашылі не праводзіць».

«Былі прапановы адслухоўваць гурты ўжывую, але адслухаем на Басовішчы. Былі таксама прапановы, каб хто-небудзь іншы арганізаваў канцэрт, але паколькі часу мала, БАС вырашыў пазьбегнуць магчымых праблемаў у правядзеньні».

Тым часам, на выходных запрацаваў новы сайт фэстывалю basowiszcza.org, распрацаваны камандай Generation.bY.

http://generation.by/news2425.html
Image

Posted: 26.06.2008 - 15:31
by JaS
з візамі што-нібудзь чуваць? ці яшчэ вырашаюць?

Posted: 29.06.2008 - 16:31
by Zap
Рокаш няма Т_Т

Posted: 29.06.2008 - 16:32
by patryet
Напэўна нябудзе Басоў у гэтым годзе. З візамі нешта зусім глуха.

Posted: 29.06.2008 - 23:28
by Андрэй
Есьць інфармацыя: аўтобус будзе. Кошт 60 эўра разам з візай!

Posted: 1.07.2008 - 09:34
by Slaver

Posted: 1.07.2008 - 11:19
by Zap
дык будзе аўтобус?

Posted: 4.07.2008 - 22:09
by Андрэй
аўтобус будзе. тэлефануйце 509-12-16, 622-57-20

Posted: 5.07.2008 - 09:55
by Raider
З Менску?